На працягу 23 дзён, з 16 красавіка па 8 мая 1945 года, праходзіла вырашальная Берлінская аперацыя. З кожным выстралам набліжалася доўгачаканая Перамога. Апоўдні 25 красавіка войскі І-га Беларускага і І-га Украінскага франтоў намертва замкнулі кола вакол Берліна. Пачынаўся ярасны штурм фашысцкага “логава”. Подробнее
9 мая — чырвоная дата на календары Бярэзінскай гімназіі. У гэты дзень у 1972 годзе ў тагачаснай школе №1 упершыню адчыніў свае дзверы музей Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее
Напярэдадні свята Вясны і Працы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай раённай Дошкі гонару.
Пачэснае месца на ёй занялі фотаздымкі людзей, якія ў 2018 годзе дасягнулі высокіх вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці, тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашага раёна. Зразумела, што за іх дасягненнямі стаяць годы карпатлівай працы, кожны з іх – гонар і здабытак Прыдруцкага краю.
Адкрываючы такое знакавае для Бялыніччыны мерапрыемства, старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ адзначыў, што дабрабыт жыхароў нашага раёна і краіны ў цэлым залежыць ад кожнага з нас. Подробнее
У Гімназіі-інтэрнаце горада Мядзела прайшоў круглы стол па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў “Выбіраючы спорт — выбіраю жыццё!”.
Здавалася б, дзе сувязь? Як спорт можа прадухіліць злачынствы? Але давайце ўспомнім закон захавання энергіі: нішто не з’яўляецца з ніадкуль і не знікае ў нікуды. Нас асабліва цікавіць другая частка гэтага закона. У школьным узросце дзеці неверагодна актыўныя, яны проста поўныя энергіі і няздольныя яе вычарпаць нават штодзённыя заняткамі за партай. І калі не даць школьнікам магчымасці рэалізоўваць гэтую энергію, яна (памятаем закон) не проста знікне, а абавязкова рэалізуецца сама. І не факт, што гэта будзе карысна, бяспечна і нават законна. Подробнее
На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны кіраўніцтва раёна і замежныя госці, з якімі ў брагінчан даўно падтрымліваюцца сяброўскія адносіны. Гэта прадстаўнікі дабрачынных фондаў і мэры італьянскіх гарадоў. Подробнее
НЯДАЎНА дэлегацыя нашага раёна накіравалася ў Барысаў, каб наведаць рэгіянальны інавацыйна-адукацыйны цэнтр бяспекі Мінскай вобласці. Подробнее
Сказаць, што “Нарачанская зара” самая папулярная газета ў Мядзельскім раёне — што нічога не сказаць. У многіх сем’ях яшчэ дзядулі і бабулі заклалі традыцыю выпісваць “Нарачанку”, нашы таты і мамы гадаваліся пад шоргат яе старонак, настаўнікі чытаюць самі і цытуюць гэта выданне нам, а мы, падрастаючае пакаленне, ганарымся, што наша раённая газета — уладальніца галоўнай для перыёдыкі нашай краіны ўзнагароды — статуэткі “Залатая літара”, а значыць, лепшая ў вобласці і краіне! А яшчэ яна хутка адсвяткуе знамянальны юбілей — 75 год. 75 год паспяховага, годнага працоўнага шляху. Подробнее
12 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар супрацоўніка слуцкай міліцыі Уладзіміра Барысаўца, які загінуў падчас затрымання ўзброеных злачынцаў. Подробнее
У мінулую суботу на Бялыніччыне прайшоў чарговы суботнік, у якім актыўны ўдзел прынялі калектывы ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак.
Па 30 красавіка на Магілёўшчыне праводзіцца месячнік па навядзенні парадку на роднай зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый вытворчых аб’ектаў, агульнага выкарыстання, вуліц, населеных пунктаў. Подробнее
Зусім нядаўна свет пабачыла ілюстраванае выданне вядомага ў раёне і за яго межамі фатографа-аматара Сяргея Лебедзева з Новалукомля «Чашникский район». З задавальненнем гартаю – на яго старонках шмат цікавага пра гістарычнае мінулае нашага краю і побыт чашнічан, сенняшні дзень руплівых жыхароў, занятых стваральнай працай. Подробнее
Незвычайна рана сёлета пачаўся сезон падарожжаў у байдарачнікаў. З кожным годам набывае папулярнасць у “вадаплаўных” турыстаў наша бурлівая прыгажуня Сар’янка. У першыя выхадныя красавіцкія дні на ёй сустрэліся воднікі з Верхнядзвінска, Глыбокага і Мінска, якія прысвяцілі свой паход 75-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскай навалы. Подробнее
Спрыяльныя ўмовы надвор’я далі старт ранняй веснавой пасяўной кампаніі. Для механізатараў пачалася гарачая пара, і кожная хвіліна ў іх зараз на ўліку, таму перапынак у напружаным працоўным дні можна зрабіць толькі на гарачы абед, які, як правіла, дастаўляюць прама ў поле.
Якім чынам арганізавана сістэма харчавання ў СВК “Калгас “Радзіма”, расказалі журналісту райгазеты “Зара над Друццю” ў калгаснай сталовай. Подробнее
75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне для ўсіх нашых землякоў — асаблівая дата. На беларускай зямлі здзейснена столькі по-дзвігаў і праліта столькі крыві! Таму зусім не дзіўна, што нягледзячы на дзесяцігоддзі, што мінулі пасля 1944 года, памяць пра Вялікую Айчынную вайну жыве ў сэрцах нашчадкаў ветэранаў.
Гэтаму спрыяе вялікая патрыятычная работа, якая праводзіцца са школьнікамі і студэнтамі. Напярэдадні такой важнай для нас даты гэтая работа вядзецца асабліва актыўна. Подробнее
У раёне зараз вядзецца актыўнымі тэмпамі масавая сяўба ранніх яравых культур, бо яшчэ дазваляюць тэрміны агратэхнічных мерапрыемстваў. Амаль што на палове з запланаваных 4466 гектараў палеткаў ужо пасеялі яравыя зерневыя. Надвор’е спрыяе, бадзёры настрой аграрыяў на працу таксама ўплывае на якасць зробленай працы. Подробнее
Усё часцей таленавітыя маладыя людзі Кобрыншчыны свядома выбіраюць у якасці жыццёвага шляху працу на роднай зямлі. Пацвяджэннем гэтаму стала сустрэча са спецыялістамі аграпрамысловага комплексу, якія нягледзячы на малады ўзрост ужо паспелі зарэкамендаваць сябе з найлепшага боку і былі залічаны ў перспектыўны кадравы рэзерв райвыканкама. Як жывецца маладым у сельскагаспадарчых арганізацыях Кобрыншчыны і якія людзі сёння карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – у нашым матэрыяле. Подробнее
На першы погляд, штосьці агульнае паміж Міхаілам Фёдаравічам Булойчыкам і Нінай Віктараўнай Толкач знайсці цяжка. Ну, хіба што ўсё жыццё працавалі ў сельскай гаспадарцы і зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Але гэта не зусім так. Подробнее
На працягу мінулага года праходзіў агляд-конкурс на лепшую арганізацыю фізкультурна-азда-раўленчай работы сярод членаў галіновага прафсаюза і іх дзяцей у пярвічных прафсаюзных арганізацыях устаноў адукацыі Жабінкаўшчыны. Подробнее
Горад над Бугам сёлета адзначыць сваё тысячагоддзе. З гэтай нагоды закладзены аднайменны парк. Жыхары Жабінкі — горада-спадарожніка Брэста — унеслі свой уклад у стварэнне гэтага парку. Так, дэлегацыя Жабінкаўшчыны пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага ў аўторак высадзіла тут 20 елачак і столькі ж сосенак. Подробнее
Другі год запар з нагоды ўшанавання памяці ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна, заслужанага настаўніка БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аляксандравіча Скіпара ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе, якая носіць яго імя, праходзіць конкурс чытальнікаў. Подробнее
Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Мікалай Барысевіч, мастак Валенцій Ваньковіч, кампазітар Мікола Равенскі, тайны фінансіст Кастрычніцкай рэвалюцыі Аляксандр Гельфанд, больш вядомы як Парвус… Гэтыя і многія іншыя імёны добра вядомы ўсяму свету. Яны — гонар Бярэзіншчыны, слаўныя старонкі гісторыі нашай малой радзімы. Аб’ядноўвае гэтых людзей і яшчэ адна “прапіска”. Усе яны – славутыя вучоныя і творцы, а таксама малавядомыя змагары за свабоду роднага краю і шчырыя працаўнікі – знайшлі агульную “прапіску” на старонках гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Бярэзінскі раён”. Гэта адзінае, найбольш поўнае і ўнікальнае выданне пра гісторыю нашага раёна – памятную, слаўную, незабыўную і малавядомую. Подробнее
Андрэй Зялёнка – карэнны случчанін, тут, у Слуцку, закончыў школу і Слуцкі дзяржаўны каледж, у 2001 годзе ўладкаваўся на працу ў адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі цукроварафінадны камбінат». З таго часу, з перапынкам на службу ў арміі, і працуе на гэтым прадпрыемстве.
ЯКОЕ свята мы адзначаем першага красавіка? Пагадзіцеся, занадта лёгкае пытанне, бо ўсе ведаюць, што гэта — Дзень гумару. Але і не толькі! Менавіта ўсамым пачатку красавіка ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень птушак. У Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі пра гэта ведаюць. На базе школы дзейнічае клуб “Крылаты дазор” грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, па ініцыятыве якога ўвесь сакавік праходзіла экалагічная дабрачынная акцыя-конкурс “Кожнай птушцы — свой дом”. Подробнее
Падзеі адбыліся ў бягучым годзе.
7 лютага ў вёсцы Пруднікі ў
адным з дамоў успыхнуў пажар. У палоне дыму апынулася гаспадыня, якая жыве адна. Па ўдалым збегу абставін пра здарэнне даведаўся электраманцёр Крывіцкага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта раёна электрычных сетак Віталій Фарына. Віталій Іосіфавіч не задумваючыся кінуўся ў задымленае
памяшканне. Рызыкуючы сваім жыццём, вывеў бабулю на свежае паветра. Подробнее
Нядаўна ў Мядзельскім РЦК прайшоў раённы этап традыцыйнага конкурсу “Мнагадзетная сям’я года Міншчыны”. Пераможца будзе прадстаўляць наш сінявокі Нарачанскі край на занальным абласным мерапрыемстве.
Ініцыятарамі правядзення конкурсу выступілі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённы савет
грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” пры актыўнай падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел
тры сям’і — са Сваткаўскага,
Княгінінскага і Нарацкага сельсаветаў. Подробнее