22 снежня ў СШ №13 прайшла сустрэча «На вяршыні дабрыні» ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Подробнее
Незвычайнай падзеяй пачалося ў мінулую нядзелю святкаванне Дня маці ў Ліноўскім дзіцячым садку. Перад пачаткам мерапрыемства слова ўзяў старшыня раённага таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчук, які спецыяльна прыехаў ва ўстанову, каб ва ўрачыстай абстаноўцы выказаць падзяку адной з работніц садка, таксама маці. Подробнее
Засяленне ў новае прасторнае жыллё — гэта заўсёды свята. І ўдвая прыемней, калі яго атрымлівае вялікая, дружная сям’я. Таму ўрачыстасць, якая адбылася ў Пружанах у пятніцу, без перабольшання, можна назваць святам: у нашым горадзе па вуліцы Р.Шырмы адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ён быў пабудаваны за сродкі, выдзеленыя з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Кошт выкананых работ склаў 346 тысяч рублёў. Гаспадарамі новага жылля сталі Лірына і Аляксандр Нежавец і іх восем дзетак. Подробнее
Штогод у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прымаюць удзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі сілавых структур. Штогод па добрай традыцыі далучаюцца да іх работнікі ЦБП №602 філіяла 612 ААТ “Беларусбанк”. Подробнее
Вядомыя кожнаму з нас з дзяцінства словы чароўнага заклінання “Раз, два тры! Ёлачка гары! “гучна вымаўлялі ў мінулую суботу на цэнтральнай плошчы разам з бярэзінцамі адразу некалькі дзясяткаў Дзедаў Марозаў са Снягуркамі і цэлы карагод іншых казачных персанажаў. Простыя словы сапраўды, валодаюць вялікай магічнай сілай, бо запальваюць рознакаляровымі агеньчыкамі галоўны сімвал навагодніх свят — зялёную ёлку і абвяшчаюць надыход новага года. Подробнее
21 снежня ў Салігорску старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка ўручылі ключы ад аўтамабіляў перасоўнага медыцынскага комплексу шасцярым галоўным урачам Мінскай вобласці. Першай такі цудоўны падарунак атрымала галоўны ўрач менавіта Бярэзінскай ЦРБ Аліна Жызнеўская. Подробнее
Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні навагодніх свят віншаваць дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў педыятрычным аддзяленні ЦРБ. У сераду ў межах акцыі “Прафсаюзы-дзецям” да іх завітаў Дзядуля Мароз са Снягуркай, і з гасцямі — старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Міхайлаўнай Токан, старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бярэзінскай ЦРБ Людмілай Мікалаеўнай Дарошка. Подробнее
З прадчуваннем свята і нейкім хваляваннем чакалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Брагінскага ТЦСАН старшыню райвыканкама Аляксандра Кохана. І сапраўды – у калаўроце дзён не заўсёды ёсць хвіліна, каб зайсці сюды. Але гэта зусім не значыць, што праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі знаходзяцца па-за ўвагай кіраўніка раёна. Подробнее
“Вялікая сіла сыходзіць з месца, дзе вымаўляюцца Богу за ўсіх вас малітвы сапраўдных рабоў Божых”.
(Прападобны Варсанофій Вялікі, VІ ст.)
У кожнага праваслаўнага чалавека асаблівае месца ў жыцці займае вера ў хараство і заступніцтва Маці Божай. Кожны, хто прыпадае з гарачай малітвай да Багародзіцы, атрымлівае яе заступніцтва і дапамогу ва ўсякай добрай справе. У гонар Маці Божай будуюцца храмы.
8 кастрычніка Лыскаўскай царкве Ражства Прасвятой Багародзіцы споўнілася 85 гадоў. Святыня пабудавана ў 1933 годзе. Подробнее
Для любой сельскагаспадарчай арганізацыі забеспячэнне жыллём сваіх работнікаў з’яўляецца важнай задачай у плане прыцягнення іх у вёску і замацавання тут. Вядома, каб вырашыць гэтую задачу, неабходна мець адпаведныя фінансавыя сродкі, прычым падыходы да іх выкарыстання ў кожнай гаспадарцы свае. Подробнее
У апошні панядзелак 2018 года ўсе мы апоўначы дружна перагорнем яшчэ адну старонку пражытага намі каляндарнага перыяду. Такім чынам, і год 2018 стане ўжо гісторыяй. Гісторыяй, якую кожны з нас рабіў як па-асобку, так і калектыўна, бо немагчыма ў жыцці аддзяліць уласнае ад агульнага і наадварот. Подробнее
Штогод традыцыйна ля галоўнай ёлкі раёна, на плошчы імя Кірава, даецца старт святочнаму навагодняму марафону. Вось і напярэдадні сёлетніх навагодніх і калядных святаў ля ўпрыгожанай ёлкі сабраліся дарослыя і дзеці, каб прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, убачыць маляўнічы раённы парад Дзедаў Марозаў і Снягурак, сімвалізуючы надыход Новага года. Подробнее
У «Армейскіх міжнародных гульнях» — комплексным міжнародным спаборніцтве паміж падраздзяленнямі Узброеных Сіл дзяржаў-удзельніц гульняў — беларуская каманда традыцыйна прымала ўдзел і сёлета. У гэтым годзе сярод удзельнікаў конкурсу «Чыстае неба», які праводзіўся на тэрыторыі Кітая, апынуўся і наш зямляк — ураджэнец Ружан Уладзімір Давыдзенка. Подробнее
З намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі ААТ «Жураўлінае» Марынай Іванаўнай Пазняк знаёмы з тых часоў, калі яна ўзначальвала МТК «Ляжайка». Тады, дарэчы, малочны комплекс быў лепшым у таварыстве па прадукцыйнасці дойнага статка. Подробнее
Цікава, ці здольныя нашы людзі быць самакрытычнымі? Каб даведацца пра гэта, журналісты «раёнкі» папрасілі прахожых на вуліцах горада назваць самую лепшую і самую дрэнную, на іх думку, рысу ўласнага характару. А заадно ад рэспандэнтаў мы даведаліся, па якіх прыкметах можна распазнаць у натоўпе добрага і кепскага чалавека. Подробнее
Падчас “круглага стала” ў Шчучынскім райвыканкаме падвялі вынікі рэалізацыі кампаніі “Павестка50”, якая распрацоўвалася на тэрыторыі нашага раёна з 2016 года. Урачыстым момантам стала падпісанне мясцовай павесткі па ажыцяўленні Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю. Гэты стратэгічны дакумент дазволіць здзейсніць планы па рэалізацыі Канвенцыі на рэгіянальным узроўні. Подробнее
Літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная выданню зборніка вершаў “Па зямлі і па аблоках”, адбылася ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У кнігу, якую выдалі ў звычайнай фотастудыі, увайшлі творы шчучынскіх аўтараў на рускай і беларускай мовах. “Вершы навеяны самім жыццём, напоўнены глыбокімі і шчырымі пачуццямі” – менавіта такія словы змешчаны на вокладцы зборніка. Подробнее
Сустрэчы з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, моладдзю часта ўваходзяць у расклад дня кіраўніка раёна. Вось і ў мінулы чацвер такім чарговым адрасам стала гімназія, дзе ў праграме адзінага дня інфармавання пабывалі старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі і члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ён узначальвае. Выдатнай магчымасцю атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні з першых вуснаў скарысталіся педагогі і вучні. Подробнее
Мінулая субота для наведвальнікаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі была асабліва снежнай, марознай, але ад таго яшчэ больш казачнай і чароўнай. Подробнее
Ёсць у нашым раёне добрая традыцыя: напярэдадні Новага года, у час правядзення акцыі “Нашы дзеці”, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.Масты арганізуецца конкурс сярод дашкольнікаў “Я – даследчык”. Сёлетні чацвёрты раённы конкурс сабраў 24 удзельнікі, якія прадставілі 14 даследчых праектаў. Спонсарам мерапрыемства, і гэта яшчэ адна традыцыя, выступіла Мастоўская раённая арганізацыя РАА “Белая Русь”. Подробнее
У бягучым годзе пачатак ацяпляльнага перыяду некаторым жыхарам дамоў камунальнага жылога фонду прынясе сюрпрызы, хутчэй за ўсё, непрыемныя — у выглядзе павялічаных сумаў па аплаце за камунальныя паслугі. Звязана гэта, як патлумачыла начальнік разлікова-даведачнага цэнтра КУВП «Камунальнік» Н.М.Зялевіч, з прынятай яшчэ чатыры гады таму Пастановай Саўміна №571 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі». Згодна з п.21 гэтага дакумента, налічэнне сумаў за аплату камунальных паслуг здзяйсняецца суадносна памерам долі кожнага ўласніка на правах агульнай уласнасці. Дагэтуль норма выкарыстоўвалася ў тых выпадках, калі самі ўласнікі жылых памяшканняў звярталіся ў разлікова-даведачны цэнтр для падзелу асабістых рахункаў. І вось у чэрвені бягучага года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў Пастанову №510, у якой вызначаны адназначны парадак налічэння камунальных сумаў пры наяўнасці некалькіх уласнікаў жылля. Подробнее
Актыўную і бадзёрую Марыю Панкратаву язык не паварочваецца называць пажылым чалавекам. Ды і сама жанчына не адчувае сябе такой. «Гэта па пашпарце мне хутка будзе 78. А ў душы, паверце, мне 18 гадоў», — усміхаецца Марыя Міхайлаўна. Подробнее
Відаць, невыпадкова мы з калегай пазнаёміліся з сёстрамі-блізнятамі Надзеяй Бадровай і Наталляй Дзямідавай напярэдадні Новага года. Майстрыхі-рукадзельніцы, кожная з якіх творыць у сваім накірунку, мы ўпэўнены, падкажуць ідэі навагодніх падарункаў у стылі хэнд-мэйд. Бо, як вядома, сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі, самыя цёплыя і непаўторныя. Подробнее
У мінулую суботу ў Пружанах упершыню прайшоў сямейны дабрачынны забег «Бягучыя сэрцы» ў падтрымку дзяцей-сірот Пружаншчыны: кожны жадаючы падчас мерапрыемства мог ахвяраваць для іх грашовыя сродкі. Дарэчы, у раёне пражывае 91 дзіця, якое не мае бацькоў.
Арганізатарам забегу выступіў раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец» пры падтрымцы раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, РК ГА «БРСМ», раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», райкама прафсаюза работнікаў АПК, ІП А.А.Магільнага.
Падчас забегу была арганізавана работа валанцёраў атрада «Дабрыня» аграрна-тэхнічнага каледжа і атрада СШ №5. Таксама працавала гандлёвая кропка, дзе ўдзельнікі забегу маглі пад-сілкавацца. Подробнее
— Вы гэта таксама бачыце? Яны плачуць, як жывыя…Сваякі салдат, адлюстраваных на партрэтах, усё спрабавалі працерці застылыя ў камені дарагія твары, але ўпарты касы дождж настойліва прасочваўся скрозь рамы і засцілаў выявы вільготнай заслонай… Подробнее