З надыходам вясны ўзрасла небяспека правалу людзей і тэхнікі пад лёд. Многія грамадзяне, якія ігнаруюць меры засцярогі, падвяргаюць сваё жыццё смяротнай небяспецы. Няшчасныя выпадкі адбываюцца па прычыне невыканання элементарных правіл паводзін на лёдзе. Подробнее
Сёлета спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння нашага земляка Антона Восіпавіча Мухлінскага – рускага ўсходазнаўцы, гісторыка, фалькларыста, заслужанага прафесара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Подробнее
Сёння разнастайнасцю фабрычных кандытарскіх вырабаў нікога не здзівіш, аднак у апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца тарты на заказ. Фотаздымкі тартоў, якія пячэ Алёна Генец, я ўбачыла ў інтэрнэце. Кожны з іх, на мой погляд, сапраўдны твор мастацтва. І мне захацелася пазнаёміцца з іх аўтарам. Я накіравалася ў аграгарадок Уселюб, дзе зараз жыве Алёна з сям’ёй. Сустракала мяне сям’я салодкім падарункам – вясеннімі пірожнымі ад Алёны. Подробнее
У дзяцінстве Ксенія любіла гуляць з пісталетамі. Захапленне лялькамі прыйшло намнога пазней, калі дзяўчынка вырасла.– Першую ляльку я пашыла ў дзявятым класе на школьны конкурс, – расказвае Ксенія Скварада. – Гэта была «Беларусачка» ў нацыянальным касцюме. Вынік работы ўразіў і настаўнікаў, і аднакласнікаў, і саму дзяўчыну. Як аказалася, выраб лялькі – вельмі цікавы і захапляльны занятак. За першай лялькай атрымалася другая, трэцяя… Подробнее
Тры гады таму ААТ «Вялікая Крыніца» ўзначаліла З.М. Калала. Час паказаў, што на пасадзе кіраўніка яна – на сваім месцы. Зоя Міхайлаўна валодае рэдкім талентам паспяхова спалучаць прывабнасць і працавітасць, пяшчоту і патрабавальнасць, мэтанакіраванасць і творчасць. Сапраўдная жанчына, клапатлівая маці і паспяховы кіраўнік, яна ведае цану дасягненням, не любіць азірацца назад і ніколі не перастае вучыцца. Подробнее
Быць міліцыянерам – значыць шчыра, верна і адважна служыць дзяржаве і грамадству і пры першай неабходнасці ісці на дапамогу людзям. 4 сакавіка сваё прафесійнае свята адзначылі тыя, хто дваццаць чатыры гадзіны ў суткі знаходзіцца на варце нашага спакою і бяспекі. Урачыстасць з нагоды Дня беларускай міліцыі, якая сёлета адзначыла 101 гадавіну, адбылася ў актавай зале Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў 2 сакавіка. Подробнее
Быць бліжэй да кліента, аказваць якасныя і запатрабаваныя паслугі – стратэгія развіцця КУП «Навагрудскі КБАН». Напярэдадні вясенняга свята прадпрыемства зрабіла добры падарунак навагрудчанам – свае дзверы адчыніў філіял бытавых паслуг «Бытавічок». Подробнее
Усе напрамкі дзейнасці, якія ўваходзяць у сферу адказнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пералічыць адразу складана. Але ўсе мы ведаем, што, дзякуючы работнікам прадпрыемства, забяспечваецца жыццядзейнасць горада, ствараецца камфорт і ўтульнасць. Напярэдадні прафесійнага свята задумкамі і планамі развіцця з намі падзяліўся дырэктар Навагрудскага РУП ЖКГ М.В. Бараноўскі. Подробнее
В Докшицах состоялся Открытый межрегиональный турнир по игре брейн-ринг. Команда интеллектуалов из Верхнедвинска, представлявшая организации города, стала победителем в своей номинации. Подробнее
Актыўна вядуць сяўбу працаўнікі ўсіх сельгасарганізацый раёна. На жаль, яшчэ не ўсе палеткі гатовыя прыняць урадлівае зерне. Многія палі пераўвільготненыя, і таму сяўбу аграрыі вядуць там, дзе гэта магчыма. Подробнее