– Перада мной наш сямейны альбом. Тоўстая, з зялёнага аксаміту, вокладка ўжо выцвіла. У некаторых месцах прыкметны пацёртасці, – расказвае наступны ўдзельнік фотаконкурсу «Гістрорыя Навагрудчыны ў сямейным альбоме» Рыгор Мікалаевіч Арсюкоў. – Не раз даставалі мы альбом на сямейных святах, не раз перагортвалі яго старонкі са шчыльнага шэрага кардону. Некаторыя здымкі прымушаюць міжвольна ўсміхнуцца, а пры разглядзе другіх – накатваюцца слёзы. Гартаеш старонкі альбома, і нібы перад табой падручнік гісторыі нашай Радзімы. Пра жыццё некалькіх пакаленняў нашай сям’і можа расказаць сямейны альбом. Подробнее
У суботу ля помніка правадыру пралетарыяту на гарадской плошчы сабраліся камуністы, якія па традыцыі адзначаюць дзень нараджэння У.І. Леніна 22 красавіка. Сёлета адзначалася 147 гадоў з дня яго нараджэння. Подробнее
На базе дома сумеснага пражывання пажылых людзей у Лаўрышаве пачалася рэалізацыя новага праекта «Трэцяе дыханне». Тут створаны своеасаблівы цэнтр актыўнага адпачынку, наведаць які можа любы жыхар раёна пажылога ўзросту. Подробнее
Чарговае пасяджэнне школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства прайшло 19 красавіка на базе Пятрэвіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.А. Анікевіч, кіраўнікі ўстаноў адукацыі Навагрудскага раёна. Подробнее
Такога дэвізу па жыцці прытрымліваецца Караліна Кавалёва – навучэнка другога курса аддзялення аграномія Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Караліна – выдатніца, атрымлівае павышаную стыпендыю, актывістка, ініцыятар і актыўны ўдзельнік розных культурных і спартыўных мерапрыемстваў у каледжы. У вольны час яна піша вершы. Подробнее
Аптымістка, энтузіястка, прафесіянал сваёй справы і проста прыгожая маладая жанчына – так некалькімі словамі можна ахарактарызаваць загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» Алену Мікалаеўну Скварада. Невыпадкова яе прозвішча сёлета змешчана на раённую Дошку гонару.Сама ж Алена Мікалаеўна ўспрымае высокую ацэнку сваёй працы як аванс на будучае і ўпэўнена, што сумленна выконваць сваю работу павінен кожны. А інакш немагчыма, пераканана яна. Подробнее
Православные и католические верующие отпраздновали Пасху. Накануне Великого праздника христиане смогли освятить пасхи и куличи. Подробнее
Наступным удзельнікам фотаконкурсу «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме», які аб’явіла газета «Новае жыццё», становіцца жыхар нашага горада Георгій Іванавіч Шараў. Подробнее
Это показал смотр-конкурс на лучшую многодетную семью Барановичского района, который состоялся
12 мая в Городищенском горпоселковом Доме культуры. Подробнее
Кожную ноч усе людзі на нашай планеце адпраўляюцца ў падарожжа, насычанае неверагоднымі прыгодамі. І для гэтага ім зусім не трэба перамяшчацца ў далёкія краіны, спускацца ў марскія глыбіні або баразніць прасторы сусвету. Ім дастаткова проста заплюшчыць вочы і… заснуць. Подробнее