У пачатку кастрычніка ў Мінску прайшла буйнейшая галіновая выстаўка Рэспублікі Беларусь «BelTexIndustry-2017» па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, якая сабрала больш за 130 кампаній-удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Турцыі, Польшчы. Удзел у выстаўцы прынёс ААТ «БелКрэда» дыплом пераможцы ў намінацыі «За лепшую выставачную экспазіцыю». Подробнее
На мінулым тыдні ў раёне прайшоў адзіны дзень аховы працы па тэме: «Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ з павышанай небяспекай». У яго рамках на базе дрэваапрацоўчага цэха «Батароўка» ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» адбыўся раённы семінар-нарада па пытаннях аховы працы. Подробнее
19-20 кастрычніка ў Мінску праходзіў рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», у рабоце якога прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка. Подробнее
Сярод шматлікіх унікальных куткоў Беларусі сваёй прыгажосцю здаўна славіцца Навагрудчына. Наш рэгіён мае багатую гістарычна-культурную спадчыну і непаўторныя прыродныя ландшафты. Адным з самых вядомых і асаблівых месц з’яўляецца Любчанскі замак. З 2003 года сіламі і сродкамі добраахвотнікаў пачалося аднаўленне гэтага помніка гісторыі і культуры. Дзякуючы праведзеным работам, Любчанскі замак стаў месцам актыўнага наведвання турыстамі і правядзення розных мерапрыемстваў. Подробнее
Для пашырэння супрацоўніцтва з установамі сацыяльнай інфраструктуры актывістамі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» сумесна з супрацоўнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Навагрудскага раёна была арганізавана паездка ў Свіслацкі раён у фальварак «У Рыся». Подробнее
У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэмах: «Ахова мацярынства і дзяцінства ў Беларусі – важнейшы прыярытэт дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі», «Папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у пажаранебяспечны асенне-зімовы перыяд». Подробнее
Пачалася рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам», якая праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду. Подробнее
Ці верыце вы ў прыкметы? Ці чакаеце вы гасцей, калі падае лыжка падчас абеду? Ці радуецеся, калі разбіўся посуд? А можа, вы абсалютна вольныя ад падобных забабонаў і лічыце ўсе прыкметы наіўнымі? Подробнее
Для настаўніка, як і для матулі, колькі б нам ні было гадоў, мы застаёмся вучнямі, дзецьмі. Бо, пакінуўшы школьныя сцены, мы працягваем вучыцца, але пасля заканчэння школы экзамены жыцця здаваць намнога цяжэй. У такія моманты ўспамінаеш словы настаўнікаў, якія з вышыні свайго вопыту імкнуліся падказаць, параіць і папярэдзіць. Подробнее
У сераду, 18 кастрычніка, на базе Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшла сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольгі Мікалаеўны Папко з навучэнцамі ліцэя, сярэдніх школ №1 і 3 г. Навагрудка. Подробнее
24 кастрычніка ў Навагрудку «прамую тэлефонную лінію» і выязны прыём грамадзян правёў начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Сяргей Вячаслававіч Вішанькоў. Подробнее
З першымі восеньскімі днямі для вялікай кагорты вучняў і студэнтаў пачаўся чарговы навучальны год. Толькі вось навучэнцы Навагрудскага аграрнага каледжа накіраваліся не за парты, а ў поле. Восень – пара практыкі для ўсіх курсаў, час збору ўраджаю на палетках вучэбнай гаспадаркі. Подробнее
Гродзенскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду інфармуе: за 2016 і тры кварталы 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь адбыліся 32 аварыйныя сітуацыі, звязаныя з выбухамі ацяпляльных катлоў на цвёрдых відах паліва, з выкарыстаннем газавых прыбораў у побыце і інцыдэнтаў на прамысловых прадпрыемствах. Подробнее
Вам ужо споўнілася 17, але яшчэ няма 25 гадоў? Вы марыце аб высакароднай і мужнай прафесіі? У такім выпадку ўстановы адукацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – гэта для вас. Запрашаем стаць студэнтам ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС». Подробнее
У мінулы чацвер у Навагрудку прайшла прэс-канферэнцыя губернатара вобласці У.В. Краўцова, у рамках якой адбылося знаёмства журналістаў з раёнам. Падчас прэс-тура прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі наведалі прадпрыемствы розных форм уласнасці. Подробнее
Дзень маці – свята ў гонар жанчын, якія зведалі шчасце мацярынства. Яго смела можна назваць міжнародным, бо ўшаноўваюць жанчын-маці ў многіх краінах свету, толькі ў розныя дні. У Беларусі Дзень маці адзначаюць 14 кастрычніка. Святкаванне не абмяжоўваецца адным днём – штогод у рамках Тыдня маці па ўсёй краіне ладзяцца шматлікія мерапрыемствы. Шмат цікавых, незвычайных, змястоўных мерапрыемстваў, прысвечаных маці, прайшло на Навагрудчыне з 9 па 15 кастрычніка. Подробнее
Узіраючыся ў неба, не кожны навагрудчанін задумваецца над тым, што за яго мірнай чысцінёй сочаць ваеннаслужачыя в/ч 75158. Подробнее
Віншаванне жыхароў горада і вяскоўцаў з вялікімі праваслаўнымі святамі – добрая традыцыя Навагрудскага благачыння. Вось ужо каторы год запар свяшчэнаслужыцелі наведваюць навагрудчан і з нагоды Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Подробнее
У Навагрудку павіншавалі жанчын, якія сталі мамамі напярэдадні Дня маці. Подробнее
Навагрудчане даўно прывыклі да таго, што з надыходам халадоў у дамы прыходзіць цяпло, якое бесперабойна сагравае нас увесь ацяпляльны сезон. Ніхто, як правіла, і не задумваецца, што за стабільнай работай ацяпляльных сістэм стаіць вялікая праца работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Наколькі гатовы камунальныя службы горада да працы ў зімовы перыяд, нам расказаў дырэктар Навагрудскага РУП ЖКГ М.В. Бараноўскі. Подробнее
Ва ўстановах нашага горада – гандлёва-эканамічным і аграрным каледжах, у гандлёвым цэнтры «Поні» – 12 кастрычніка прайшла акцыя «Ведай свой артэрыяльны ціск». Подробнее
Абыходжанне з адходамі – праблема, актуальная для любога населенага пункта. І хаця ў нашым горадзе створана дзейсная сістэма збору і ўтылізацыі адходаў, на жаль, свае адносіны да адходаў насельніцтва мяняе з цяжкасцю. Між тым “лёс” адходаў залежыць ад кожнага з нас, ад таго, як мы збіраем і выкідваем смецце. Подробнее
Багатая духоўна-культурная спадчына горада Навагрудка адлюстравана ў шматлікіх помніках гісторыі і архітэктуры. Яны ствараюць непаўторны каларыт і сапраўдную сувязь эпох ад ранняга Сярэднявечча да нашых дзён. Гэтая асаблівасць нашага горада, унікальны прыродны і архітэктурны ландшафт робяць яго запатрабаваным у турыстаў, якіх з кожным годам да нас прыязджае ўсё больш. Подробнее
Замест традыцыйнага касцюма апошнія тэндэнцыі моды аддаюць перавагу асобна пінжакам і штанам. У гэтым годзе зніжэнне попыту на мужчынскія касцюмы адчулі практычна ўсе прадпрыемствы краіны, у тым ліку і ААТ «БелКрэда». Перад прадпрыемствам паўстала пытанне пошуку новага асартыменту. Поспех новай калекцыі паліто – сведчанне таго, што навагрудскія вытворцы ўмеюць і могуць шыць адзенне еўрапейскага ўзроўню. Подробнее
Чатыры дачушкі і два сыночкі – сапраўднае багацце Вольгі Міхайлаўны Самсон і Віталія Тадэвушавіча Навумчыка. У іх доме пануе атмасфера добразычлівасці, павагі і гармоніі – у гэтым я ўпэўнілася падчас нашай сустрэчы. Іх новая кватэра з раніцы да позняга вечара напоўнена звонкімі дзіцячымі галасамі. Подробнее