З 7 па 11 верасня ў Мінску праходзіў трэці фестываль мастацтваў беларусаў свету. У рамках фестывалю ў розных рэгіёнах рэспублікі прайшлі канцэрты выканаўцаў і калектываў мастацкай творчасці «Ты ў сэрцы маім, Беларусь». 10 верасня дэлегацыя беларусаў замежжа наведала Навагрудчыну. Подробнее
З 1 па 3 верасня ў горадзе Эльблонгу (Рэспубліка Польшча) у дванаццаты раз прайшло традыцыйнае Свята Хлеба. У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел 11 гарадоў-партнёраў з 10 замежных дзяржаў: Расіі, Беларусі, Украіны, Эстоніі, Малдовы, Францыі, Нарвегіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі. Нашу краіну на свяце прадстаўляла дэлегацыя з Навагрудка на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў С.В. Мішарыным. Подробнее
На Беларусі лён здаўна лічыцца адной з самых каштоўных сельгаскультур, якая разам з тым патрабуе асаблівага клопату. Значная ўвага вырошчванню «паўночнага шоўку» надаецца з боку дзяржавы. У гэтым годзе льняныя палеткі ў раёне займаюць 1250 гектараў. Подробнее
У ліку слаўных працаўнікоў раёна, адзначаных у гэтым годзе медалём «За працоўныя заслугі», значыцца імя А.І. Траянчук. Для Алены Іванаўны ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары» – роднае прадпрыемства, тут яна нястомна, сумленна, у высокай ступені прафесійна працуе апаратчыкам ужо трыццаць восем гадоў. Подробнее
Паведамленне пра тое, што ён удастоены высокай узнагароды – медаля «За працоўныя заслугі» – жывёлавода СВК «Нягневічы» Я.В. Комара адначасова ўзрадавала і здзівіла. Ніяк не спадзяваўся, што яго штодзённая і звычайная праца атрымае такую высокую ацэнку кіраўніцтва краіны. Подробнее
Праблема якасці гандлёвага абслугоўвання пастаянна хвалюе грамадства. Людзі жадаюць набываць неабходны ім тавар у зручны час і месцы, у камфортнай гандлёвай зале, у патрэбным асартыменце добрай якасці, пры зносінах з ветлівым і кампетэнтным персаналам. Подробнее
У агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» з усіх рэгіёнаў вобласці з’ехаліся самыя актыўныя маладыя сем’і, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Тут па традыцыі праходзіць абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», арганізатарам якога з’яўляецца ГА «БРСМ». Подробнее
Двор – гэта візітная картка любога дома – прыватнага, шматкватэрнага ці цэлага жылога комплексу. Подробнее
Нацыянальная кухня Беларусі заўсёды вызначалася прастатой рэцэптаў і выкарыстаннем натуральных прадуктаў. Кулінарныя традыцыі захоўваюцца не толькі ў беларускіх сем’ях, але і на прадпрыемствах, якія вырабляюць харчовую прадукцыю. «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» – свята пад такой назвай аб’яднала сапраўдных гурманаў і вытворцаў якасных і карысных прадуктаў харчавання. Подробнее
Штогод 9 верасня ўвесь свет святкуе Міжнародны дзень прыгажосці. Гэтае свята заклікана нагадаць пра тое, што прыгажосць — гэта вечная каштоўнасць і яна абавязкова выратуе свет. Подробнее