Час ляціць хутка, няўмольна. Здаецца, толькі ўчора ў вёсцы Казялужжа адкрыўся прыватны магазін «Ваша мара», а вось ужо дзесяць гадоў мінула з таго дня. Подробнее
Прайшоў урачысты канцэрт, прысвечаны 90-годдзю з дня заснавання Хойніцкага раёна.Адкрыццё юбілейнага свята пачалося з выступлення старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар Подробнее
Рака нараджаецца з ручаёў, дрэва расце з каранёў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці Радзіме, з ведання яе гісторыі і культуры. Каб стварыць умовы для паглыблення ведаў аб народных традыцыях сваёй Радзімы, развіваць цікавасці да абрадаў, у Асінторфскай сярэдняй школе адрадзілі вячоркі. Гэта даўні звычай збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі з работай у адной з хат. Подробнее
Познім марозным ранкам я прыехала на машынны двор КУСГП імя Чарняхоўскага, каб сустрэцца з чарговым героем свайго аповеду — механізатарам Мікалаем Міхайлавічам ВЛАСАВЫМ Подробнее
Спрадвечная задача аграрыяў — накарміць жывёлу — абумоўлена на сучасным этапе не менш важным патрабаваннем — накарміць правільна Подробнее
Дар’я Станкевіч, навучэнка трэцяга курса політэхнічнага каледжа, заваявала сярэбраны медаль на міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва ў Мінску. Подробнее
Не чужой была для паэта маладзечанская зямля. У ліпені-жніўні 1911 года па запрашэнні братоў Луцкевічаў ён адпачываў у фальварку Ракуцёўшчына. Подробнее
У канцы лістапада на станіславоўскай ферме КУСГП “Першамайскае” здадзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі памяшканне
для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы. Подробнее
У рэдакцыю паступіў зварот чытачоў з просьбай выказаць падзяку ветэрынарнаму ўрачу, да якога яны звяртаюцца вось ужо 9 гадоў. Подробнее
Зусім хутка мы развітаемся з Годам культуры, які быў насычаны разнастайнымі творчымі праектамі, юбілейнымі датамі і канцэртамі. Напрыканцы зыходзячага года не менш яркай падзеяй стаў шэраг творчых сустрэч нашых знакамітых пісьменнікаў-землякоў з чытачамі, першая з якіх адбылася ў карціннай галерэі імя Яўсея Маісеенкі. Подробнее
Калі мы гаворым пра канкурэнтаздольнасць прадукцыі, на першае месца заўсёды ставім яе якасць. У гэтым плане не здраджваюць даўняй традыцыі ў Бярэзінскім філіяле ААТ “Здравушкамілк”, які ўзначальвае Аляксандр Уладзіміравіч Арцімовіч. Сыры і масла прадпрыемства цэняцца як на ўнутраным рынку, так і за межамі нашай краіны. Адно з пацвярджэнняў гэтага – шматлікія і штогадовыя перамогі ў конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага маштабу. Подробнее
Пад такой назвай педагагічны калектыў Бярэзінскай гімназіі адзначаў на мінулым тыдні свой 25 ы па ліку дзень нараджэння. Подробнее
Надвор’е ў гэтым снежні непрадказальнае. Гойдаецца, нібы на арэлях: то снег ідзе, то адліга, то мароз прыціскае, то дождж імжыць. І надта не хочацца праводзіць апошнія дні адыходзячага года ў ложку з высокай тэмпературай і ворахам лекаў. Подробнее
Святочны настрой дарыць наведвальнікам Мастоўскага раённага цэнтра рамёстаў тэматычная выстаўкакірмаш “Зімовы настрой”, якая адкрылася ў выставачнай зале цэнтра і прымеркавана да навагодніх і калядных свят. Яна працягнецца да трынаццатага студзеня. Подробнее
«Моладзь за здаровую нацыю» – пад такім дэвізам у чарговы раз на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра г. Любані ладзілася раённая спартакіяда сярод каманд працоўнай моладзі. Подробнее
Дзейнасць бібліятэк сёння не абмяжоўваецца толькі прадастаўленнем чытачам пазнавальнай інфармацыі, а становіцца шмаграннай. Але, нягледзячы на імклівае развіццё сучасных тэхналогій, бібліятэкары і сёння не забываюць прапагандаваць сярод сваіх наведвальнікаў добрую кнігу і выхоўваць цікавасць да чытання. Менавіта з гэтай мэтай у ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” рэгулярна арганізоўваюцца цікавыя выстаўкі. Подробнее
9 снежня, у Брэсце ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай, 54 урачыста адкрылася юбілейная выстава вядомага берасцейскага мастака Леаніда Салаўёва, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэння Подробнее
Закрыццё трэцяга працоўнага семестра “Лета 2016” на Брэстчыне адбылося 7 снежня ў Століне Подробнее
Часам лёс рыхтуе чалавеку сюрпрызы: усяго адна падзея, адно імгненнае ўражанне здольна ў корані змяніць звыклы ход жыцця Подробнее
У Оршы з 29 лістапада па 2 снежня праходзіла першынство вобласці па шахматах сярод школьнікаў. Чэмпіёнкай сярод дзяўчынак ва ўзросце да 8-мі гадоў стала сямігадовая выхаванка шахматнага клуба “Віцязь”, што дзейнічае пры раённым цэнтры дзяцей і моладзі, Ева Іванова. Подробнее
1 снежня ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. У рамках гэтай даты розныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх кутках Беларусі, у тым ліку на Пастаўшчыне. Асноўнымі месцамі іх правядзення сталі ўстановы адукацыі раёна, у адной з якіх — СШ №1 г. Паставы — давялося пабываць. Подробнее
На базе Пастаўскага лясгаса прайшоў абласны семінар галоўных ляснічых і інжынераў па паляўнічай гаспадарцы лясгасаў Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, на якім разгледжаны магчымасці і перспектывы развіцця экалагічнага турызму. Подробнее
Калісьці тут, у маляўнічым урочышчы Азёркі, што непадалёк ад райцэнтра, кожную зіму ўладарыў Зюзя Паазерскі. Але некалькі гадоў назад міфалагічны герой з’ехаў з Пастаўшчыны. А казачна прыгожыя мясціны засталіся. Думаеце, яны сталі менш прыцягальнымі? Зусім не! І дзякуючы таму, што раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне стварыць у Азёрках вялікі спартыўна-турыстычны аб’ект. Увасабляе праект у жыццё дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. Подробнее
2 снежня, напярэдадні Дня інвалідаў, у Доме культуры па вуліцы Станкевіча было мнагалюдна. Сюды сабраліся тыя, на чыю долю выпала нямала выпрабаванняў. Подробнее
6 снежня работнікі УП ЖКГ даставілі і ўстанавілі на галоўнай плошчы горада навагоднюю ёлку. Сёння лясная госця зазіхаціць дзясяткамі агеньчыкаў гірлянды і каляровымі шарамі, а на вершаліне ўспыхне чырвоная пяціканцовая зорка. Подробнее