Шаснаццаць гадоў прысвяціла працы ў аддзеле збыту Навагрудскага завода металавырабаў Ніна Сяргееўна Рахімава. Можна толькі прыемна здзіўляцца: як у гэтай стрыманай і абаяльнай жынчыне сумяшчаюцца высокі прафесіяналізм, выкананне складаных штодзённых вытворчых абавязкаў, адкрытасць і камунікабельнасць. Подробнее
ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў» – прадпрыемства, якое больш за 70 гадоў дынамічна працуе і займае трывалае месца на рынку Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства валодае шырокім вытворчым патэнцыялам і можа прапанаваць пакупнікам шырокі асартымент прадукцыі. Подробнее
У нашай школе вельмі важна заўважыць талент і здольнасці кожнага вучня і, што самае галоўнае – даць магчымасць дзіцяці праявіць сябе, стварыць для яго сітуацыю поспеху, паверыць у яго, як у асобу непаўторную, здольную дасягнуць неверагодных вяршынь. Подробнее
Беларусь – вялікая дзяржава з багатай гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчынай. І наша Навагрудская зямля займае ў гэтай спадчыне асаблівае месца. Навагрудчына вядома як першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, а таксама багата выдатнымі асобамі, якія ў свой час праславілі яе далёка за межамі краіны. І ведаць сваю гісторыю павінен кожны. Подробнее
У кожнага з нас ёсць як мінімум адзін знаёмы ці сябар, якога можна смела назваць «майстрам на ўсе рукі». За якую б справу ён ні ўзяўся – усё атрымліваецца. Я таксама ведаю такого чалавека – гэта мая сяброўка і аднакласніца Майя Раманюк. Яна не толькі выдатна вучыцца, але і займаецца спортам, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці класа і школы і з’яўляецца надзейнай апорай для бацькоў у хатніх клопатах. Майя заўсёды з людзьмі і заўсёды знаходзіцца ў пошуку новага і цікавага. Подробнее
Не кожнаму з нас лёс дорыць магчымасць на сёмым дзясятку гадоў з упэўненасцю сказаць, што жыццё яго склалася і, каб пачаць усё спачатку, зноў выбраў бы той жа самы шлях – складаны, напоўнены нястомнай працай, але такі цікавы.Разам з Анатоліем Міхайлавічам Пярко мы разглядваем шматлікія фотаздымкі. На іх адлюстраваны ўсе этапы яго жыцця – ад маладосці да сталасці. Подробнее
На Навагрудчыне актыўна праходзяць мерапрыемствы абласнога маладзёжнага спартыўнага праекта «Твой крок насустрач здароўю». Подробнее
У Навагрудскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі 9 верасня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года. У межах тыдня дадатковай адукацыі, які прайшоў з 4 па 8 верасня, у школьнікаў і іх бацькоў была магчымасць наведаць Цэнтр творчаці і пазнаёміцца з работай аб’яднанняў па інтарэсах і запісацца ў тыя, якія спадабаліся. Подробнее
Кожны год 19 верасня ў свеце адзначаецца адно незвычайнае свята — Дзень нараджэння смайліка. Подробнее
Адна з вуліц нашага горада носіць імя Гарбатава. Аднак, магчыма, не ўсе ведаюць, хто ж ён такі і кім быў? Подробнее
пад такой назвай 18 верасня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбылося адкрыццё выстаўкі майстроў народнай творчасці з розных рэгіёнаў нашай краіны. Подробнее
Па даных Міністэрства аховы здароўя, кожнае чацвёртае дзіця ў нашай краіне пакутуе ад лішняй вагі. Прычым за апошняе дзесяцігоддзе колькасць беларускіх дзяцей з атлусценнем павялічылася ўдвая. Па прагнозах урачоў, калі сітуацыя карэнным чынам не зменіцца, то да 2025 года амаль палова беларусаў будзе мець праблемы з вагой. Безумоўна, падобная сітуацыя адзначаецца не толькі ў нашай краіне. У суседняй Расіі, у краінах Еўропы і ў іншых рэгіёнах свету таксама становіцца ўсё больш дзяцей з нездаровай паўнатой. Невыпадкова лішнюю вагу ў апошні час усё часцей называюць эпідэміяй дваццаць першага стагоддзя. Подробнее
У мінулую сераду ў Навагрудку прыём грамадзян праводзіў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч Раўнейка. На прыём да яго запісалася 13 чалавек. Подробнее
Новы ветрагенератар, які належыць прыватнай кампаніі «ЭНВЕТР», з’явіўся ў ліпені гэтага года непадалёку ад вёскі Вялікія Лезнявічы. Гэта ветраўстаноўка стала чатырнаццатай у раёне і самай магутнай у краіне – 3,3 МВт. Адкрыццю новай ветраўстаноўкі была прысвечана сустрэча, якая прайшла 12 верасня ў Навагрудку. Подробнее
У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў суботу прайшла традыцыйная літаратурна-музычная кампазіцыя. У гэтым годзе спаўняецца 200 гадоў з дня заснавання студэнцкага таварыства філаматаў і філарэтаў. Адам Міцкевіч і яго сябар Тамаш Зан былі актыўнымі ўдзельнікамі і арганізатарамі гэтага таварыства, калі вучыліся ў Віленскім універсітэце. Подробнее
Многія жыхары і ўраджэнцы вёскі Валеўка пакінулі пасля сябе добры след, добрыя ўспаміны. Сярод такіх людзей вылучаецца франтавік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, старшыня калгаса «Свіцязь», старшыня Валеўскага сельвыканкама Мікалай Іванавіч Сурага. Успамінамі пра свайго тату з чытачамі нашай газеты сёння дзеліцца яго дачка Тамара Мікалаеўна Сурага. Разам мы пераглядаем іх сямейныя альбомы. Подробнее
– Наша Уладзіміраўна – золата, а не чалавек, – неаднойчы казала мая цётка Валянціна Аляксееўна Гайко. – Яна заўсёды на сувязі са сваімі пацыентамі. У любы час сутак можна звярнуцца, уважліва выслухае, дапаможа. Нам, дыябетчыкам, гэта вельмі важна. Такім і павінен быць урач – чулым, спагадлівым, добразычлівым.Упэўнена: пад гэтымі словамі могуць падпісацца вельмі многія пацыенты ўрача-эндакрынолага УАЗ «Навагрудская ЦРБ» Людмілы Уладзіміраўны Каратай. Подробнее
Сродкі масавай інфармацыі называюць не інакш як чацвёртай уладай: у наш час уявіць сабе жыццё без газет, тэлебачання і радыё, сеткі Інтэрнэт практычна немагчыма. Як справядліва падкрэслівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, «работнікі СМІ пішуць гісторыю сучаснасці, абагульняюць з’явы і падзеі, ствараюць карціну свету. Таму вялікае значэнне маюць прафесіяналізм і грамадзянская адказнасць людзей са сферы мас-медыя». Невыпадкова тэма «Дзяржаўная інфармацыйная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь: механізм яе рэалізацыі» была выбрана асноўнай для абмеркавання на адзіным дні інфармавання, які прайшоў 21 верасня. Подробнее
– пад такім дэвізам у чацвер у канферэнц-зале Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшоў адкрыты дыялог, прысвечаны 15-годдзю ўтварэння маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Подробнее
Бібліятэка становіцца цэнтрам духоўнай культуры ў сельскай мясцовасці тады, калі бібліятэкар укладае душу ў сваю справу, тады і чытачы сюды ідуць з радасцю. У Кашалеўскую сельскую бібліятэку-філіял ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» мясцовыя жыхары ідуць не толькі за кнігамі і часопісамі, але і для таго, каб з загадчыцай бібліятэкі Аленай Пятроўнай Шынтар абмеркаваць твор, які спадабаўся, а таксама з карысцю правесці вольны час. Подробнее
У розныя гады работай гарадской ДЮСШ таксама кіравалі Г.А. Каралёў, У.М. Котаў, Ю.М. Санько, М.М. Жура, Р. Ламака, С.Я. Шчансновіч. Раённую ДЮСШ узначальвалі У.І. Балабановіч, М.І. Рэдзька, В.А. Болдыраў, Д.М. Гарашнякоў, М.М. Родзька. З 2003 года пасля аб’яднання ўстаноў дырэктарам Навагрудскай ДЮСШ №2 быў назначаны С.В. Юшкевіч. Віды спорту, якімі займаліся выхаванцы школы, не раз змяняліся, але заўсёды ў іх ліку была лёгкая атлетыка. Пазней былі адкрыты аддзяленні футбола і коннага спорту, якія функцыянуюць па сённяшні дзень. Подробнее
У мэтах прыняцця своечасовых мер прафілактычнага ўплыву, недапушчэння здзяйснення новых злачынстваў, аказання дапамогі ў працаўладкаванні асобам, якія маюць судзімасць, 13 верасня на базе Навагрудскага РАУС у рамках абласной акцыі «Не ўпусці свой шанц» прайшоў «Кірмаш вакансій». Подробнее
Навагрудчына займае дастойнае месца ў беларускай спартыўнай супольнасці. Наш рэгіён на працягу многіх гадоў выступае пляцоўкай для правядзення абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па розных відах спорту Подробнее
14-15 верасня на Навагрудчыне на базе спартыўна-біятлоннага комплексу «Сялец» прайшло адкрытае першынство па летнім біятлоне Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» на прызы старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Удзел у спаборніцтвах прынялі каля 80 спартсменаў з Навагрудка, Мінска і Магілёва. Подробнее
Кожны ацяпляльны сезон – гэта праверка на трываласць для службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Таму камунальнікі пачынаюць рыхтавацца да новага ацяпляльнага сезона адразу пасля заканчэння папярэдняга. Пра гатоўнасць да асенне-зімовага перыяду Навагрудскага РУП ЖКГ нам расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства Т.Я. Лецка. Подробнее