Калейдоскоп

Всего публикаций: 9551 Всего СМИ: 140
  • З Віцебска – з дыпломамі! Ірына ВЕЧАР, Слуцкий край 176-181 (15618-15623) от 27 июля 2017 27 июля 2017 08:47 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Случчане Алеся Віталс і Алег Ларыкаў паспяхова выступілі на  міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Вясёлка над Віцебскам». Подробнее

  • Жавароначкі на польскім фестывалі Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 54 (10 200) от 26 июля 2017 26 июля 2017 15:57 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Людмілы Канаплянікавай-Доўнар паспяхова выступіў на VІІІ Міжнародным фальклорным фестывалі Folkowe INSPIRACJE.

    Фальклоны фестываль міжнароднай творчасці ў польскім горадзе Лодзь сабраў 400 удзельнікаў з 15 краін. Беларусь прадстаўлялі два калектывы з Мінску і «Жавароначкі» са Стоўбцаў. Подробнее

  • Прадаўжальнік першадрукарскай справы Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 54 (10 200) от 26 июля 2017 26 июля 2017 15:55 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    455 гадоў таму назад, у маі-чэрвені 1562 г., у Нясвіжскай друкарні Сымон Будны выдаў «Катэхізіс» – першую сваю кнігу. Асоба гуманіста, асветніка, гісторыка, паплечніка і прадаўжальніка першадрукарскай справы Францыска Скарыны, цікавая і тым, што ён практычна наш зямляк, правёў значную частку жыцця і тварыў у мясцінах Наднямоння.

    Сымон Будны скончыў знакамітую на той час навучальную ўстанову – Кракаўскі ўніверсітэт. У 1558 годзе ён распачаў дзейнасць у Вільні, дзе ў пратэстанцкім зборы выкладаў на старабеларускай мове асновы тэалогіі. Затым ён пераехаў у Клецк, дзе разам з асветніцкай справай рыхтаваў тэкст сваёй першай кнігі. Разам з Л. Крыштоўскім і М. Кавячынскім заснаваў Нясвіжскую друкарню. Надрукаваны тут «Катэхізіс» складаецца з пытанняў на багаслоўна-філасофскія тэмы і адказаў на іх. «Прысвячэнне князям Радзівілам», «Прадмова да чытача», «Аб дзесяці запаведзях Божых», «Аб веры», «Пра малітву Госпада», «Аб святых тайнах» – назвы раздзелаў гавораць аб іх змесце.  Подробнее

  • Сам сабе наймальнік Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 54 (10 200) от 26 июля 2017 26 июля 2017 15:53 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Амаль дзесяць гадоў складае прадпрымальніцкі стаж у Яўгена Буцько. Да таго, як пайсці на вольны хлеб, ён працаваў на розных прадпрыемствах раёна (мае дыплом Мінскага політэхнікума). Найбольш значнае, непасрэдна звязанае з яго цяперашняй дзейнасцю, месца працы было на Стаўбцоўскім цагельным заводзе, які якраз будаваўся. Там набыў будаўнічыя навыкі і вопыт, а сёння самастойна аказвае паслугі па бягучым рамонце пабудоў і збудаванняў, можа выканаць унутраныя рамонтныя работы і нават пабудаваць для сям'і новы дом. Цяпер, у летнюю пару, ад заказчыкаў няма адбою.   Подробнее

  • Пчаляры супрацьстаяць надвор'ю Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 54 (10 200) от 26 июля 2017 26 июля 2017 15:52 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Стаўбцоўскі лясгас гасцінна прыняў сваіх калег – галоўных інжынераў і пчаляроў лясгасаў Мінскай вобласці на семінар, дзе разглядваліся пытанні развіцця пчалярства.

    На пасецы самага аддаленага ў Стаўбцоўскім лясгасе Кляцішчанскага лясніцтва ў Налібацкай пушчы калег сустракалі старшы пчаляр Міхаіл Каўгарэня і сям'я пчаляроў Васіль і Валянціна Парашчук  (на здымку), якія не адно дзесяцігоддзе працуюць на гэтым працаёмкім і адказным участку. На правах аднаго з самых дасведчаных і аўтарытэтных пчаляроў вобласці з 35-гадовым стажам работы Міхаіл Каўгарэня расказаў калегам аб поспехах і цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся пчаляры ў гэтым сезоне. Подробнее

  • C каждым годом уличное освещение в Гродно потребляет все меньше электроэнергии Жанна БАЙГОТ, Гродзенская праўда 2017-07-26 от 26 июля 2017 26 июля 2017 12:52 КалейдоскопЭкономика Русский

    При этом количество светильников увеличивается. Подробнее

  • Варта навучыцца адстойваць свае правы Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 22 июля 2017 4 стр от 22 июля 2017 26 июля 2017 13:07 КалейдоскопОбщество Беларуская

    У ходзе ліпеньскага Дня дэпутата старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях сумесна з дэпутатамі райсавета.Кожная з праблем, з якімі звярталіся на гэтым тыдні грамадзяне, належала дэталёваму разбору з боку дэпутатаў і адказных асоб. Сітуацый гэтых  было б менш, дастаткова грамадзянам пры ўзнікненні праблемы быць крыху больш прынцыповымі ў адстойванні свайго права на працу ці нават здароўе.Хайнічанін, малады бацька траіх дзяцей, атрымаў траўму на вытворчасці. Яму назначылі лячэнне, выпісалі неабходныя лекі, але іх кошт шматдзетная сям’я, якая пражывае да таго ж у арэндаванай кватэры, дазволіць сабе не  можа. Дастаткова было паведаміць пра цяжкае фінансавае становішча свайму доктару – адпаведныя службы знайшлі б выдаткі на правядзенне бясплатнага лячэння. Пасля абмеркавання так і будзе, але ж магло атрымацца і раней, праяві грамадзянін большую актыўнасць.З паўторным зваротам прыйшла жыхарка вул. Тургенева, 3. У студзені пытанні, якія датычылі праблем гэтага дома (на даху адсутнічае парапет, ападкі заліваюць знешнюю сцяну, сцены прамярзаюць), камунальная служба абавязвалася вырашыць да чэрвеня сёлета. Ужо ліпень, а праблемы не вырашаюцца. Да існуючага спіса дадалася яшчэ адна нязручнасць: у пад’ездзе дома моцным ветрам выбіла шкло. Усе названыя праблемы дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка паабяцаў вырашыць да сярэдзіны жніўня.Па пытанні працаўладкавання ў райсавет звярнуўся жыхар агр. Храпкаў. Пасля звальнення з КСУП «Судкова» маладому работніку цяжка знайсці новае месца працы. Юнаку параілі запытаць пра вакансію ў бліжэйшай гаспадарцы – КСУП «Аравічы».  Г.В. Бондар падкрэсліла, што пачынаючаму работніку варта і самому паклапаціцца пра сваю рэпутацыю: даказаць працавітасцю, на што ён здольны. Ды і на ўласным прысядзібным участку прыкласці намаганні трэба – каб зямля дарэмна не прастойвала. Навошта тады свой агарод? Толькі апрацоўвай, а там і сябе пракорміш, і на продаж застанецца. З існуючым запытам гараджан на свежыя прадукты вяскоўцы без рубля не застануцца – толькі працаваць трэба, а не гультайнічаць.На кожным прадпрыемстве ёсць людзі, якія прысвяцілі працы без перабольшанняў цэлае жыццё. Таму людзі паважанага ўзросту не без прычыны з крыўдай у голасе гавораць пра былы калектыў і адносіны маладзі. А ім як нікому патрэбна элементарная ўвага – тое меншае, што мы можам сёння ім даць. Сярод іх нямала тых, хто пакінуў свой значны след у станаўленні прадпрыемстваў, меў станоўчы ўплыў на развіццё пэўнай вытворчай галіны. Нам усім, у тым ліку дэпутатам райсавета і кіраўнікам раённых арганізацый, варта праяўляць больш увагі да людзей, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Яны – узор для выхавання маладога пакалення і бясцэнны носьбіт мудрасці і вопыту, што ў сплаве з маладой энергіяй патрэбна для паспяховага руху наперад па ўсіх напрамках. З такім пажаданнем звярнуўся на прыём адзін з пажылых грамадзян.Таксама ўздымаліся пытанні выдзялення жылля для шматдзетных сем’яў, прадастаўлення ім неабходнай інфармацыйнай дапамогі ў галінах заканадаўства і банкаўскага крэдытавання.        У час прыёма грамадзян у Судкоўскім сельвыканкаме гэта пытанне таксама было актуальным – да дэпутатаў звярнулася шматдзетная маці, якая выхоўвае семярых дзяцей і мае патрэбу ў будоўлі жылля. Тым больш у суседскай частцы дома, дзе пражывае адзіная ў раёне шматдзетная сям’я з такой колькасцю дзяцей, неабходна адрамантаваць дах, а напярэдадні перасяліць сям’ю ў бяспечнае жыллё. На гэта КСУП «Судкова», на балансе якой знаходзіцца дом, вызначылі тэрмін да 2 жніўня.З дэпутатамі сельвыканкама Г.В. Бондар абмеркавала пытанні летняй занятасці мясцовай моладзі, у тым ліку школьнікаў. Аб прынятых мерах па зваротам грамадзян будзе паведамлена праз раённую газету. Подробнее

  • На базе отдыха «Привал» прошел первый «Кулинарный тимбилдинг-2017» Елена КАРПУК, Гродзенская праўда 2017-07-26 от 26 июля 2017 26 июля 2017 12:50 Калейдоскоп Русский

    В субботу, 22 июля, на фестивале «Кулинарный тимбилдинг-2017» повара общепита угощали блюдами белорусской национальной кухни, которые, думаю, пришлись по вкусу многим. Подробнее

  • Даражэй жыцця няма нічога Вольга Белаш, Хойникские новости 22 июля 2017 4 стр от 22 июля 2017 26 июля 2017 12:47 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Пасяджэнне пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях і выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета дэпутатаў адбыліся на гэтым тыдні.

    Пытанне, якое разгледжана на пасяджэнні, важнае, дэпутаты вывучалі стан і прымаемыя меры па паляпшэнню медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Судкоўскага і Стралічаўскага сельсаветаў.Як адзначыла намеснік старшыні пастаяннай камісіі, дэпутат па Кліўской выбарчай  агрузе С.У. Марчанка, у ходзе вывучэння пытання вялікая ўвага надавалася непасрэдным гутаркам з моладзю, вучнямі школ, грамадзянамі працоўнага і сталага ўзросту. Насельніцтва сельсаветаў станоўча адклікаецца аб работніках устаноў медыцыны, нярэдкі і падзякі ў іх адрас. Мерапрыемствы і размовы аб здаровым ладзе жыцця таксама насельніцтвам успрымаюцца станоўча. Аднак недастаткова ўвагі надаецца добраўпарадкаванню тэрыторый вакол медустаноў і выгляду саміх ФАПаў. Касметычны рамонт нядрэнна было б правесці ў Казялужскім, Загальскім пунктах. Але і самім работнікам гэтых ФАПаў неабходна прыкласці намаганні, каб працоўнае месца выглядала годна.Загадчык Стралічаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі В.М. Новікава і загадчык Судкоўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Н.В. Гарбар праінфарміравалі аб праводзімай дыспансерызацыі насельніцтва, прафілактычнай рабоце па прывіцці навыкаў здаровага ладу жыцця. Як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, медработнікі павінны і самі прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, звязаных са спортам, здароўем, так і станавіцца ініцыятарамі такіх мерапрыемстваў.Па выніках пасяджэння рэкамендавана працягваць работу па 100-працэнтным ахопе насельніцтва аглядам і дыспансерным наглядам, узмацніць работу па прапагандзе і фарміраванні здаровага ладу жыцця.  Са справаздачай аб рабоце ў сваёй акрузе выступіла дэпутат С.У. Марчанка. Ёй рэкамендавана своечасова выяўляць праблемныя пытанні, больш увагі ўдзяляць пытанням жыццезабеспячэння і інфармацыйна-растлумачальнай рабоце  з насельніцтвам. У клубе н.п. Клівы інфармацыйна-прапагандысцкая група райсавета сустрэлася з насельніцтвам.Старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар давяла да прысутных інфармацыю пра сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, акцэнтавала ўвагу на тых пытаннях і праблемах, якія разглядаюць дэпутаты на сесіях (за першае паўгоддзе адбылося 2 чарговыя і 6 пазачарговых сесій), пасяджэннях пастаянных камісій, прэзідыумах, аб фарміраванні раённага бюджэту, яго даходных і расходных частках. Таксама дэманстраваліся слайды, на якіх адлюстравана вытворчасць раёна, работа асноўных прадпрыемстваў, праводзімае добраўпарадкаванне.Як акцэнтавала ўвагу Галіна Віктараўна, сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы нацэлены на тое, каб як мага больш і дакладней растлумачыць насельніцтву пытанні дзеючага заканадаўства, практыкі прымянення законаў, каб людзі ведалі, куды звяртацца, хто дапаможа і хто ўвогуле павінен якія функцыі выконваць. Таксама з інфармацыяй выступілі прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, РАУС, КЖУП «Хойніцкі камунальнік».Звярнуліся жыхары н.п. Клівы па пытанню аднаўлення дакументаў на домаўладанне. Прасілі засыпаць дзве глубачэнныя яміны (на здымку ўнізе). Гэты зварот адрасаваны ДРБУ-155, тэрмін на выкананне дадзены кароткі – 3 дні. Пыталіся пра атрыманне Ордэна маці і пенсіі па інваліднасці, колькі каштуе рамонт грубы.Пасля сустрэчы адбыўся канцэрт артыстаў народнай самадзейнасці. Подробнее

  • Отметили вместе Наталия Чекан, Хойникские новости 22 июля 2017 7 стр от 22 июля 2017 26 июля 2017 13:30 КалейдоскопОбщество Русский

      12 июля отмечался День сотрудников  оперативно-дежурной службы. Как самостоятельная структура в системе ОВД служба берёт начало с 1966 года. Именно в ОДС обращаются люди с сообщениями о случившейся беде. Оперативный дежурный обязан быстро, порой за секунды, принять решение.  Слова благодарности высказываю ветеранам службы, которые уже ушли на заслуженный отдых, но по-прежнему не забывают райотдел. Это И.Н. Апанасюк, Н.И. Бурлий, И.Э.Ющенко, А.Л. Гордейчик, В.К. Мороз, Л.Г. Авдеенко. Профессионалами в службе  были дежурные П.А. Кожемяко,  В.И. Господарёв, А.М. Короткевич и другие.  По давно сложившейся традиции ветераны службы 12 июля  собрались в РОВД, чтобы встретиться со своими коллегами – ветеранами, а также молодыми сотрудниками, ныне работающими в ОДС. Было о чём поговорить  с самыми опытными сегодня в ОДС В.С. Махначом, А.В. Карповичем, С.В.Чернявским и более молодым, но очень серьёзным и перспективным помощником дежурного С.В. Кривенчиком.А у П.В. Назарова, который долгое время работал водителем в ОДС, был двойной праздник. Руководство, совет ветеранов и профсоюзная организация РОВД поздравили его с 50 – летним юбилеем. Подробнее