Заўтра ў нашай краіне адбудуцца выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Да першага дня датэрміновага галасавання ў электаральнай гонцы засталося 488 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Подробнее
Удзельнікі малодшай групы ўзорнага ансамбля танца «Папараць-кветка» зрабілі падарунак да 1 верасня і сабе, і цэнтру дзіцячай творчасці: з IV міжнароднага фестывалю славянскіх культур «Светач-2016» (г. Пярну, Эстонія) вярнуліся з перамогай – дыпломам I ступені. Подробнее
У адпаведнасці з каляндарным планам выбарчай кампаніі ўчора распачата датэрміновае галасаванне. Працягнецца яно да суботы ўключна. І ўсе тыя грамадзяне, якія па асабістых абставінах не змогуць прыйсці на ўчастак у асноўны дзень, ня-дзелю, маюць магчымасць выканаць свой канстытуцыйны абавязак у гэты перыяд. Подробнее
Напачатку верасня Любань на базе РУП «Любанская ЖКГ» прайшоў абласны Дзень аховы працы, тэмай якога стаў аналіз стану аховы працы і вытворчага траўматызму на прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці за сем месяцаў бягучага года. Подробнее
«Паўночны шоўк» сёлета вырошчваўся на палетках пяці сельгасарганізацый раёна, а таксама займаў 400 гектараў пасяўных плошчаў у Пухавіцкім раёне і 200 га – у Капыльскім. Звезці і ўпарадкаваць ільносыравіну зараз, бадай, самае актуальнае пытанне для калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі льнозавод». Подробнее
“Шчыра ад душы” — пад такой назвай ва ўстанове культуры “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” пачала дзейнічаць выстава народных умельцаў сталічнага клуба “Прырода i фантазія”. Подробнее
У рамках Года культуры і Дня беларускага пісьменства ў бібліятэках Гродзеншчыны прайшла абласная акцыя «Чытаем разам». Подробнее
Не сакрэт, што разлічваць на павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі можна, калі будзе нарыхтавана ўдосталь кармоў. Подробнее
З першага жніўня працоўны калектыў установы аховы здароўя «Любанская цэнтральная раённая бальніца» папоўнілі 18 маладых спецыялістаў. Подробнее
Цёплым жнівеньскім ранкам 27 ветэранаў працы адправіліся на экскурсію, каб наведаць старажытны Заслаўль (першае ўпамінанне пра горад адносіцца яшчэ да 1127 года) і гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Подробнее
Той, хто працуе ў сельскай гаспадарцы, добра ведае, што міжсезоння тут не бывае. За пасяўной пачынаецца ўборачная, за ўборачнай – зноў пасяўная. У такім кругазвароце падзей жывуць і працуюць аграрыі. Іх праца вельмі нялёгкая, і памылкі і прамаруджванні тут не даруюцца. Подробнее
12 верасня адзначае дату ўтварэння такая важная і сур’ёзная дзяржаўная структура, як Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Да таго ж яшчэ і пяцігадовы юбілей. Подробнее
Нямала прафесій дайшло да нас з далёкіх старажытных часоў. Адна з іх – повар. Яна пастаянна развіваецца, бо ад таго, як накорміш чалавека, залежыць не толькі яго настрой, але парою і здароўе. Таму ў наш час добры повар карыстаецца не меншым аўтарытэтам, чым прадстаўнікі іншых прафесій. У галаве гэтага чалавека сотні рэцэптаў розных страў не толькі еўрапейскай, але і іншых кухняў народаў свету. Подробнее
Усё сваё жыццё Валянціна Эдуардаўна Навіцкая пражыла ў Чэрвені. Тут скончыла школу, выйшла замуж, нарадзіла траіх дзяцей – двух сыноў і дачушку. Разам з мужам выхавалі граматных спецыялістаў ( усе атрымалі вышэйшую адукацыю) і годных, працавітых спагадлівых душой, добрых і простых людзей. Подробнее
Навасвержанскі выбарчы ўчастак № 17 сёлета стаў больш даступным для выбаршчыкаў, якія маюць фізічныя абмежаванні. Подробнее
Дружная, што ў Шашкоўскім сельсавеце, дзявятая ў сёлетняй праграме святаў вёсак. Аб гэтым нагадаў у слове да вяскоўцаў старшыня райсавета дэпутатаў Аркадзій Казякоўскі. На Стаўбцоўшчыне такія святкаванні ладзіліся і раней, падкрэсліў Аркадзій Расціслававіч, але яны адноўлены, сталі традыцыйнымі ў апошнія тры гады. І яшчэ раз пацвердзілася, што з асаблівай адказнасцю людзі стараюцца навесці адмысловы парадак. Свята ж! І са шчырасцю сустракаюць гасцей, радуюцца сваёй радні, знаёмым, якія ахвотна збіраюцца на свята. Вёска памаладзела з усмешкамі дзяцей, унукаў, і ў ветэранаў разгладзіліся маршчыны. Пасля святаў наступаюць будні, працоўныя, напружаныя. А з сумленнай працы ладзяцца святы. Подробнее
Уладкавацца на работу на ТАА “Бляшаначны завод “Інтэрлак” мараць многія. Але для гэтага проста наяўнасці вакансіі на прадпрыемстве недастаткова. Подробнее
Шматдзетная сям'я Рамана і Вольгі Сабалеўскіх, якая прадстаўляла ААТ «Рубяжэвічы», заваявала тытул пераможцы раённага этапу рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2016». Подробнее
На слыху ў раёне поспехі Дзераўнянскай сярэдняй школы, якая занесена на раённую Дошку гонару. Тры гады запар яна атрымлівае ўзнагароды як лепшая навучальная ўстанова ў сельскай мясцовасці ў Мінскай вобласці. Подробнее
Канешне, падлеткам ён заміраў перад тэлевізарам, калі ішла чарговая серыя “Месца сустрэчы змяніць нельга”, канешне, зачытваўся дэтэктывамі і ў думках разам з міліцыянерамі ішоў па слядах каварнага і хітрага злачынцы і перамагаў яго… Мусіць, усе хлапчукі мараць стаць следчымі, як дзяўчынкі – артысткамі. А становяцца нямногія. Сярод гэтых нямногіх і Аляксандр Траяноўскі. Подробнее
12 тысяч гільзаў блока цыліндра выпускаецца ў месяц на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“ у г. Стоўбцы. Яшчэ ў пачатку лета месячнае планавае заданне складала восем тысяч гільзаў. Выпушчаныя гільзы адгружаюцца на галоўны канвеер Мінскага маторнага завода. Подробнее
Агульнымі намаганнямі стаўбцоўскія лесаводы працягваюць займацца ліквідацыяй наступстваў стыхіі, ад якой у ліпені пацярпела 120 гектараў лясных масіваў Стаўбцоўшчыны, і, акрамя таго, з 1-га верасня яны выехалі на аказанне дапамогі Смалявіцкаму лясгасу. Подробнее
Для моладзі Стаўбцоўшчыны, якая галасуе ўпершыню, падрыхтаваны сюрпрыз у выглядзе падарункавага сертыфіката ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна». Подробнее
У сераду а 11-й гадзіне прыйшлі прагаласаваць на свой выбарчы ўчастак Іван Сцяпанавіч і Надзея Васільеўна Русыя. Сям'я паважаная ў Стоўбцах, горадзе, які для іх, ураджэнцаў Гомельшчыны, стаў за апошнія 19 гадоў пасля змены месца жыхарства вельмі блізкім. Галава сям'і – з узнагародамі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, адзін з актыўных членаў раённай ветэранскай арганізацыі. Подробнее
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2016 года
У Стаўбцоўскім райвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Подробнее