18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Каб увекавечыць памяць і падарыць людзям культурна-гістарычную спадчыну, музеі не толькі збіраюць і захоўваюць помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, але і вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу. Па традыцыі да свята музеі Навагрудка падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Подробнее
Гальштук, значок, салют, сцяг, клятва – вось ужо на працягу 95 гадоў гэтыя сімвалы і рытуалы з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця піянераў. За амаль векавую гісторыю піянерскі рух зведаў нямала змен, але, нягледзячы ні на што, у Беларусі піянерыя па-ранейшаму аб’ядноўвае тысячы ініцыятыўных, актыўных і творчых рабят. «Піянерыя – гэта не проста арганізацыя, а склад думак і лад жыцця» – лічыць Вера Іванаўна Данько, якую ганарова называюць ветэранам піянерскага руху, але своеасаблівы піянерскі запал, які зарадзіўся шмат гадоў таму, не згасае ў яе душы і сэрцы па сённяшні дзень. Подробнее
Новы гандлёвы аб’ект адкрыўся днямі ў Навагрудку. Магазін абутку «Імідж», які размясціўся па вуліцы Міцкевіча, 39 В, робіць стаўку на айчынных вытворцаў. Пакупніку прапануецца шырокі выбар дзіцячага, жаночага і мужчынскага абутку фабрыкі «Нёман». Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў Навагрудку на пляцоўцы каля аддзела ДАІ РАУС прайшоў занальны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «Аўталедзі і Аўтамен-2017», удзел у якім прынялі прадстаўнікі Навагрудскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў. Подробнее
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае вясенняму прызыву на тэрміновую воінскую службу, прайшло ў актавай зале гандлёва-эканамічнага каледжа. Падчас сёлетняга прызыву рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь папоўняць 43 юнакі з Навагрудчыны. Навабранцы будуць служыць у войсках МУС, пагранічных і войсках спецыяльнага прызначэння, у вайсковых часцях Гродна, Брэста, Слоніма, Валожына, Ліды. Подробнее
18 мая музейныя работнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. І не толькі яны. Пастаянныя наведвальнікі музеяў таксама маюць поўнае права лічыць гэта свята і сваім таксама. Подробнее
На базе Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у красавіку прайшоў абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў Гродзенскай вобласці. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі гарадскіх і раённых аддзелаў, якія закончылі ўстановы вышэйшай адукацыі МНС дзённай формы навучання і праходзяць службу на пасадах сярэдняга начальніцкага саставу не больш за тры гады. Подробнее
Ёсць пытанні, да рашэння якіх нельга падыходзіць спантанна. Выбар прафесіі – з іх ліку. Памыліцца з прафесіяй – гэта ўсё роўна што няправільна выбраць спадарожніка жыцця: памяняць, вядома, можна, але зрабіць гэта будзе і крыўдна, і балюча, і складана. Подробнее
У першы дзень лета ў гімназіі было мнагалюдна і не толькі таму, што ішлі выпускныя экзамены. Тут пачаліся праектныя работы па падрыхтоўцы да капітальнага рамонту харчаблока і іншых памяшканняў, пасля якога будзе ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне ў вучэбных кабінетах. Подробнее
Гісторыя асобных населеных пунктаў Навагрудчыны даволі цікавая і багатая. Да прыкладу, Адампаль – невялікая вёска паблізу Нягневіч вартая таго, каб расказаць пра яе асобна. Подробнее