З перамогай вярнулася ў чацвер з абласной спартакіяды сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту па зімовым мнагабор'і «Абаронца Айчыны» каманда нашага раёна – у спаборніцтвах, якія па сутнасці з'яўляюцца трыятлонам і ўключаюць у сябе стральбу, падцягванне на перакладзіне і лыжныя гонкі, канкурэнцыю ўшацкім хлопцам не змаглі скласці нават каманды гарадоў і райцэнтраў, дзе дзейнічаюць спецыялізаваныя спартыўныя школы! Подробнее
У мінулыя выхадныя ў Лядовай арэне г. Івацэвічы прайшлі гульні першынства Беларусі па хакеі сярод дзяцей 2004-га года нараджэння. Сапернік – СДЮШАР г. Мінск. Нашы рабяты на роўных змагаліся з юнымі сталічнымі талентамі і атрымалі дзве перамогі – 9:7, 6:3. У ліку лепшых Ілля Юхнік і Ілля Ляховіч. Подробнее
Навуковыя адкрыцці – ці магчымы яны ў глыбінцы? Ды яшчэ ў асяродку дзяцей? Адчуваю, што многія скептычна паціснуць плячыма, але пабываўшы ў ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г.п. Целяханы”, на свае вочы бачыла цэлы спіс сапраўдных навуковых адкрыццяў навуковага таварыства вучняў “Колас”, якім кіруе сапраўдны вучоны-аграном Леанід Жыцянёў. Подробнее
Нечаканае прызнанне аднаго паляўнічага прымусіла майго сябра раптоўна задумацца: колькасць паляўнічых у раёне скарацілася, усё меней новых жадаючых бавіць час адвечным мужчынскім заняткам – паляваннем. Подробнее
Вучаніцы гімназіі г. Быхава паказалі выдатныя вынікі ў трэцім абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды Подробнее
Да Дня закаханых у выставачнай зале Мастоўскага цэнтра рамёстваў арганізавана выстаўка-продаж сувеніраў “Ад сэрца да сэрца” — падарункаў для закаханых. Яна будзе дзейнічаць з першага па чатырнаццатага лютага. Подробнее
ПРА чалавека, які не стаў развіваць свае здольнасці, свой дар, кажуць, што ён закапаў талент у зямлю. Колькі такіх можа ўзгадаць кожны з нас! Але ніхто падобнага не скажа пра жыхара аграгарадка Занарач Аляксандра Усовіча. Подробнее
Бліскучай перамогай каманды Бярэзінскага раёна закончылася першынства Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні, якое прайшло ў мінулыя выхадныя дні на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў Жорнаўцы. Лёс першага каманднага месца вырашылі індывідуальныя вынікі спаборніцтваў. Подробнее
Сёлета ў лістападзе рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” будзе адзначаць дзесяцігадовы юбілей. З году ў год аўтарытэт аб’яднання расце, а справы – множацца. Подробнее
“Як так? — можа спытаць хтосьці з дапытлівых чытачоў. — Яшчэ ж у памяці тое, калі восенню 2007-га гучна і хораша адзначалі 470-годдзе нашага горада. Подробнее
Закончыўся першы год работы Стаўбцоўскага бюро падарожжаў і экскурсій, адкрытага на базе сэрвіснага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Гасцінічны комплекс „Арбіта“. Якія яго вынікі? Што новага будзе прапанавана кліентам у 2017 годзе? Подробнее
Аляксандр Жарскі ў свае 95 дэкламуе на памяць «Пана Тадэвуша» і прыгадвае, як будаваў Дзераўнянскую школу. А яшчэ – часта бачыць вайну… у снах. Подробнее
Аддзел адукацыі, спорту і турызму, настаўнікі, бацькі заўсёды з нецярпеннем чакаюць вяртання вучняў з алімпіяды па вучэбных прадметах.
21 вучань школ нашага раёна атрымаў права ўдзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды, якая праходзіла па 16 прадметах. Былі прадстаўлены восем устаноў адукацыі Стаўбцоўшчыны. Подробнее
З самага маленства чалавек сярод людзей. То дзіцячы садок, дзе малыя робяць першыя крокі ў сацыяльнай адаптацыі, потым школа – вучымся наладжваць стасункі, універсітэт, праца… Заўсёды навокал нехта ёсць. Подробнее
У Мядзеле, каля памятнага знака расстраляным савецкім актывістам і падпольшчыкам, адбыўся мітынг. Подробнее
Напрыканцы мінулага года ансамбль песні Васілішкаўскага цэнтра культуры “Васільковая раніца” (кіраўнік Алена Лысеня) і вакальны гурт выкладчыц Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў “Рапсодыя” (кіраўнік Ірына Забароўская) прымалі ўдзел у атэстацыі мастацкіх калектываў Шчучыншчыны і атрымалі высокую ацэнку сваёй творчасці не толькі з боку слухачоў, але і членаў прафесійнай камісіі. І вось вынік! Подробнее
Вось ужо каторы год запар раённая рада Таварыства беларускай мовы арганізоўвае ранішнік «Беларуская ялінка». Па традыцыі свята праходзіць на стары Новы год у Пружанскім палацыку. Подробнее
Наталля Уладзіміраўна Сцепановіч, настаўніца нямецкай мовы сярэдняй школы №13 (на здымку з вучнямі 4 «А» класа) – пераможца раённага этапу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Замежныя мовы». Подробнее
У розныя складаныя сітуацыі можа трапіць кожны з нас. Як паступіць, як выйсці з іх без урону і страт? Гэтыя пытанні не заўсёды ўдаецца вырашыць дарослым, а тым больш дзецям. На дапамогу заўсёды прыйдуць выратавальнікі – смелыя, адважныя, моцныя духам людзі. Подробнее
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка 19 студзеня з рабочым візітам наведаў установы адукацыі Случчыны Подробнее
Слуцкая цэнтральная раённая бальніца ў мінулым годзе папоўнілася інавацыйным абсталяваннем і тэхнікай, укаранёны новыя тэхналогіі лячэння, сучасная сістэма абслугоўвання пацыентаў «электронны рэцэпт». Подробнее
Добра пракаціцца на лыжах па бліскуча-бялюткім снезе! Лёгкі скрып снегу, нясешся насустрач ветру... Подробнее
Ужо амаль месяц мы жывем у новым 2017 годзе, будуем планы на будучыню, робім стаўкі на гэты год. Кожны хоча ў ім свайго: здзяйснення мар, змянення сямейнага стану, кар’ернага росту і проста прыемных навін. Подробнее
На сённяшні дзень каля 90 жыхароў раёна з’яўляюцца абавязанымі асобамі, – нагадаем, гэта тыя грамадзяне, хто павінен пакрываць расходы, што нясе дзяржава на выхаванне іх дзяцей. Подробнее
Падвядзенне вынікаў працы аддзела ўнутраных спраў Чэрыкаўскага райвыканкама за 2016 год прайшло на мінулым тыдні ў зале пасяджэнняў РАУС. У афіцыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Наталля Сіманава, начальнік Чэрыкаўскага РАУС Аляксандр Шункевіч, старшыня суда Чэрыкаўскага раёна Алена Цыкунова, намеснік начальніка Чэрыкаўскага РАУС Аляксандр Райкоў. Подробнее