На ўрачыстую прэзентацыю талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў, якую арганізавала дырэкцыя гульняў сумесна з ЮНІСЕФ, былі запрошаны і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Подробнее
Матулі і іх дзеці са Стаўбцоўскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» сустрэліся чарговы раз у піцэрыі «Гарадок». І іх адзенне, і дэкарацыі ў банкетнай зале – усё было сінім, рамантычна-зімовым. Подробнее
На Стаўбцоўскім участку паштовай сувязі працуе нямала тых, каго людзі паважаюць і чакаюць штодзённа.
Паштальён Алена Бохан абслугоўвае адзін з самых вялікіх участкаў горада, які ў тым ліку ўключае і самую густанаселеную вуліцу Міру. Ёй трэба зайсці і ў пад'езды, і ў прыватныя дамы. «Паспяваю абысці ўсіх, таму што рухаюся подбегам», – з усмешкай тлумачыць Алена. Дарэчы, яе мабільны тэлефон «піша» пра дзесяць тысяч зробленых крокаў ужо ў сярэдзіне рабочага дня. Подробнее
Усталічным забаўляльным боўлінг-цэнтры “Madison” нагэтым тыдні адбылося ўшанаванне пераможцаў маладзёжнага конкурсу “Моладзь Міншчыны— заўраджай”. Арганізатары мерапрыемства вырашылі заахвоціць моладзь турнірам па боўлінгу. Сярод 22 каманд— лідараў жніва за тытул лепшай змагалася і каманда Пухавіцкагараёна. Подробнее
Галоўнай падзеяй святочных мерапрыемстваў стаў урачысты мітынг памяці, які сабраў прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, школьнікаў і ветэранаў каля Брацкай магілы.
Са словамі павагі і падзякі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў раёна звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар. Подробнее
Кожныя абласныя «Дажынкі» – гэта доўгія рады падворкаў з прысмакамі, якія радуюць вока, і з пахамі, якія дражняць нос. Гэта танцы і песні, усмешкі і забавы. Шэраг магутнай сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама «тройка» новенькіх аўтамабіляў і дзясяткі трактараў для пераможцаў. У Брагіне ўсё таксама было традыцыйна душэўна і весела, але са сваімі адметнасцямі. Подробнее
У рамках рэгіянальнага этапу Пакроўскіх чытанняў у аграгарадку Сіманічы прайшлі раённыя праваслаўныя адукацыйныя чытанні на тэму «Моладзь: свабода і адказнасць» з удзелам спецыялістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, настаўнікаў, вучняў, прадстаўнікоў духавенства. Подробнее
Зіма ўступіла ў свае правы, ахутаўшы белым покрывам не толькі зямлю, а і нетрывалы, але такі прывабны для рыбакоў лёд. Смага першай зімовай рыбалкі, хруст ільдзінак пад нажамі ледабура і доўгачаканая рыбка з лункі – усё гэта адсоўвае разумны сэнс і бяспеку на другі план. Вынік жа такой бестурботнасці надзвычай сумны... Подробнее
Напярэдадні навагодніх свят у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы прайшоў конкурс авангардных ёлак і зімовых кампазіцый. Подробнее
Удзельнікі святочнага мерапрыемства – хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівасцямі ў развіцці і іх бацькі, якім супрацоўнікі ўстановы дапамаглі акунуцца ў атмасферу сяброўства і весялосці. Подробнее
Пасля размовы з Ганнай Леанідаўнай Дзям’яненкай, якая аддала педагагічнай дзейнасці 42 гады, мне захацелася знайсці нейкія асабліва цёплыя, чуллівыя і сардэчныя словы, каб перадаць усе тыя думкі і ўражанні, якія засталіся ў выніку нашай сустрэчы. Бо гераіня мая не толькі Чалавек высокай культуры і душэўных якасцяў, але і Настаўнік. Так, менавіта з вялікай літары і не інакш! Пра такіх самаадданых сваёй справе людзей кажуць, што ў прафесію яны прыйшлі не па волі лёсу, а па закліку сэрца. Подробнее
У мінулую суботу, упершыню ў выхадны дзень, у Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы была арганізавана работа вадзіцельскай камісіі. Такое рашэнне было прынята адміністрацыяй бальніцы для таго, каб наведвальнікам было больш зручна звяртацца па медыцынскія паслугі. Подробнее
У аўторак Валожын вітаў удзельнікаў абласной канферэнцыі па рэалізацыі гуманітарных праектаў у рамках рэалізацыі Комплексу мер па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2020 года ў Мінскай вобласці. Сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінаблвыканкама Івана Станіслававіча МАРКЕВІЧА, які ўзначальвае рабочую групу ў гэтым кірунку. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
10 снежня ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае закрыццю трэцяга працоўнага семестра. Слуцкі райкам БРСМ, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама адзначылі юнакоў і дзяўчат, якія добрасумленна працавалі ў студэнцкіх атрадах. Подробнее
Фельчар Багуціцкага фельчарска-акушэрскага пункта Таццяна Белая робіць усё магчымае, каб яе пацыенты хварэлі як мага радзей. І робіць гэта паспяхова на працягу ўжо больш дваццаці гадоў. Подробнее
Ажурныя сурвэткі і абрусы, вышытыя падушкі, саматканыя дываны, посцілкі і палавікі Ядзвігі Лукашэвіч з вёскі Муравана Бераставіцкага раёна ўтвараюць адзінае цэлае з інтэр’ерам яе ўтульнай хаткі і надаюць пакоям характэрны для вясковага побыту сярэдзіны дваццатага стагоддзя каларыт. Дзеці, унукі і праўнукі Ядзвігі Стэфанаўны любяць бываць тут, пасля мітуслівага гарадскога жыцця трапляць у атмасферу спакою і размеранасці, дзе кожная рэч, кожны прадмет у роднай бацькоўскай хаце навявае ўспаміны дзяцінства, і дзе адпачывае душа. Тут іх малая радзіма, тут месца сілы і тут жыве матуля, якая сёлета адзначыла 90-гадовы юбілей. Подробнее
Нядзеля. Снежань. Не мароз і не завеі. Тэрмометр паказвае плюс тры, дагэтуль таксама плюсавала. Мост праз раку, як «дзяржаўная мяжа» паміж восенню і зімой: з аднаго боку, рыначнага, лёд, нават лядок, пакрыты месцамі вадой; з другога, што суседствуе з аўтастанцыяй, – хуткая плынь на працягу дзясятка-другога метраў. А далей і ў адным, і ў супрацьлеглым напрамках удзельнікі атракцыёна небывалай легкадумнасці застылі над лункамі ў прывычных позах. І ніякімі аргументамі наконт небяспечнасці тонкага лёду не дастукацца да іх здаровага сэнсу. Гэты сэнс, мусіць, сарваўся з кручка і пайшоў на дно рачулкі. Між іншым, Ведзьмы… Подробнее
Адлік гісторыі cлуцкая міліцыя пачала 8 снежня 1918 года. За 100 гадоў яе супрацоўнікі прайшлі нямала выпрабаванняў: даводзілася сутыкацца з бандытызмам у гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, ваяваць на франтах Вялікай Айчыннай вайны і змагацца з бандфармаваннямі пасляваеннага перыяду, прымаць удзел у баявых дзеяннях у Рэспубліцы Афганістан, ліквідаваць наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, змагацца з арганізаванай злачыннасцю ў ліхія 90-я… Подробнее
Браслаўскі раён з 2014 года з’яўляецца падпісантам Пагаднення мэраў — шырокай міжнароднай ініцыятывы, згодна з якой гарады і рэгіёны бяруць на сябе абавязкі па скарачэнні выкідаў СО2. На працягу ж трох апошніх гадоў мы былі, што называецца, у эпіцэнтры рэалізацыі маштабнага праекта па дасягненні нашай мясцовасцю кліматычнай нейтральнасці. Выніковая канферэнцыя па гэтым пытанні адбылася ў Браславе на мінулым тыдні.
Нараджэнне дзіцяці заўсёды суправаджаецца радасцю чакання. Бацькі мараць, што іх сын ці дачка будуць самымі-самымі. Але, на жаль, бывае так, што малому ставяць страшны дыягназ і ён набывае статус дзіцяці-інваліда. Подробнее
Усё далей ад нас жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, аднак практычна ў кожным населеным пункце ёсць помнікі загінулым — маўклівыя сведчанні падзей тых часоў. Па традыцыі ля іх праходзяць мітынгі, прысвечаныя Дню Перамогі, падчас якіх аддаецца даніна павагі подзвігу народа.
Працуе “гарачая лінія дапамогі” ГА “БРСМ”. З 1 снежня ў Івацэвіцкім раённым камітэце ГА “БРСМ” створана “гарачая лінія дапамогі” пажылым людзям, куды яны могуць звярнуцца, расказаць аб сваіх праблемах, а моладзь пастараецца дапамагчы ім. “Гарачая лінія” будзе працаваць у зімні перыяд па тэлефоне 9-12-74. Званкі прымаюцца ў буднія дні з 8.00 да 17.00. Подробнее
прымаюць у службе “адно акно” райвыканкама. Каб атрымаць пасведчанне шматдзетнай маці, атрымаць сямейны капітал, правесці планіроўку кватэры – з гэтымі і многімі іншымі пытаннямі ў службу “адно акно” райвыканкама звяртаюцца жыхары Івацэвічаў і раёна. Подробнее