В Дубровенском районе много деревень и сел, и в каждом из них своя история и традиции. Так уж складывается жизнь, что какие-то местечки история стирала с лица земли, каким-то заменяла названия и переносила на новое место. Многие поселки перестраивались, подчинялись современной жизни. Но каждый из них — маленькая частичка нас самих, заслуживающая нашего внимания и любви. Подробнее
Селета першы званок прагучаў у Беларусі разам з беларускім словам, музыкай і велічным гучаннем званоў найстаражытных храмаў: горад Полацк, сталіца Дня беларускага пісьменства, сустрэў гасцей фэсту. Праграма свята была разлічана на 3 дні, бо маштабнымі імпрэзамі адзначана яшчэ і буйная дата — 500 гадоў беларускага друкарства, а таксама 1155-годдзе старажытнага горада Полацка. Подробнее
… Нарадзілася ў 1939 годзе. З дзіцячых успамінаў пра вайну – перыяд акупацыі, чытанне вершаў салдатам у вагоне за хлеб і цукар, выжыванне ў халоднай хаце без шкла (яго ўдарнай хваляй выбіла бомба, якая патрапіла ў суседні дом). Праз гады яе жыццё паглынула не толькі музыка, але і сапраўдная любоў, якую, здаецца, можна пабачыць у фільмах ці пачуць у вершах.
Сёння Таццяна Міхайлаўна, нягледзячы на страту каханага, працягвае займацца музыкай прафесійна, дае канцэрты і, самае галоўнае, піша вершы, прысвячае іх мужу, сябрам, радзіме і каханню. Па яе словах, вершы падаравалі ёй другое жыццё пасля перажытай аперацыі на сэрцы. Пазней мне пашчасціла задаць некалькі пытанняў паэтцы.
Таццяна Еўтуховіч нарадзілася ў Гомелі. У 1965 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці фартэпіяна. Са сваім мужам, Андрэем Еўтуховічам, вядомым педагогам-скрыпачом, працавалі ў Іркуцку, Душанбэ, Гомельскім музычным вучылішчы імя Сакалоўскага, затым у Петрыкаўскай музычнай школе. Вершы пачала пісаць з 2001 года.
– Таццяна Міхайлаўна, Вы прамовілі фразу, што ў 50 гадоў селі на шпагат. Адкуль такая добрая форма?
– Практычна ўсё жыццё займалася акрабатыкай, веласіпедным спортам, фехтаваннем. Захапленне спортам захавала да гэтага часу. На маім юбілеі калега Георгій Кебец спытаў: “А што Вы яшчэ ўмееце, акрамя музыкі і вершаў?”. І я прадэманстравала гасцям шпагат. Тады мне споўнілася 50 гадоў.
– У Вас быў неверагодны патэнцыял. Кім былі Вашы бацькі?
– Сям’я незвычайная. Тата іграў на многіх музычных інструментах: скрыпка, віяланчэль, акардэон, баян, фартэпіяна. Прычым, ён не ведаў нот – багаты ўнікальны слых. Мама выдатна спявала.
Сястра з бацькам пісалі вершы,… заразілася ад іх. У 1944 годзе сям’ю адправілі ў Свярдлоўскую вобласць. Потым, калі вызвалялі Гомель ад акупантаў, вярталіся з Урала на радзіму 2,5 месяца, чытала вершы старэйшай сястры ў вагонах параненым вайскоўцам. Яны давалі кавалачкі хлеба і цукар. Дзякуючы гэтаму мы выжылі.
– Вашыя сыны паспяхова ўладкаваліся ў Амерыцы, ёсць магчымасць з імі сустракацца?
– Муж аднойчы ездзіў да іх, а мне катастрафічна не падыходзіць клімат.
Старэйшы, Дзмітрый, вядомы кампазітар. Заўсёды атрымліваў первыя месцы ў прэстыжных конкурсах у Беларусі. Ён пісаў канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі. У Маскоўскай кансерваторыі выконваюць ягоныя творы. Некалькі гадоў гучала на тэлебачанні напісаная ім калыханка “Баю-баю, люлі- люлі. Гэта песенька матулі” (1989), але як толькі ён з’ехаў у Амерыку, перастала.
У канцы вясны сёлета з Амерыкі прыязджаў малодшы сын Аляксей (скрыпач). Разам мы далі некалькі канцэртаў у вучылішчы Сакалоўскага, у гонар памяці мужа. Гэта было складана, для рэпетыцый часу практычна не было. Для сябе зрабіла выснову: знаходжуся ў форме!
11 верасня Аляксей у гонар памяці загінулых у тэракце 2001 года ў Нью-Ёрку, каля новапабудаваных хмарачосаў, іграў чакону Баха – гэта адно з самых складаных твораў вялікага класіка.
– Чаму б Вам не выступіць з канцэртам у Петрыкаве?
– Раней у музычнай школе з мужам давалі канцэрты. Пакуль пра гэта не думала.
Дома займаюся, успамінаю нешта са старога, спрабую новае. Я прыхільніца вечнай музыкі: Моцарт, Бах, Бетховен. І джаз паслухаць люблю. Дарэчы, наша самая выбітная вучаніца – скрыпачка Ганна Якавенка – паступіла ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.
– Дык што такое сапраўднае каханне?
– Павага адзін да аднаго. Вершы пра каханне можа пісаць толькі той чалавек, хто моцна любіць. Беражліва захоўвае гэта пачуццё. У каханне гуляць нельга. Гэта эфемернае пачуццё, якое ў кожную секунду можа знікнуць.
Сярод музыкаў і паэтаў складана захаваць каханне. Мой муж быў варты высокай любові. Андрэй Мікалаевіч – чалавек высокага патэнцыялу пачуццяў. Я прысвяціла сваё жыццё яму. Была яго канцэртмайстрам, а гэта значыць, увесь час слухаць саліста, быць на другім плане, у ценю. Вельмі складана, бо жанчына хоча быць першай.
Юная спявачка Юлія Віннік, вучаніца пятага класа Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая займаецца вакалам у Галіны Іосіфаўны Мішурынай, паспяхова прайшла ўсе тры адборачныя туры агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу “Таленты краіны”. Подробнее
Тыдзень таму Беларуская дзяржаўная філармонія распачала новы сезон, які стаў васьмідзясятым у яе гісторыі. Але, па прызнанні саміх музыкантаў, сёлетнія канцэрты якасна не будуць адрознівацца ад мінулых, бо кожны год у філармоніі — святочны, а кампазітары і выканаўцы падчас кожнага выступлення шукаюць самы кароткі шлях да свайго слухача. Подробнее
На заводе оптического станкостроения немало высококлассных специалистов ещё советской закалки, поскольку это предприятие когда-то работало на «оборонку», выпускало интересную в техническом плане продукцию. Подробнее
Напрыканцы жніўня жыхары Дварчан сабраліся каля мясцовага сельскага клуба. Яго прыступкі сталі імправізаванай сцэнай для свята вёскі, якое падрыхтавала загадчыца СДК Святлана Уладзіміраўна Памазкова. Апошні раз з такой нагоды дварчанцы збіраліся ў 2014-м, калі адзначалі 365-годдзе вёскі. Подробнее
Каб пазнаць любую краіну, трэба ў ёй пабываць. Толькі так можна сфарміраваць уяўленне пра яе, адчуць характар людзей, якія там жывуць. Рэдактар мясцовага радыё Уладзімір Шык сёлета большую частку водпуску правёў у “краіне Мешко”. Менавіта так называлі на кантыненце Польшчу, калі нашы суседзі ў 966 годзе з раздробленых плямён палян аб’ядналіся ў адну дзяржаву і далучыліся да хрысціянства. Дапытлівы журналіст там заўсёды знойдзе шмат цікавага і незвычайнага. Подробнее
Студентка БГУ Анжелика Базылевич будет обучать вороновских семиклассников китайскому языку. Для этого у нее уже есть и знания, и ценный опыт, который она приобрела за год учебы в Поднебесной. Подробнее
Образцовая студия эстрадной песни «Страна чудес» в минувшем году отпраздновала 10 лет со дня основания. Для творческого коллектива это достаточно солидный возраст, когда многие трудности становления позади, когда публика завоёвана, когда пересчитать по пальцам репертуарные песни уже сложно. Подробнее