Нядаўна прачытала цікавую прытчу пра чалавека, у якога была велізарная колькасць сяброў. Подробнее
Работнікі гандлю заўсёды навідавоку. Дзякуючы іх працы, вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач – задавальненне патрэб насельніцтва ў таварах і паслугах. Несумненна, прафесіяналізм работнікаў – складнік паспяховага развіцця галіны. Подробнее
Пяты год запар на базе Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя працаваў лагер працы і адпачынку з кругласутачным прабываннем «Падлетак». Па традыцыі большасць яго наведвальнікаў склалі дзеці, якія знаходзяцца на розных відах сацыяльнага ўліку. Канцэпцыя лагера ўключала працоўную дзейнасць навучэнцаў ліцэя ў першай палове дня і культурна-масавыя мерапрыемствы – у другой. Подробнее
У аздараўленчым лагеры «Свіцязь» завяршыла работу другая змена, якая мела духоўна-маральную накіраванасць і была прысвечана 700-годдзю заснавання Навагрудскай епархіі. Для 203 рабят гэтыя васямнаццаць дзён прайшлі на адным дыханні – дзеці цікава адпачылі і аздаравіліся, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў і духоўна ўзбагаціліся. Подробнее
Для дзяцей дашкольнага ўзросту сустрэчы з выратавальнікамі заўсёды становяцца сапраўдным святам, а для работнікаў МНС такія візіты з’яўляюцца неад’емнай часткай іх работы, бо яны выконваюць вялікую ролю ў забеспячэнні бяспекі дзяцей. Подробнее
На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Навагрудскім райвыканкаме, удзел у якім прынялі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі А.Л. Сялевіч, члены камісіі (прадстаўнікі розных ведамстваў і арганізацый), кіраўніцтва і адпаведныя спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, сельгасарганізацый раёна і будаўніча-мантажнага ўпраўлення. Подробнее
Шэсць чалавек у Навагрудскім раёне пераступілі 100-гадовую мяжу і лічацца доўгажыхарамі. 15 ліпеня свой 100-гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Яўсеевічы Любчанскага сельсавета Вольга Мікалаеўна Гесць. Подробнее
На пачатку вуліцы Карла Маркса ў Нясвіжы, амаль насупраць нядаўна ўзведзенага храма Узнясення Гасподня, з’явілася новая гандлёвая кропка — магазін з простай назвай “Прадукты”. Ён адкрыўся ў мінулую пятніцу ў прысутнасці намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Людмілы Мядзведзевай, якая шчыра павіншавала гаспадароў з пачаткам сваёй справы і пажадала магазіну доўгай і паспяховай работы. Подробнее
Удзельніцай нашага праекта «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме» становіцца Галіна Іванаўна Рафаловіч. Яна вырашыла падзяліцца з нашымі чытачамі фотаздымкамі з сямейнага альбома, якія захоўваюцца ў яе дома, і расказаць пра жыццё людзей, з якімі звёў яе лёс ужо ў сталым ўзросце. Подробнее
Штогод у Беларусі адбываецца больш за 10 тысяч надзвычайных сітуацый і аварый. У лічаныя хвіліны на месца здарэння прыязджаюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі здольныя імгненна ацаніць сітуацыю і маштаб трагедыі, прыняць хуткія меры па ліквідацыі. Гэтая прафесія з’яўляецца адной з самых рызыкоўных. Подробнее