Прафілактычную работу з насельніцтвам супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС) праводзяць круглы год. З надыходам ацяпляльнага сезона, калі пажаранебяспечныя сітуацыі, асабліва ў вёсках, узнікаюць часцей, гэта работа ўзмацняецца. На мінулым тыдні супрацоўнікі РАНС і работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Глыбоцкім раёне сустрэліся з жыхарамі вёскі Карабы. Мерапрыемства прайшло ў Карабоўскай СШ. Подробнее
Так называўся дабрачынны канцэрт, які прайшоў на мінулым тыдні і стаў найцудоўнейшым завяршэннем раённай акцыі “Ты не адзін!”, прысвечанай Дню інвалідаў. “Мы – разам!” – быццам гучала са сцэны ў песнях і вершах удзельнікаў канцэртнай праграмы, “Мы – разам!” – апладысментамі, усмешкамі і воклічамі “брава” адказвалі артыстам гледачы. Подробнее
Адмысловае супадзенне: чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта праходзіла незадоўга да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. І што адметна, у праграме выязной часткі гэтага пасяджэння значылася наведванне раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, установы з такой мілагучнай назвай “Крыніца”. Подробнее
Юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя Глыбоцкай раённай бібліятэкі сталі значнай падзеяй у культурным жыцці Глыбоччыны. Маю на ўвазе не толькі святочны сход у гарадскім Доме культуры, на якім раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў дадзена высокая ацэнка рабоце калектыву бібліятэкі, але і цікавыя выставы і сустрэчы з чытачамі непасрэдна ў бібліятэцы Подробнее
Пад такой назвай у нашай краіне праходзіць рэспубліканскае спартыўна-масавае мерапрыемства па выяўленні адораных, захопленых спортам дзяцей з мэтай далейшага развіцця іх спартыўнага таленту менавіта ў лёгкай атлетыцы, якую ва ўсім свеце называюць Каралевай спорту. Подробнее
2592 выпускнікі, з якіх 65 –залатыя медалісты, 87 – сярэбраныя, выйшлі са сцен Падсвільскай СШ за ўсе гады яе існавання. Гэтыя лічбы прагучалі на святочнай вечарыне ў школе з нагоды 70-га юбілею навучальнай установы. Подробнее
Радасным настроем і шматлікімі прыемнымі клопатамі па падрыхтоўцы да Новага года і Ражджаства напаўняюцца гэтыя дні. З асаблівым трапяткім пачуццём чакаюць любімыя святы нашы дзеці. Кожны хлопчык і дзяўчынка верыць у казку і марыць пра падарункі ад Дзеда Мароза. А таму абавязак нас, усіх дарослых, зрабіць іх чароўную мару явай. Подробнее
У апошнюю нядзелю лістапада ў рамках Тыдня міласэрнасці ў гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці прайшоў семінар-практыкум “Адзін аднаму мы патрэбныя. Разам мы -- мацнейшыя” для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Подробнее
29 лістапада было два гады, як Прэзідэнт краіны падпісаў Дэкрэт №6 “Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь”. Гэты дакумент забяспечыў адзінства судовай практыкі, павышаючы якасць здзяйснення правасуддзя, далейшае развіццё спецыялізацыі пры разглядзе спраў. Подробнее
Няправільна думаць, што ў Дзень інвалідаў людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя чакаюць ад іншых шкадавання, спачування. Подробнее
На сустрэчу са случчанамі 26 лістапада ў гарадскую бібліятэку-філіял №1 запрасілі беларускую паэтэсу, празаіка, тэатральнага крытыка, журналістку Таццяну Міхайлаўну Мушынскую. Подробнее
Падведзены вынікі штогоднага раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да палявых работ будучага года. Подробнее
Самыя сапраўдныя вясновыя, зусім як майскія, жоўтыя і белыя дзьмухаўцы радуюць вока гараджан Подробнее
Рэспубліканская акцыя з такой назвай-заклікам адбылася на Дзятлаўшчыне. Накіравана яна была на папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Другі этап акцыі праходзіў у працоўных калектывах і арганізацыях. Подробнее
Прыемная навіна прыйшла на мінулым тыдні з Мінска. У цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства ўнутраных спраў краіны праводзіўся чэмпіянат па грэплензе (від спартыўнай барацьбы — заўв. аўт.), у якім у вагавай катэгорыі да 73 кілаграмаў перамогу святкаваў наш зямляк Яўген Мурашка (на здымку). Подробнее
Дзятлаўшчына сёлета сустракала абласное свята «Дажынкі», і многае ў нас памянялася да лепшага. Люблю гуляць па адноўленым горадзе і радавацца разам з іншымі гараджанамі. Подробнее
У мінулую суботу прайша “прамая тэлефонная лінія” старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча з жыхарамі раёна. Людзі звярталіся па разнастайных пытаннях, у тым ліку, з тымі, якія звязаны з умовамі надвор’я. Больш цікавыя прапануем увазе чытачоў. Подробнее
29 лістапада ў Кобрынскім Палацы культуры адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю аматарскага аб’яднання “Белы бусел”. Павіншаваць юбіляраў з важнай датай сабраліся людзі, неабыякавыя да паэтычнага слова.
Сямейны стаж у Андрэя і Наталлі Канько з аграгарадка Пескі-2 сем гадоў. За гэты час яны прыраслі пяццю дзеткамі, праўда, у статусе парадзіхі Наталля была ўсяго два разы. У складзе пяці дзетак – двайняты, хлопчыкі Мікіта і Арцём, якім сёлета споўнілася 6 гадоў, і трайняты – Ксенія, Вікторыя і Станіслаў Подробнее
На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядаліся надзвычай важныя пытанні: “Аб павышэнні эфектыўнасці работы сельскагаспадарчых арганізацый”, “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ганцавіцкага раёна”, а таксама “Аб эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў гандлю Ганцавіцкага раёна і задачах на 2016 год”. Подробнее
80-годдзю прафсаюзнага спорту былі прыўрочаны спартыўна-масавыя мерапрыемствы, якія адбыліся ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Аграбудфірма-ПМК-74 – Налібакі» ў Дзераўной. Подробнее
Стаж работы ў ветфельчара СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» Наталлі Сянько зусім невялікі. Малады спецыяліст прыступіла да работы на МТФ «Апечкі» ў жніўні бягучага года. Але і за такі кароткі тэрмін зарэкамендавала сябе з лепшага боку. Подробнее
Пятнаццаць гадоў узначальвае пярвічную прафсаюзную арганізацыю ААТ «Жацерава» Ганна Новік. Ганна Канстанцінаўна ў ліку самых актыўных лідараў раённага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Подробнее
Адбылася дзясятая алімпіяда школьнікаў «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць».
Такая алімпіяда – сумесны праект міністэрстваў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У знаўцаў рускай мовы і літаратуры нашага раёна ёсць вопыт удзелу ў гэтым прадстаўнічым інтэлектуальным спаборніцтве. Подробнее