Баян задае тон, узлятае, звініць песня. На сцэне – хор народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Сівізна” раённага метадычнага цэнтра. Кожнае выступленне калектыву напоўнена асаблівай цеплынёй і адухоўленасцю. Подробнее
Закрытае акцыянернае таварыства “Клявіца” на працягу многіх гадоў з’яўляецца адным з перадавых сельскагаспадарчых арганізацый у аграпрамысловым комплексе Бярэзіншчыны і Мінскай вобласці, дзякуючы высокім вытворчым паказчыкам і павелічэнню продажу дзяржаве прадукцыі жывёлагадоўлі. Подробнее
Яна не ўмее і не можа заставацца раўнадушнай і абыякавай да чужога болю, да людской бяды. Подробнее
Усе этапы станаўлення прайшла і навагрудская міліцыя, гісторыя якой бярэ свой адлік ужо з канца снежня 1918 года. Подробнее
Першыя міліцэйскія падраздзяленні зараджаліся ў агні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Ужо 4 сакавіка 1917 года ў Мінску выйшаў прававы акт, згодна з якім служачы Усерасійскага земскага саюза М.А. Міхайлаў (пад гэтым псеўданімам дзейнічаў М.В. Фрунзе) назначаўся часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага саюза па ахове парадку ў Мінску. Гэты дзень стаў днём нараджэння беларускай міліцыі. Подробнее
У сваю прафесію, Павел Міхайлавіч Свірыдовіч натрапіў не адразу. Так, пасля заканчэння школы ён спачатку паступіў у Смілавіцкі сельскагаспадарчы каледж, каб атрымаць спецыяльнасць заатэхніка. Правучыўся год і перавёўся на завочнае аддзяленне. На час атрымання дыплома ўжо працаваў у ДБУП «ПМК-182». І працаваў добра, старанна. Паказчыкам яго стаўлення да сваіх абавязкаў стала тое, што ўжо ў 24 гады яго прызначылі брыгадзірам брыгады цесляроў. Подробнее
На сумесным пасяджэнні Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2016 годзе і вызначаны задачы на 2017 год. Подробнее
22 лютага «прамую тэлефонную лінію» і 23 лютага выязны прыём грамадзян у Валеўскім сельсавеце правёў першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі Шайпак Віктар Сямёнавіч Подробнее
Мінулы год стаў трыумфальным для рэжысёра народнага тэатра раённага цэнтра культуры Мікалая Мікалаевіча Пытляка Подробнее
Выбар навучальнай установы пасля заканчэння школы для Аляксандра Мікалаевіча Власюка вызначыла яго любоў да жывёл, асабліва захапляўся статнымі і моцнымі коньмі. Подробнее
Вельмі прыемна, што фотаконкурс «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме», які аб’явіла газета «Новае жыццё» не проста зацікавіў нашых чытачоў, але і натхніў многіх на вывучэнне гісторыі сваёй сям’і, а таксама гісторыі вёсак. Подробнее
На працягу першай дэкады сакавіка актывісты ГА БРСМ правялі маладзёжную акцыю “Прылятайце ў Беларусь” са своеасаблівым заклікам да замежных гасцей — наведаць нашу краіну. Подробнее
Дзмітрый Васільевіч Рахманька з ААТ “Бярэзінскі” – перадавік са стажам. Адразу толькі калі сеў за руль вялікагрузнага аўтамабіля, вынік яго намаганняў стаў відавочным. Штогод ён займае прызавыя месцы ў раённых спаборніцтвах на жніве, перавозячы рэкордную колькасць ураджаю за сезон. Дапамагала вадзіцелю ў гэтыя гарачыя дні, калі ён праязджаў да 600 кіламетраў за змену ад поля да зернятока, усведамленне таго, што дома чакаюць жонка і дзеці – яго надзейны тыл. Подробнее
Вадзіцель прафесія наколькі ўнікальная, такая ж і рознапланавая. Многае ж залежыць ад таго, за рулём якога “аўто” ты сядзіш, што перавозіш і ці абмяжоўваюцца твае функцыі толькі дастаўкай грузу і людзей Подробнее
У жыцці Святланы Іванаўны Савіцкай у значнай ступені вызначальным аказаўся 2001ы год. Менавіта тады, паспрабаваўшы свае сілы і здольнасці на рабоце ў сістэме грамадскага харчавання, а потым і Бярэзінскага льнозавода, яна ўладкавалася на працу ў СТАА “Профітсістэм” станочніцай Подробнее
Мінулагодні летні ўраган у чарговы раз не абышоў нашы лясы. Толькі на тэрыторыі Бярэзінскага лясніцтва ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” было пашкоджана больш за 200 гектараў. Подробнее
У чарговы раз сустрэўшыся з сыраробаммайстрам Бярэзінскага філіяла ААТ “Здравушкамілк” Валянцінай Ягораўнай Марчанка, нельга было не прыгадаць наша першае інтэрв’ю. Тады, у 80ыя гады, яе –маладую, руплівую работніцу сыраробнага завода, актывістку камсамола вылучылі дэлегатам на ХХ з’езд Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі ў Маскве. Гэта стала асаблівым гонарам не толькі для Валянціны, але і вялікай падзеяй для нашага невялікага гарадка. Подробнее
Майстар каўбаснага цэха Аксана Пятроўна Свірыдовіч (на здымку) лепшая работніца ў сваёй сферы па выніках мінулага года. Таму сёння яна падзеліцца з намі, у чым жа сакрэт поспеху яе такой плённай работы. Подробнее
У чарговы раз збіраюцца адзначыць як перадавіка Вячаслава Аляксеевіча Кашлачова з ААТ «Пагосцкі”. Нагадаем, асабістая мінулагодняя сяўба зерневых у яго склала 1296 гектараў. Працуе ён як і ўсе, проста імкнецца справіцца з даручаным заданнем, і добры вынік атрымліваецца нечакана, а значыць яго, як лепшага, зноў прывядуць у прыклад. Подробнее
У мінулую пятніцу калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў з помпай і пад гукі духавога аркестра УУС Мінгарвыканкама адзначыў у раённым цэнтры культуры сваё прафесійнае свята. Сёлета яно супала са 100гадовым юбілеем утварэння міліцыі. У рамках мерапрыемства дзеючых вартавых правапарадку і ветэранаў міліцэйскай службы ўшаноўвалі за добрасумленную і шчырую працу старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў і іншыя госці. Подробнее
У мінулым годзе Бярэзінская гімназія паспяхова прайшла акрэдытацыю. Важкі ўклад у гэту справу зрабіў увесь калектыў навучальнай установы раёна, але асабліва хочацца адзначыць намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Алену Анатольеўну Гліннік. Яна не толькі вопытны і таленавіты адміністратар, якая ўмела накіроўвае і настройвае на рабочы лад настаўніцкі калектыў, але і шчаслівы выкладчык французскай мовы, якому пастаянна “шанцуе” на адораных вучняў. Подробнее
Галоўны спецыяліст аддзела карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла № 612 ААТ “Беларусбанк” Святлана Шаркулаўна Мешыч (на здымку) сваёй прафесійнай працай заслужыла давер, аўтарытэт, павагу і кіраўніцтва, і калектыву, і кліентаў банка. Подробнее
Знакавым стаў 2016 год для трэнера па грэка–рымскай барацьбе раённай комплекснай дзіцяча–юнацкай спартыўнай школы Міхаіла Іванавіча Фесуна. Подробнее
У гэтым годзе Беларусь адзначае 500-годдзе кнігадрукавання. Нагадаем, што першая кніга – Псалтыр Францыска Скарыны, выйшла яна ў 1517 го-дзе. Таму гэты год і лічыцца пачаткам развіцця кнігадрукавання на Беларусі. Подробнее