Працоўны стаж галоўнага агранома адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі” Андрэя Гусарава пакуль адлічваецца толькі тыднямі. Аднак ужо сёння пачынаючы спецыяліст з дыпломам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі лічыць, што не памыліўся з выбарам прафесіі. Не палохаюць яго ні ненармаваны працоўны дзень, ні адсутнасць выхадных, ні вялікі аб’ём пасяўных плошчаў і кармавых угоддзяў, ні адказнасць, ды і звычайныя бытавыя цяжкасці сялянскага жыцця не стануць для яго перашкодай. Наадварот, юнак з вёскі Слабада плануе набыць за пяць гадоў адпрацоўкі па мэтавым накіраванні патрэбны вопыт, паказаць веды і ўменні на практыцы, і нават задумваецца аб паступленні ў Акадэмію пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Шаноўныя сябры «Янаўскага краю»! Сёння мы пачынаем новы праект “Людзі і кнігі”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства, які прыйдзе ў Янаў-Іванава ў верасні наступнага года. Год – не такі ўжо й працяглы час, як здаецца. Таму мы вырашылі доўга не цягнуць і распачынаць праект адразу пасля таго, як нам афіцыйна і ўрачыста была перададзена эстафета свята ў Полацку. Мы плануем бліжэй пазнаёміць чытача з аўтарамі, мясцінамі, установамі, якія складаюць падмурак нашай літаратурнай, культурнай, гістарычнай спадчыны. Праект не задумваецца аўтарскім. У ім будуць удзельнічаць як прафесійныя журналісты, так, спадзяемся, і нашыя пазаштатныя аўтары і чытачы. Давайце разам пакажам духоўнае багацце роднага кутка найперш самім сабе, перш чым яго ўбачаць госці, якіх чакаем 2 верасня наступнага года.
А пачынаем новы праект артыкулам пра літаратурна-
краязнаўчы музей Дастоеўскай сярэдняй школы імя Фёдара Дастаеўскага. Подробнее
Як вядома, бібліятэка — гэты мабільны цэнтр інфармацыі, цэнтр духоўнага ўзбагачэння чалавека. Яна дапамагае палюбіць герояў добрых кніг, выхоўвае цягу да чытання, абараняе ад адмоўнага ўплыву тэлебачання і камп’ютарных гульняў, стварае культурную прастору моладзі, падтрымлівае яе таленты. Подробнее
11 верасня Івянецкі музей традыцыйнай культуры святкаваў шасцідзесяцігадовы юбілей. Подробнее
РЭГIЯНАЛЬНЫЯ НАВIНЫ
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 55679, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Нясумнай выдалася мінулая субота ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У рамках Тыдня дадатковай адукацыі, які праходзіў з 4 па 9 верасня, праводзіўся набор у аб’яднанні па інтарэсах. Подробнее
Как сыграть на картошке? Что дают городу вики-экспедиции? Мы бы вполне могли начать разговор с Татьяной РУДКОВСКОЙ, директором централизованной библиотечной системы города, и с этих вопросов, но начнем с другого. Приятная новость: накануне профессионального праздника барановичские библиотекари стали обладателями гран-при III Республиканского конкурса «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания». Подробнее
Королева осени – хризантема – радует посетителей своей яркой и необыкновенной красотой. В выставочном зале центра ремесел 14 сентября открылась выставка-продажа хризантем, декоративных многолетников, хвойных и декоративных кустарников. Подробнее
Традыцыйнае свята журавін адбудзецца 1 кастрычніка 2017 года ў вёсцы Альманы, на тэрыторыі сельскага Дома культуры. Подробнее
Цэнтрам культурнага жыцця Жлобіншчыны ў мінулую нядзелю стаў аграгарадок Шчадрын. Тут прайшло чарговае раённае свята – «Шчодрая душа», на якое прыехала шмат гасцей. Подробнее