Калейдоскоп

Всего публикаций: 9551 Всего СМИ: 140
  • Защитники Отечества по призванию и профессии Наталья ПЕТРУЩЕВА., Свабоднае слова №15 от 07 февраля 2015 09 февраля 2015 14:26 Калейдоскоп Русский

    Мужественные, смелые, целеустремленные, усидчивые, галантные, пунктуальные, добрые, отзывчивые, любящие и любимые… Ряд эпитетов, характеризующих курсантов Военной академии Республики Беларусь, можно продолжать бесконечно. Именно здесь воспитывают и закаляют настоящий мужской нрав, способный беречь, безгранично любить и отважно защищать своих близких людей, земляков, родной край. Подробнее

  • Выставка корней Елена Веруш, 09 февраля 2015 11:09 Калейдоскоп Русский

    В Волковыске в центральной библиотеке проходит выставка. Не новинок литературы, а творчества. Подробнее

  • З юнымі памочнікамі Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 9 (9958) от 07 февраля 2015 09 февраля 2015 11:02 КалейдоскопОбщество Беларуская

    У супрацоўнікаў аддзела ДАІ ёсць юныя памочнікі – рабяты, якія дасканала вывучаюць Правілы дарожнага руху і перадаюць гэтыя веды сваім равеснікам.  Самыя смелыя могуць публічна прадэманстраваць свае навыкі падчас конкурсу фігурнага ваджэння веласіпеда і атрымаць карысны прыз – флікер.

    Каб на нашых дарогах было больш дысцыплінаваных удзельнікаў дарожнага руху, дарослыя і дзеці не абмяжоўваюцца толькі відовішчнымі акцыямі. На працягу вучэбнага года ў школах ладзяцца рэгулярныя сустрэчы, на якіх інспектары знаёмяць навучэнцаў з тэхнікай і прыборамі, што дапамагаюць ім у нясенні службы, паказваюць відэафільмы.

    Фота Васіля ЗЯНЬКО Подробнее

  • Памяць павінна жыць у нашых сэрцах Надзея БАТАЛКА, Прамень № 9 (9958) от 07 февраля 2015 09 февраля 2015 09:34 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Маладыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу пабывалі з экскурсіяй у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы пацікавіліся, якія ўражанні атрымалі маладыя людзі ад наведвання новай экспазіцыі. Подробнее

  • Мая гімназія Вікторыя ПЯТКЕВІЧ, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ, Прамень № 9 (9958) от 07 февраля 2015 09 февраля 2015 09:11 КалейдоскопОбщество Беларуская

    З акна школьнага класа нам адкрываліся неабсяжныя далягляды. Гімназія была пабудавана больш чым сто гадоў таму на высокім месцы – жыццё горада як на далоні. Да навучальнай установы з такой багатай гісторыяй далучаны сучасны «дызайн» – школа новага тыпу. Яна дае магчымасць вучням быць даследчыкамі, творцамі, вынаходнікамі, артыстамі… А галоўнае, мы – вялікае братэрства, супольнасць, далучанасць да якой шмат што азначае. Прынамсі, так мне, тагачаснай гімназістцы, падаецца маё школьнае жыццё. Подробнее

  • Торт для пераможцаў алімпіяды Кацярына ІГНАТОВІЧ, вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы, Прамень № 9 (9958) от 07 февраля 2015 09 февраля 2015 09:09 КалейдоскопОбщество Беларуская

    У нашай установе адукацыі пасля трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах праходзіла ўшанаванне ўдзельнікаў абласнога інтэлектуальнага спаборніцтва. Для іх заказалі спецыяльны вялікі торт з надпісам «Віншуем пераможцаў!». Подробнее

  • Эканаміст – работа адказная Надзея БАТАЛКА, Прамень № 9 (9958) от 07 февраля 2015 09 февраля 2015 08:58 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Летась, пасля заканчэння Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Аксана Дзерман размеркавалася ў ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Працуе ў таварыстве эканамістам. Ёй даручаюць розную работу – дзяўчына праводзіць разлікі, робіць калькуляцыю і ўмела выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі. Апошняе працоўнае заданне – падрыхтоўка дакументацыі для перадачы жыллёвага фонду на абслугоўванне ў аб'яднанне камунальнай службы. Маладым спецыялістам кіраўніцтва задаволена. Аксана любіць сваю работу і не лічыць яе цяжкай. Гаворыць, што галоўнае сабрацца і акцэнтаваць увагу на той справе, якую выконваеш. Подробнее

  • На трывожным памежжы: калі заўтра вайна Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 10/2015 от 07 февраля 2015 08 февраля 2015 18:04 Калейдоскоп Беларуская

    З успамінаў В.Р.Цаля

    Васіль Рыгоравіч з кагорты тых, хто змагаўся за Айчыну, і дасюль памятае пах пораху, як і пах хлеба, выпечанага матуляй. Яго згадкі пра старую Жабінку і родныя Мышчыцы, што ў 1970 годзе сталі часткаю горада, надзвычай каштоўныя. 

    Размяняўшы дзясяты дзясятак, ветэран-працаўнік шчыра гаворыць: “Не спадзяваўся, што гэтак доўга пражыву”. Сведка таго, якім было мірнае і ваеннае жыццё ў розныя часы ў нашым райцэнтры і наваколлях, В.Р.Цаль дасюль удзельнічае ў выхаванні патрыятызму ў маладога пакалення, нярэдка дзеліцца сваімі ўспамінамі са школьнікамі. Сёння яны — неацэнны скарб, бо, ажыўляючы малюнкі часу, што больш не вернецца, тыя згадкі пра мінулае дапаўняюць і пашыраюць нашы веды пра былое, а ў нечым з’яўляюцца нават нечаканымі, а таму яшчэ больш цікавымі. Такія ўспаміны могуць быць карыснымі і пры стварэнні экспазіцый Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў Малых Сяхновічах, якія рыхтуюцца зараз. 

    Сёння прапануем чытачам успаміны Васіля Рыгоравіча Цаля, прысвечаныя падзеям, што адбываліся ў даваенныя часы і першы дзень ліхалецця, плануючы працягнуць расповед ветэрана ў год, калі святкуецца слаўны юбілей Вялікай Перамогі. Подробнее

  • Калі за справу бярэцца прафесіянал Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 9/2015 от 04 февраля 2015 08 февраля 2015 17:58 Калейдоскоп Беларуская

    Юрый Валянцінавіч Цімашук — электраманцёр лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання 5 разраду лінейна-тэхнічнага ўчастка Жабінкаўскага вузла электрычнай сувязі Кобрынскага занальнага вузла электрычнай сувязі Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам”. Уся ягоная 30-гадовая працоўная дзейнасць звязана з гэтай арганізацыяй, куды прыйшоў пасля заканчэння ў 1984 годзе Брэсцкага вучылішча сувязі. У хуткім часе быў прызваны ў армію, трапіў у ваенна-паветраныя войскі. Служба праходзіла ў Латвійскай ССР у горадзе Тукумсе. На працягу двух гадоў Юрый выконваў абавязкі планшэціста-аператара па адлюстраванні паветранай абстаноўкі. Гэтая справа патрабавала ад радавога Цімашука і дакладнасці, і пільнай увагі, і хуткай рэакцыі. Тут і спатрэбіліся веды, атрыманыя ў вучылішчы. Подробнее

  • Усе шляхі вядуць да нас Анатоль Бензярук, Сельская праўда 8/2015 от 31 января 2015 08 февраля 2015 17:50 Калейдоскоп Беларуская

    У старажытнасці было абыходкавае выслоўе: “Усе дарогі вядуць у Рым”. У апошнія гады на айчыннай глебе яно набыло наша, беларускае, гучанне, паколькі нярэдка на самым высокім дзяржаўным узроўні гучыць думка: Беларусі як транзітнай дзяржаве, праз якую праляглі галоўныя шляхі, што злучаюць Захад з Усходам, проста неабходна шырока выкарыстоўваць выгоды свайго геаграфічнага становішча, у тым ліку і для таго, каб зарабляць грошы. Дзеля гэтага ствараюцца аграэкасядзібы, распрацоўваюцца цікавыя праекты, пракладаюцца турыстычныя маршруты, карысныя не толькі тубыльцам, але й замежным гасцям.  Подробнее