Нядаўна ў гандлёвым цэнтры “Кастра” г. Хайфы (Ізраіль) адкрылася міжнародная фотавыстава “Мы з Беларусі”. Адметна, што сярод заяўленых на ёй славутых імёнаў ёсць імя і нашага земляка, ураджэнца в. Плябанцы, Альфрэда Мікуса. Пра яго ўзнагароды, аб якіх можа марыць любы фотамастак, і пра многае іншае — у нашай гутарцы з гэтым вялікім майстрам фотаздымкі. Подробнее
Прыемны пах сырой гліны і дзіўнае ціхае парыпванне з парога далі зразумець, што там, у глыбіні маленькага, на першы погляд, нічым не прыкметнага, паркавага флігеля, адбываецца нейкае чараўніцтва. Стаўшы на дыбачкі, з-за спін шматлікіх людзей, якія сабраліся ў фае, я здалёк сачыла за тым, як над глінай ужо пачаў шчыраваць сапраўдны ганчар: без жалю ціснуў шэрыя камячкі, прышлёпваў і мяў… Лічаныя мінуты аддзялялі нас ад урачыстага адкрыцця ў флігелі ганчарнай майстэрні. Подробнее
З самага ранку 18 жніўня на гасцінную шаркаўшчынскую зямлю ў Алашкі пачалі прыязджаць госці і ўдзельнікі абласнога свята аматарскіх аб'яднанняў “Яблычны фэст”. На свята прыехалі самадзейныя артысты амаль з усіх куткоў нашай вобласці, а таксама шаноўныя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рычардавіч Зямчонак, кіраўнік Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Станіслававіч Варша, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Зоя Аляксандраўна Гукава.
Удзельнікі і госці фэсту традыцыйна наведалі маляўнічыя мясціны ў Алашках, дзе жыў і працаваў знакаміты беларускі садавод-селекцыянер Іван Паўлавіч Сікора, а таксама яго музей.
Штогод арганізатары гэтага мерапрыемства стараюцца ўносіць у яго правядзенне нешта адметнае, незвычайнае, каларытнае. Чым жа здзівіў і парадаваў гледачоў сёлета жнівеньскі Спас? Подробнее
Тема праздника была выбрана не случайно: многие местные жители занимаются пчеловодством, сохраняя традиции этого древнего народного промысла. Подробнее
Самы старажытны ў свеце «Буквар» святкуе ў гэтым годзе юбілей. 400 гадоў таму падручнік пад такой назвай першымі ў свеце надрукавалі беларусы. Кнігу, выдадзеную ў 1618 годзе ў друкарні віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва, даследчыкі выявілі ў закрытай бібліятэцы брытанскіх юрыстаў. Менавіта беларусы ўвялі ва ўжытак слова «буквар». Пасля выдання падручніка яго назва ўвайшла ў дзясяткі моў. З таго часу буквары дапрацоўваліся, вёўся пошук аптымальнага і эфектыўнага яго зместу. Сёння беларускія першакласнікі засвойваюць азы аграматы па «Буквары» Надзеі Сторажавай. А на яе малой радзіме, у в.Канюхі Бераставіцкага раёна, ганарацца знакамітай зямлячкай. Подробнее
Напэўна, я не памылюся, калі скажу, што неглюбскі ручнік — фундаментальны ўзор беларускага ткацтва. А выгляд бела-чырвоных палотнішчаў проста заварожвае. У нядзелю гіпноз чырвонага арнаменту распаўсюдзіўся далёка ад меж Неглюбкі — у вёсцы прайшло свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы», якое сабрала гасцей з усёй Беларусі і памежнай Расіі. Подробнее
Незвычайнай выдалася нядзеля 12 жніўня для жыхароў Гарадзечна. Менавіта ў гэты дзень тут прайшоў першы ваенна-гістарычны фестываль “Гарадзечна-2018”. Здаецца, кожны жыхар вёскі завітаў на двор дзіцячага садка, каб на свае вочы ўбачыць рэканструкцыю адной з самых важных бітваў Айчыннай вайны 1812 года. Нямала сабралася гасцей з суседніх населеных пунктаў і нават з райцэнтра. Подробнее
В нашем городе в микрорайоне Боровки в ближайшее время будет начато строительство первого в Беларуси храма в честь белорусской святой – блаженной Валентины Минской. Подробнее
Пасёлак Гарадзішча размешчаны за 25 км ад горада Баранавічы, на рацэ Сервеч. Гэта паселішча вядома з пачатку XV стагоддзя як уласнасць князя Бельскага, пазней – вялікага князя Ягелончыка. Подробнее