У Мар’інай Горцы ў мінулую суботу прайшоў XIV абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Подробнее
Ганчарства – былы гонар Краснапольшчыны. Нездарма збаны ўслаўляліся мясцовымі паэтамі розных пакаленняў. У А. В. Пысіна, нашага земляка, вядомага паэта 20 ст., знаходзім радкі, сагрэтыя любоўю, дзе “збаны, як званы”. Подробнее
Кліматычныя ўмовы, група спеласці гібрыдаў, тэрміны пасеваў – усе гэтыя акалічнасці неабходна ўлічваць сельгаспрадпрыемствам, каб да моманту ўборкі кукуруза дасягнула неабходнай спеласці. Увогуле, дакладна вызначыць тэрмін уборкі кукурузы на сілас на практыцы даволі складана. На палетках КСУП “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна гэтая культура яшчэ даволі зялёная, быцццам толькі-толькі ўзялася ў сілу, а між тым на календары ўжо восень. Подробнее
21 кастрычніка раённая арганізацыя Каму-ністычнай партыі Беларусі запрасіла ўсіх землякоў прыняць удзел у акцыі, прысвечанай надыходзячаму 100-годдзю Вялікай Кастрыч-ніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, — пасадцы дрэў у трох сімвалічных пунктах Асіповічаў: парку на паўднёвым баку горада, які быў закла-дзены падчас святкавання 50-годдзя Вялікага Кастрычніка ў 1967 го-дзе, на вуліцах 60-годдзя Кастрычніка і Сташке-віча — барацьбіта за Савецкую ўладу, які нарадзіўся ў нашым гора-дзе. Подробнее
19 кастрычніка ўпершыню на базе ААТ “Івацэвічдрэў” ла-дзіўся рэспубліканскі семінар для маладых спецыялістаў арганізацый канцэрна “Беллеспаперпрам” “Мая прафесія – мая будучыня”. Подробнее
Сёлета Полацкая епархія адзначае 1025-годдзе з моманту свайго заснавання. Гэтай даце прысвечаны шэраг святочных мерапрыемстваў. Па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і гаррайвыканкамаў кананічнай тэрыторыі Полацкай епархіі 16 кастрычніка пачаўся Хрэсны ход з Іконай Божай Маці “Дзісненская Адзігітрыя” і Каўчэгам з часткай правай рукі свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава. Подробнее
Напэўна ніхто не чакае прадаўжэння залатой цёплай восені так, як аграрыі. Бо калі для паляўнічых ці аматараў адпачынку на прыродзе гэта задавальненне, станоўчыя эмоцыі, то для паляводаў – неабходная ўмова для завяршэння сельскагаспадарчых работ. Подробнее
На мінулым тыдні ў раённым ЗАГСе быў зарэгістраваны юбілейны ў гэтым годзе соты нованароджаны жыхар Бялыніччыны. З папаўненнем віншуемсям’ю Ігара і Ганны ЛАПО, якія цяпер з’яўляюцца бацькамі маленькага сына Дзмітрыя. Подробнее
Аналіз вынікаў работы сельгасарганізацый Любанскага раёна за 9 месяцаў 2017 года ў галіне жывёлагадоўлі паказаў, што ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 г. самая значная прыбаўка малака ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра». Подробнее
Стаўленне да работы ў Аляксея Шульгі з адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь» вельмі сур’ёзнае. Подробнее
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама клапоцяцца не толькі аб адукацыі, а і аб якасным харчаванні дзяцей у школах, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі праводзяць шмат часу. Подробнее
Ужо каторы год не саджу на агародзе капусту для квашання на зіму, бо вельмі смакуе тая, якую нарыхтоўваюць у квасільна-засолачным цэху філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага райспажыўтаварыства”. Якасць высокая, цана даступная. Любяць яе і мае знаёмыя. Нават сябры з Мінска, калі наведваюцца ў Паставы, абавязкова набываюць гэты прадукт, а таксама салёныя агуркі, паміроды, «пікантную» моркву, марынаваныя буракі. Нядаўна вырашыла пацікавіцца, як жа ідзе працэс квашання, хто ім займаецца і ці хопіць пастаўчанам іншых вітамінаў на міжсезонне. З гэтай мэтай і накіравалася ў філіял. Подробнее
Па выніках абласнога конкурсу “Ветэранскі гармонік”, прысвечанага 30-годдзю ўтварэння Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, пераможцам у намінацыі “Артыстычнасць і сцэнічная культура” стаў прадстаўнік Бярэзінскай раённай арганізацыі ветэранаў – Міхаіл Аляксандравіч Папруга (на здымку). Подробнее
Пра спартыўныя дасягненні навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа раённая газета пісала неаднойчы. І вось чарговая цудоўная нагода — выхаванцы трэнера Аляксандра Аляксандравіча Тарасевіча занялі першае месца па міні-футболе ў абласных спаборніцтвах сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а валейбалісты, з якімі займаецца Юрый Барысавіч Трафімаў, паказалі найлепшы вынік у рамках раённай спартакіяды. Подробнее
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама Андрэем Валянцінавічам Сакалоўскім сустрэлася з працоўным калектывам РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Подробнее
Маці і дзеці – тая катэгорыя насельніцтва, якой неабходны асаблівая падтрымка і клопат з боку дзяржавы, паколькі менавіта ад іх залежыць будучыня краіны, яе дэмаграфічны статус і працоўны патэнцыял. Подробнее
21 кастрычніка прайшоў чарговы суботнік па навядзенні парадку на зямлі. У горадзе работа вялася ў лясным масіве, што прылягае да гарадскога аўтавакзала, на цэнтральнай плошчы, каля дома графа Патоцкага. У суботніку ўдзельнічалі прадстаўнікі райвыканкама з работнікамі іншых службаў. Подробнее
На Магілёўшчыне ўпершыню прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў смеццявозаў. Подробнее
У адпаведнасці з пастановай праўлення Віцебскага аблспажыўсаюза, два гады назад Пастаўскаму раённаму спажывецкаму таварыству быў перададзены ў арэнду магазін “Родны кут”, размешчаны ў цэнтры Браслава. А ў канцы верасня бягучага года вышэйназванай структурай прынята рашэнне адносна яшчэ 13 гандлёвых прадпрыемстваў суседняга раёна. Подробнее
У адпаведнасці з ініцыятывай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб пераходзе да 2020 года на сістэму рэгулярнай добраахвотнай здачы крыві, з мэтай прыцягнення да дабрачыннага донарства шырокіх слаёў насельніцтва, Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Мінскага аблвыканкама з 3 сакавіка па 31 снежня праводзіць акцыю «Дабрачынны донар гонар Міншчыны». Да яе ў чарговы раз далучыліся і жыхары Бярэзіншчыны. У сераду, 18 кастрычніка, у раённай бальніцы ўсе жадаючыя маглі здаць кроў, падарыць кроплю жыцця іншым людзям. Подробнее
Яшчэ нядаўна гасцей тут сустракалі скваркай ды чаркай, разыгрывалі яблыкі з Адамавага дрэва. Гродзенскі абласны драматычны тэатр па-панску адзначаў юбілей «Беларускай камедыі». Сёння заслужанаму калектыву Беларусі — 70. Пенсія? Не, не чулі. Подробнее
200 гадоў таму не стала Тадэвуша Касцюшкі — выдатнага сына беларускай зямлі. У Злучаных Штатах Амерыкі ён з'яўляецца нацыянальным героем, бо шмат зрабіў для станаўлення незалежнасці гэтай краіны. Да станаўлення беларускай дзяржаўнасці Тадэвуш Касцюшка таксама прычыніўся. Пра гэта карэспандэнт «Звязды» пагутарыла з загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Андрэем УНУЧКАМ. Подробнее
У апошнія гады скарачэнне наяўнага грашовага абароту ў краіне з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў палітыкі дзяржавы і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Прыемная навіна прыйшла ў пачатку мінулага тыдня ў Пастаўскую дзіцячую школу мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Адна з яе вучаніц — 5-класніца Валерыя Патрушава — заваявала Гран-пры на міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Зорная восень”, які праходзіў 14 кастрычніка ў Кіеве. Подробнее
Прырода ў гэтым годзе пасылае на аграрыяў Полаччыны адно выпрабаванне за другім. З-за праліўных дажджоў у няпростых умовах давялося правесці пасяўную кампанію, потым жніво. Прыйшоў час убіраць кукурузу, а ў нябеснай канцылярыі зноўку «выпісалі» на наш край звыш нормы ападкаў. Наліло столькі, што часам самая магутная тэхніка з цяжкасцю ідзе па полі. Але нават гэтая акалічнасць не спыняе ні на хвіліну нарыхтоўку кармоў. Подробнее