У зімовую пару года ў многіх людзей паніжаецца жыццёвы тонус, пагаршаецца настрой, знікае жаданне займацца актыўнай дзейнасцю і, наадварот, павялічваецца патрэба ў ежы і сне. Хочацца ўпасці ў спячку, як мядзведзю, і ўжо не прачынацца да вясны. Подробнее
Для павышэння эфектыўнасці кантролю за грашовым абаротам у сферы гандлю і паслуг у Рэспубліцы Беларусь створана сістэма кантролю касавага абсталявання. Подробнее
Напрыканцы мінулага года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Якаўлевіча Равенскага — беларускага кампазітара, дырыжора, музычнага крытыка, фалькларыста, збіральніка і апрацоўшчыка беларускіх народных песень. Пэўны перыяд яго жыцця быў звязаны з нашым горадам: у 1905-1914 гадах Мікалай Якаўлевіч працаваў рэгентам і выкладчыкам спеваў у Навагрудку. Подробнее
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на працягу ўжо амаль пяцідзесяці трох гадоў свайго існавання з’яўляецца адным з вядучых універсітэтаў краіны. Подробнее
Не кожны з нас можа пахваліцца здаровым страўнікам і кішэчнікам. Але няправільна абвінавачваць у гэтым толькі вытворцаў прадуктаў і дрэнную экалогію. Як ні банальна, у большасці выпадкаў мы самі правакуем хваробы страўнікава-кішэчнага тракту, бо аддаём перавагу няправільнаму харчаванню, перакусам, шкодным звычкам. Адсюль – і праблемы. Подробнее
19 снежня праваслаўныя вернікі адзначылі Хрышчэнне Гасподняе. Як і заўсёды напярэдадні і ў дзень свята бясконцым патокам вернікі ішлі ў храмы і да крыніц, каб набраць асвечанай вады. Аб асаблівасцях хрышчэнскай вады і як з ёй абыходзіцца расказаў благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук. Подробнее
Ад Ражаства Хрыстова на працягу ўсіх святак хрыстаславы – дзеці, педагогі і свяшчэннікі – у рамках акцыі дабрыні і міласэрнасці «Нясём радасную вестку» наведвалі адзінокіх і хворых людзей, ветэранаў вайны і працы, шматдзетныя сем’і, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў і інш., каб павіншаваць навагрудчан са святам і падзяліцца радасцю Нараджэння Гасподня. Вынікі акцыі падвялі на раённым фестывалі, які падрыхтавалі педагогі і вучні СШ №4 і сёстры праваслаўнага сястрынства. Подробнее
Выратаванне чалавечага жыцця – адказная, складаная і вельмі пачэсная работа, якая патрабуе высокай кваліфікацыі, ініцыятыўнасці, адказнасці і мужнасці. Адвага, суперажыванне, спагадлівасць, імкненне адгукнуцца на чужую бяду – гэтыя якасці адрозніваюць тых, хто нясе службу ў падраздзяленнях МНС Беларусі нашага раёна. Подробнее
Сённяшнім удзельнікам фотаконкурсу «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме», які аб’явіла газета «Новае жыццё», становіцца жыхар в. Гаравічы Васіль Васільевіч Шэдзь. Подробнее
Нядаўна, стоячы ў чарзе, я міжволі падслухала размову двух хлопчыкаў. Адзін з іх вельмі эмацыянальна пераказваў сюжэт нейкага фільма: «Ну гэта, там, карацей, тыпу прышэльцы як бы ваявалі з робатамі. Подробнее
На працягу апошніх трох гадоў заведама лжывыя паведамленні аб небяспецы паступалі ў адрас дзяржаўных органаў улады, судовай сістэмы, буйных прамысловых прадпрыемстваў, забаўляльных устаноў, гандлёвых аб’ектаў. Заведама лжывае паведамленне аб выбуховай прыладзе можа абярнуцца для «жартаўніка» не адным годам турэмнага зняволення. Подробнее
Дарожна-транспартныя здарэнні — тэма не новая. Перыядычна яна падымаецца ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і на старонках раённай газеты. Аднак чарговыя факты ўчынення ДТЗ зноў прымушаюць звярнуць увагу на гэту праблему. Подробнее
Неяк у гасцях у сяброўкі назірала цікавую карціну: яе 15-гадовая дачка пастаянна фатаграфавалася на свой тэлефон і тут жа адпраўляла здымкі ў сацыяльныя сеткі. Подробнее
Калядная сустрэча ветэранаў працы прайшла ў аўторак, 17 студзеня, у кафэ «Маладзёжнае». Па добрай традыцыі людзі, якія сёння на заслужаным адпачынку, а на працягу многіх гадоў працавалі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, запрашаюцца на раённае мерапрыемства. Сёлета ў кафэ сабралася больш за 130 ветэранаў працы. Подробнее
У ходзе правядзення Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў лістападзе-снежні 2016 года маніторынгу па пытанні забеспячэння належнага захоўвання паліўна-энергетычных рэсурсаў у іх вытворцаў і спажыўцоў былі выяўлены шматлікія факты незабеспячэння належных умоў іх захоўвання і, як вынік, неэфектыўнага яго выкарыстання. Подробнее
У мінулы чацвер у раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: «2017 год у Беларусі – Год навукі». Раённыя інфармацыйныя групы сустрэліся з калектывамі ТАА «Навагрудская фабрыка спецадзення», Навагрудскага раёна электрычных сетак, ДУА «Любчанская сярэдняя школа», ААТ «Вялікая Крыніца», ААТ «Навагрудскае БМУ». Подробнее
Гэта выказванне, напэўна, можна аднесці да ўсіх студэнтаў. Гады вучобы адны з самых шчаслівых і помняцца на працягу ўсяго жыцця. Перыяд паміж дзяцінствам і дарослым жыццём знамянальны не толькі экзаменамі, рэфератамі, кантрольнымі, залікамі і дыпломам, але і сапраўдным сяброўствам, першымі дарослымі адносінамі і, вядома ж, студэнцкімі вечарынам Подробнее
З жаданнем дапамагаць людзі проста нараджаюцца, так лічаць валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, навучэнцы гандлёва-эканамічнага і аграрнага каледжаў. Подробнее
Пры выкананні якой-небудзь работы мы не застрахаваны ад дробных траўмаў. Гатуючы ежу, займаючыся хатнімі і вытворчымі справамі, мы выкарыстоўваем вострыя прадметы. Але ж нават самае нязначнае пашкоджанне скуры пальцаў рук (радзей – ног) можа стаць прычынай развіцця панарыцыя – вострага гнойна-запаленчага захворвання паверхневых ці глыбокіх тканак пальца. Подробнее
Тры гады таму на МТФ «Аўдзеевічы» ААТ «Шчорсы» адбыліся кардынальныя змены – рэканструкцыя фермы. Дзякуючы ўкараненню новых тэхналогій атрымалася нарасціць аб’ёмы вытворчасці малака, і сёння «Аўдзеевічы» – адна з лепшых малочнатаварных ферм раёна. Подробнее
Электрычная энергія, як самая ўніверсальная і зручная для выкарыстання, з’яўляецца сёння надзейным памочнікам чалавека на вытворчасці і ў быце. Але электрычнасць можа прынесці і непапраўную шкоду здароўю людзей, калі не выконваць правілы электрабяспекі і не прытрымлівацца мер асабістай перасцярогі. Подробнее
Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» прадугледжаны шэраг гарантый для сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Дапамогі прызначаюцца на падставе заявы атрымальніка, таму бацькам неабходна ведаць, куды звяртацца па іх назначэнне. Подробнее
У адпаведнасці з пунктам 21 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. №667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў», кантроль за выкананнем парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, пераводу зямельных участкаў з адной катэгорыі (віду) у іншую (іншы) ускладзены на аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, а таксама і на Камітэт дзяржаўнага кантролю. Подробнее
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе», любая рэклама тытунёвых вырабаў у Рэспубліцы Беларусь цалкам забаронена. Тым не менш на тэрыторыі Гродзенскай вобласці нярэдка выяўляюцца парушэнні заканадаўства аб рэкламе. Подробнее
Вот уже пятый год подряд в районном центре ремесел в честь Рождества организуется выставка “Свет Вифлеемской звезды”. В этом году свои работы представили Лидия Олешкевич, Инна Адашкевич и Инна Аникевич. Выставка дополнена работами других мастеров и кружковцев центра. Подробнее