"Міністэрства адукацыі зацікаўлена ў тым, каб як мага хутчэй былі зацверджаны новыя Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы — гэта дазволіць пазбегнуць сацыяльнага напружання, звязанага з падрыхтоўкай да ўступнай кампаніі 2017 года", — падкрэсліў у сваім выступленні на калегіі міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ. Подробнее
Вось ужо амаль год у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуе ўзноўлены Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Яго ўзначальвае прафесар, доктар філалагічных навук, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван САВЕРЧАНКА. Ён выдатны крытык і цікавы празаік. Спачатку нават падаецца дзіўным, як у асобе аднаго чалавека могуць спалучацца акадэмічная строгасць і дысцыплінаванасць, творчая энергія, натхнёнасць, уменне захапляцца і радавацца новым адкрыццям. Пра здабыткі і перспектывы айчыннай літаратуразнаўчай навукі, новае пакаленне аспірантаў, а таксама магчымасць сумяшчаць навуковую і творчую працу мы сёння гутарым з Іванам Саверчанкам. Подробнее
Вялікая выява пажарнага на сцяне дома №139 па Вялікім Гасцінцы будзе бачная здалёк. Мастакі паабяцалі, што яна не паблякне 5 гадоў. Подробнее
У маладзечанцаў Святланы і Алега Тараннікавых падрастаюць трое цудоўных хлопчыкаў. Як удаецца накіраваць іх невычэрпную энергію ў мірнае рэчышча, ці лёгка быць бацькамі адразу трох непасед – гэта і многае іншае хацелася даведацца з першых вуснаў. Подробнее
У Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа адкрылася ўнікальная выстава – «Горад пяці стагоддзяў». Вялікі інтарэс да яе праявілі карэнныя жыхары нашага горада, якія прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё. Подробнее
Стаўбчанка Таццяна Харута патэлефанавала ў рэдакцыю, каб прапанаваць адну важную, на яе погляд, тэму, якой не так і шмат удзяляецца ўвагі, – самаразвіццё мамаў падчас знаходжання ў дэкрэтным адпачынку. Маўляў, тыя тры гады, калі жанчына гадуе малое дзіця, – гэта яе маленькае жыццё, пражыць якое варта не толькі з падгузнікамі ды кашай. Подробнее
У адмыслова ўпрыгожанай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу сабраліся сем'і, прадстаўнікі мясцовай улады, устаноў і грамадскіх арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі – шматлікія сябры і аднадумцы Стаўбцоўскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», каб адзначыць яе 15-годдзе. Подробнее
«Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне» – такую актуальную тэму закрануў V Форум маладых журналістаў, што праходзіў 17-18 лістапада ў Мінску. Удзел у ім прынялі больш за 100 прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Подробнее
Да канца бягучага года Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» плануе атрымаць еўрапейскі сертыфікат, які дазволіць працаваць на рынку Еўропы. Подробнее
Будаўніцтва аднаго са значных сацыяльных аб'ектаў раёна – дзіцячага сада на 230 месцаў – вядзецца ў дзве змены, да гадзіны ночы. У планах будаўнікоў ПМК-233 – у бліжэйшы час узвесці будынак дзіцячага сада. Подробнее
У Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы бацькі навучэнцаў з’яўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі навучальна-выхаваўчага працэсу, што прыносіць добрыя вынікі. Менавіта з гэтага пачала сваё выступленне дырэктар навучальнай установы Тамара Канстанцінаўна Сень на бацькоўскім сходзе, які адбыўся 19 лістапада. Подробнее
Апошнім часам Іўеўская дзіцячая бібліятэка стала нейкім своеасаблі-вым культурным цэнтрам горада, месцам правядзення надзвычай цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, якія годныя ўвагі, пільнага інтарэсу. Туды з задавальненнем наведваюцца мясцовыя краязнаўцы, людзі, не абыякавыя да гісторыі роднага краю (у рамках сусветнай гісторыі і проста вялікай любові да малой радзімы). Подробнее
На базе аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў абласны занальны агляд-конкурс. Подробнее
У навасёлкаўскіх школьнікаў фізкультура бадай адзін з любімых прадметаў. Яны актыўныя ўдзельнікі не толькі раённых, але і абласных спаборніцтваў па розных відах спорту. Вось і ў мінулую суботу сталі лепшымі баскетбалістамі сярод зборных каманд устаноў адукацыі раёна. Подробнее
З прадпрыемствамі перапрацоўчай прамысловасці Магілёўшчыны знаёміліся на гэтым тыдні члены Камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь Подробнее
У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў пятніцу вечарам успаміналі і ўшаноўвалі землякоў-юбіляраў, што зрабілі значны ўнёсак у культурную спадчыну краю. Подробнее
У чацвер, нягледзячы на позні час, цемру ночы на вуліцы Віцебскай разразалі фары магутных грузавікоў, якія накіроўваліся да фізкультурнааздараўленчага комплексу. Подробнее
Кардонная гільза вытворчасці ТАА «Твестуба» ўяўляе сабой папяровую склееную трубку. На першы погляд працэс яе выпуску здаецца нескладаным – задаў неабходныя памеры і запусціў станок з праграмным забеспячэннем. Подробнее
Івацэвіцкім райаддзелам Следчага камітэту завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце крадзяжу грошай у К., трэнера хакейнай каманды з Наваполацка, які ў жніўні адыходзячага года прыязджаў са сваёй камандай на спартыўныя зборы ў Івацэвічы. Подробнее
18 лістапада пад старшынствам кіраўніка раёна В. С. Гутарава адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі У. А. Рабаволаў і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласнога выканаўчага камітэта П. У. Гнуценка. Подробнее
Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў абласным выканаўчым камітэце ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўшаноўванне лепшых прадстаўнікоў ільнаводчай галіны Віцебшчыны. Подробнее
Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны прынялі ўдзел у V Форуме маладых журналістаў, які праходзіў у Мінску 17–18 лістапада Подробнее
За тыдзень да прафесійнага свята багатую калекцыю ўзнагарод малочнага завода папоўнілі Гран-пры і некалькі дыпломаў першай і другой ступеняў, якімі адзначана прадукцыя пастаўчан на ХХII Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставе-кірмашы “Прадэкспа-2016”. Подробнее