У лістападзе і снежні аб любых супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да пажылых грамадзян можна паведаміць у міліцыю ананімна. Пасланне можа быць без канверта і паштовай маркі. Подробнее
Сярод апошніх навін жыцця Беларусі адной з найбольш важных падзей можна назваць атрыманне нашай краінай права правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Рашэнне прынята па выніках галасавання на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Як заявіў Прэзідэнт А. Р. Лукашэнка, Беларусь гатова правесці ІІ Еўрапейскія гульні на самым высокім узроўні. Подробнее
Гэтымі лістападаўскімі днямі пачаліся адпраўкі ў беларускае войска маладога папаўнення. Ёсць тут і хлопцы са Стаўбцоўшчыны, якім у Дзень прызыўніка былі ўручаны павесткі і выказаны членамі прызыўной камісіі пажаданні на добрую і лёгкую службу, на тое, каб з годнасцю прадстаўлялі сваю сям'ю і родны раён. Подробнее
На гэтым тыдні ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» браў удзел у рабоце 22-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу «Прадэкспа-2016», якая праходзіла ў Мінску, у Футбольным манежы.
Сваю экспазіцыю, па-мастацку аздобленую, стаўбцоўскія мясаперапрацоўшчыкі прысвяцілі славутаму земляку Якубу Коласу, 110-годдзе пачатку творчай дзейнасці якога шырока адзначаецца сёлета. Подробнее
Напрыканцы восеньскіх канікул у спартыўнай зале Ушацкай школы адбылося не зусім звычайнае дзейства. За званне мацнейшага ў спартландыі «Вясёлыя старты» змагаліся каманды выхаванцаў ДЮСШ і падлеткаў, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі. Падтрымлівалі ж удзельнікаў, нацэльваючы іх на перамогу, актывісты райкама БРСМ і праваахоўнікі. Подробнее
Не так даўно Уладзімір Бязрукаў дэманстраваў сваю калекцыю керамікі ў Полацку. Выстава чорнага посуду як заўсёды прыцягвала гледачоў, а пасля гэтага да яго паступіла вельмі сур'ёзная прапанова: аднавіць па рэштках, адрэстаўрыраваць пашкоджаныя гліняныя рэчы, якія захоўваюцца ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Тэхнікай старадаўняга ганчарства валодаюць нямногія, ці можна сказаць практычна адзінкі. Ды і Уладзімір Іванавіч пакуль не рашыўся на сур'ёзны праект. «Трэба пранікнуцца эпохай, тым часам, многа перачытаць і ўдакладніць. А галоўнае, пакуль не адчуваю голасу душы». А ён практычна ўсё робіць па закліку сэрца. Подробнее
Цi гатова беларускае грамадства да масавага ўкаранення iнклюзii ў сiстэму агульнай адукацыi? Як змагацца з распаўсюджанымi стэрэатыпамi i забабонамi? Подробнее
Прадпрымальны чалавек ведае, што нельга спыняцца на дасягнутым. Трэба заўсёды рухацца наперад. Сёння такі час, што канкурэнцыя ў прыватным гандлёвым бізнесе вельмі жорсткая. Кожную капейку, якую спажывец гатовы аддаць за тавар, можна потым зноў пусціць у справу: разнастаіць асартымент, абнавіць дызайн гандлёвага памяшкання, закупіць новае абсталяванне. Подробнее
На чарговую “прамую лінію”, якую праводзіла кіраўнік спраў – начальнік кіраўніцтва справамі райвыканкама Алена Вайцехаўна Давыдава, звярнулася 10 чалавек. Спектр зваротаў навізной не вызначаўся. Па-ранейшаму злабадзённымі былі пытанні работы жыллёва-камунальнай службы, рамонту вуліц і дарог, зносу дрэў на могілках, транспартнага абслугоўвання і іншыя. Подробнее
Імкліва ляціць час. Здавалася б, журботная вестка прыйшла ў Полацк зусім нядаўна, а вось ужо мінуў год з таго дня, як не стала палымянага патрыёта, выдатнага палачаніна, пісьменніка, франтавіка, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Ануфрыевіча Савіцкага. Подробнее
На тэрыторыі ААТ “Аграхімсэрвіс” пачалося будаўніцтва другой сонечнай электрастанцыі магутнасцю 1,15 МВт. Пасля яе запуску колькасць выпрацоўваемай тут электраэнергіі павялічыцца амаль удвая і складзе прыкладна 16000 КВт/гадзін у суткі. Подробнее
Як прывіць цікавасць дзяцей і падлеткаў да кніг і чытання, якія формы работы прымяняць, каб у век тэлебачання і інтэрнэт-тэхналогій кніга заставалася запатрабаванай? Подробнее
Будучы год для Полацка будзе знамянальным — найстаражытнейшы горад Беларусі адзначыць 1155-годдзе і, ужо ў трэці раз, стане сталіцай Дня беларускага пісьменства. Подробнее
Дадзены артыкул з’яўляецца працягам тэмы пра гісторыю мястэчка Ілля, якую мы пачалі на пачатку жніўня. Тады мы распавялі насычаны цікавымі гістарычнымі дадзенымі аповед паломніка, чые родзічы прыходзяць на свята Прарока Ільі ў гэта мястэчка ўжо больш за тысячу год. Подробнее
які ўвайшоў у сусветную гісторыю як пачатак будаўніцтва ў адной з самых вялікіх краін свету новага дзяржаўнага ладу – 7 лістапада Подробнее
В Слуцком территориальном центре социального обслуживания населения работают люди, которых объединяет желание помогать другим. Подробнее
Мінулага тыдня ў Пінску адбыўся абласны этап VІ рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года” Подробнее
Па шэсць вагонаў цукровых буракоў штодзень адгружаецца філіялам “Івацэвіцкі буракапрыёмны пункт” на Жабінкаўскі цукровы завод. Подробнее
Сустрэчы з маладымі спецыялістамі, якія прыехалі працаваць у сістэму аховы здароўя раёна, ужо паспелі стаць традыцыйнымі, але сёлетняя, што прайшла ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” 3 лістапада, была асаблівая Подробнее
У абласным грамадска-культурным цэнтры ў святочнай канцэртнай праграме на адной сцэне выступілі прадстаўнікі розных нацыянальных аб’яднанняў Берасцейшчыны Подробнее
У гэтыя асеннія дні Брэсцкая крэпасць адзначыла адразу дзве юбілейныя даты: 25 верасня споўнілася 60 гадоў Музею абароны Брэсцкай крэпасці, а 8 лістапада – 45 гадоў мемарыяльнаму комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой“ Подробнее
Творчасць і пазітыў — менавіта гэтыя словы з'яўляюцца дэвізам дзейнасці аб'яднання па інтарэсах «Юны журналіст», якое на працягу некалькіх гадоў працуе ў Гезгалаўскай сярэдняй школе. Подробнее
Сёння Грузія становіцца ўсё больш прывабнай для тых, хто хоча наведаць праваслаўныя манастыры, больш даведацца пра грузінскую кухню, пабачыць цудоўную прыроду гэтай краіны. Пабыўшы ва ўсходняй частцы Грузіі — Кахеціі, можна атрымаць шмат уражанняў. Кахеція здзівіць, зачаруе, пакліча прыехаць зноў. Подробнее
Музыкант. Пераможца абласной алімпіяды. Спарстменка. Усё гэта пра Анастасію Аніскевіч, вучаніцу 9 класа Гезгалаўскай сярэдняй школы.
Анастасія — аматар дакладных навук. Менавіта любоў да прадмета і паспрыяла перамозе дзяўчыны на абласным этапе алімпіяды па фізіцы. А ў 2015 годзе Анастасія была адзначана дыпломам 3-яй ступені па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім шматбор'і «Здароўе». Подробнее
Ёсць такія людзі, сустрэчы з якімі ўзбагачаюць жыццё і вымушаюць задумацца, а часам і зусім перагледзець уласныя стэрэатыпы. Подробнее