Слаўны букет кветак! Ці не так? Квецень пры добрым разглядзе пераўтвараецца ў яркую, вясёлкавую…карту Беларусі! Нізавошта не здагадаецеся, з чаго залатыя рукі майстроў яе зрабілі. Ёсць меркаванні? Не? Адкрываю сакрэцік: са звычайных кавалачкаў тканіны ў тэхніцы лапікавага шыцця. Подробнее
У Год культуры будзе закладзена новая традыцыя – правядзенне напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь маладзёжнага свята “Дзень вышыванкі”. Гэта сумесны праект Міністэрства культуры, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Мінскага гарвыканкама. Подробнее
У мінулыя выхадныя прыхільнікі класічнага мастацтва ўжо ў сёмы раз з радасцю віталі ў Нясвіжы Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У праграму славутага выязнога “open-air” увайшлі канцэрты, лепшыя балетныя і оперныя спектаклі, прэм’еры бягучага тэатральнага сезона, камерныя выступленні зорак беларускай оперы. Подробнее
В прошлую пятницу в Несвиже на Ратушной площади состоялось одно из самых ярких событий года — День молодежи. Подробнее
У Нясвіжскім гісторыка-края-знаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу мастака Алеся Квяткоў-скага “Дакрананне”. Як патлумачыў сам аўтар, гэта назва сімвалізуе дакрананне творчасцю да Радзімы, да свайго роду, да знаёмых людзей. Подробнее
Мы працягваем сумесны праект “СП” з раённым Домам рамёстваў “Галерэя майстроў”. Сённяшняя гераіня — Феанія Яўстаф’еўна Крысюк — першая ў раёне, якая ўдастоена ганаровага звання “Народны майстар Беларусі”. Гэтую высокую ўзнагароду майстрыха атрымала ў снежні 2003 года за свае дзівосныя вышыванкі і непаўторнай прыгажосці тканыя вырабы. На жаль, час несупынны. Сёння няма разам з намі Феаніі Яўстаф’еўны, але засталіся яе чароўныя работы, якія дораць дзівосную энергетыку дабра і цеплыні, уражваюць сваёй непаўторнасцю, філіграннасцю. Ручнікі, вытканыя працавітымі рукамі нястомнай майстрыхі-рукадзельніцы, захоўваюцца ў раённым краязнаўчым музеі і раённым Доме рамёстваў. Сваёй самабытнай прыгажосцю, гарманічнасцю, яны будуць захапляць яшчэ не адно пакаленне ганцаўчан, і не толькі. Подробнее
Пачалося ўсё з раённай газеты “Сялянская праўда”, куды на працу ў канцы 1950-х пачатку 1960-х гадоў уладкаваліся людзі з Божай іскрай — Васіль Праскураў, Міхась Рудкоўскі, Іван Кірэйчык, Міхаіл Дубянецкі, Сяргей Дзерышаў… Чацвёра першых у будучым стануць знакамітымі на ўсю Беларусь літаратарамі, пяты — навукоўцам і вядомым партыйна-дзяржаўным дзеячам. Услед за імі дружным і таленавітым дэсантам выляціць цэлая кагорта больш маладых, але, бясспрэчна, таленавітых паэтаў і пісьменнікаў: Віктар Гардзей, Уладзімір Марук, Алесь Каско, Іван Лагвіновіч, Алесь Кажадуб, Анатоль Трафімчык, Мікола Антаноўскі, Анатоль Кудласевіч, Мікола Купрэеў, Ірына Дарафейчук. І ў гэтым я бачу лагічную заканамернасць: не магло быць інакш на зямлі, на якой на пачатку ХХ стагоддзя жыў і ствараў вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас. Подробнее
Вядомы этнахарэограф, кіраўнік Любанскага фальклорнага ансамбля “Верабейкі” Сяргей Выскварка правёў у Ганцавічах майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах (НА ЗДЫМКУ). Больш чым 20 чалавек наведалі гарадскую дзіцячую школу мастацтваў у суботу, 9 красавіка, каб бліжэй пазнаёміцца з гэтым цудоўным чалавекам і навучыцца правільна танцаваць беларускія побытавыя танцы. Подробнее
Пагадзіцеся, сёння ў імклівы век камунікацый, мы рэдка пішам адзін аднаму пісьмы. Часта для зносін выкарыстоўваем інтэрнэт або скайп, дасылаем кароценькія sms-паведамленні. Памятаю, як у былыя часы перад святамі, асабліва Новым годам ці 8 Сакавіка, на пошце назіраўся сапраўдны аншлаг. Рознакаляровыя паштоўкі разыходзіліся імкліва. Людзі загадзя набывалі паштоўкі, бо іх потым магло ў продажы ўжо і не быць, а калі і заставаліся, дык не вельмі прыгожыя. У дзяцінстве асабліва незвычайным і амаль чарадзейным мне падаваўся рытуал напісання віншаванняў. Маці клала перада мной акуратненькі стос маляўнічых паштовак, і я каліграфічным почыркам выводзіла літары на чыстым, беласнежным лістку паперы. Сёння большым попытам карыстаюцца электронныя паштоўкі з загадзя падрыхтаваным тэкстам. Нават і прыдумляць нічога не патрэбна, хуценька выбраў віншаванне, якое спадабалася, і адправіў адрасату. Подробнее
Нездарма ў народзе кажуць: “На ручнік стаць — быць шчаслівым, на добрую долю, заможнае жыццё”. Больш чым 50 гадоў дорыць шчасце сваім родным і блізкім, знаёмым і незнаёмым майстрыха ад Бога, цудоўная маці і клапатлівая бабуля Ульяна Віннік, якая жыве ў маленькай вёсачцы Боркі. Яе вытканымі і вышытымі дзівоснымі ручнікамі захапляюцца не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі. У яе вышыванках тоіцца глыбокі сакральны сэнс, што дайшоў да нас з даўніны сівых стагоддзяў. Кожны ўзор, вытканы ці вышыты працавітымі рукамі Ульяны Пятроўны, падборка каляровай гамы, мае сваё запаветнае значэнне, нясе пэўную энергетыку. У 2012 годзе за свае ўнікальныя работы: ручнікі, сурвэткі, посцілкі ды наміткі Ульяна Віннік атрымала ганаровае званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”. Подробнее