У кожнага народа ёсць свая родная мова. Пакуль жыве мова, жыве і народ. Сёння наша родная беларуская мова нікім не забараняецца, але, на жаль, час зрабіў сваю справу і сучасная моладзь амаль не ведае родную мову. Подробнее
У Навагрудскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі 8 лютага прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства «Повар года». Подробнее
Толькі на мяжы жыцця і смерці можна цалкам ацаніць, што такое жыццё, навучыцца шанаваць кожнае яго імгненне, якім бы звычайным яно ні здавалася. Подробнее
З даўніх часоў у беларусаў існавала традыцыя шумна і весела праводзіць зіму і сустракаць вясну. Вось і сёлета 18 лютага ў нашым горадзе прайшло свята Масленіца – з блінамі, гульнямі, узбіраннем на слуп, вясёлымі песнямі і танцамі. Подробнее
Кіраўнік службы геадэзічных і землеўпарадкавальных работ Навагрудскага філіяла РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Андрэй Вячаслававіч Новік не ўтойвае, што ў геадэзію яго прывяла рамантыка прафесіі. Подробнее
У шматлікіх размовах з людзьмі пераканалася, якую вялікую ролю ў жыцці іграе выпадак. Вось і Людміла Мікалаеўна Семярнік, паступаючы ў Беларускі тэхналагічны інстытут, наўрад ці думала, што ёй давядзецца працаваць вядучым рэгістратарам нерухомай маёмасці і гэта праца стане для яе любімай. Подробнее
Не сумняваюся, што многім з нас хоць аднойчы даводзілася звяртацца ў БТІ. І, напэўна, думалася, што работа супрацоўнікаў службы – аднастайная і выключна «папяровая». Подробнее
Не першы год на Навагрудчыне праходзіць акцыя «Наш жывёлавод», якая праводзіцца Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК актыўна падтрымлівае акцыю, бо гэта не толькі магчымасць падзякаваць работнікам ферм і комплексаў, але і паглядзець, у якіх умовах працуюць жывёлаводы. Подробнее
Марыце адкрыць сваю справу і не ведаеце, з чаго пачаць? Разважаеце, якую нішу заняць? Разлічваеце атрымаць фінансавую падтрымку на адкрыццё сваёй справы? Подробнее
Старшыня райвыканкама А.М. Маркевіч працягвае сустракацца з працоўнымі калектывамі і жыхарамі раёна. Чарговая сустрэча, удзел у якой прынялі работнікі ААТ «Гарадзечна» і жыхары Ладзеніцкага сельсавета, прайшла 9 лютага ў аг. Гарадзечна (на здымку). Пасля справаздачы аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна А.М. Маркевіч адказаў на пытанні грамадзян. Подробнее
Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Подробнее
У той час, як у Савецкай Расіі пачала стварацца Чырвоная Армія, у заходніх губернях краіны ў гэты час грымелі баі Першай сусветнай вайны. Лінія фронту падзяліла Навагрудскі павет на дзве часткі. Ва ўсходняй дзейнічаў ваенна-рэвалюцыйны камітэт, на станцыі Замір’е (цяпер Гарадзея) працаваў Замір’еўскі падрайкам Камуністычнай партыі. Подробнее
13 лютага на ўсіх выбарчых участках краіны пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Подробнее
Мэтанакіраваныя, адказныя і адданыя сваёй справе – менавіта такія людзі сабраліся напрыканцы мінулага тыдня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці, дзе адбыўся раённы сход, прысвечаны падвядзенню вынікаў спаборніцтва сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2017 год. Урачыстасць па ўшанаванні перадавікоў розных сфер ладзіцца на Навагрудчыне больш за дзесяць гадоў і за гэты час стала адной з самых важных падзей у раёне. Подробнее
Праца людзей, якія займаюцца будаўніцтвам, заслугоўвае самай высокай ацэнкі, бо, толькі дзякуючы ім, мы жывём, працуем і адпачываем у камфортных будынках. Куды ні глянь – усюды вынікі іх карпатлівай працы. Да будаўніцтва дзясятка шматкватэрных дамоў у Навагрудку нямала намаганняў прыклаў і Уладзімір Юр’евіч Сечка – муляр 4 разраду комплекснай брыгады ДБУП «Навагрудская міжгаспадарчая перасоўная механізаваная калона №156 ААТ «Гроднааблсельбуд». Подробнее
Андрэй Пятровіч Дамуць – галоўны аграном ААТ «Прынёманскі» – з тых, каго паважаюць і кіраўніцтва, і падначаленыя. Прафесіянал з вялікай літары, сапраўдны знаўца агранамічнай справы, ён шчыра і самааддана кіруе раслінаводчай галіной гаспадаркі, вытрымана і ўважліва падыходзіць да вырашэння любой задачы. Подробнее
У Навагрудку 15 лютага ў скверы на плошчы імя Леніна ля помніка загінулым землякам воінам-інтэрнацыяналістам адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 29-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Подробнее
Напярэдадні Новага года кошт на паслугі таксі павышаецца ў некалькі разоў. Кожны таксіст спрабуе як мага больш перавезці людзей, адпаведна атрымаць вялікі прыбытак. Адным з тых, хто вырашыў падзарабіць у перадсвяточныя дні, быў таксіст з горада Мінска. Подробнее
15 лістапада 2017 года ў Навагрудскі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара шматкватэрнага дома па вул. Ламаносава ў г. Навагрудку аб прапажы горнага веласіпеда. Пазней ад заяўніка была атрымана інфармацыя аб тым, што скрадзены ў яго веласіпед знаходзіўся на лесвічнай пляцоўцы ў пад’ездзе яго дома, бо гаспадар не паспеў, як планаваў, вывезці яго ў гараж. Подробнее
Паводле аператыўных звестак Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у 2017 годзе ў арганізацыях Гродзенскай вобласці загінула на вытворчасці 10 чалавек, у 2016 годзе — 16 чалавек (гібель на вытворчасці зменшылася на 37,5%). Подробнее
Адукацыя ў сучасным беларускім грамадстве разглядаецца як прыярытэтны напрамак дзейнасці дзяржавы Подробнее
Для кожнага з нас, без сумнення, адным з найбольш важных жыццёвых прыярытэтаў з’яўляецца работа, якая прыносіць не толькі матэрыяльную аддачу і маральнае задавальненне, але і гарантуе стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. А калі жыццёвыя абставіны складваюцца так, што на пэўным этапе даводзіцца спыняцца і пачынаць усё спачатку? «Не варта баяцца перамен, – упэўнена Таццяна Шылюк. – Трэба верыць у сябе, і ў вас усё абавязкова атрымаецца». Подробнее
Многія маладыя дзяўчаты, якіх прырода адарыла добрай знешнасцю, фігурай і высокім ростам, хоць раз задумваліся аб тым, каб прыняць удзел у прэстыжным конкурсе прыгажосці, апынуцца на вокладцы моднага журнала ці ўвогуле пакарыць сусветны подыум. Хтосьці толькі марыць, астатнія ўсё ж адважваюцца паспрабаваць свае сілы на гэтай ніве, і некаторыя з іх сапраўды пападаюць у мадэльны бізнес. Подробнее
Мерапрыемства да дня нараджэння маладзёжных атрадаў аховы правапарадку прайшло ў аўторак на базе сярэдняй школы №5 г. Навагрудка. Подробнее
Санітарна-эпідэміялагічная служба падвяла вынікі за 2017 год. У цэлым абстаноўку за мінулы год можна ахарактарызаваць як кіруемую. Подробнее