Раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа напрыканцы мінулага года праводзілася чарговая дабрачынная акцыя “Падзяліся цеплынёй” для састарэлых людзей, якія воляю лёсу аказаліся ў палатах сястрынскага догляду ўстаноў аховы здароўя раёна. Подробнее
Пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўжо некалькі гадоў працуе ад-дзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго ўзначальвае Валянціна Томаль. Тут працуюць два спецыялісты па сацыяльнай рабоце і 6 нянек. Подробнее
Як ні шкада, але жыццё не бывае без трагедый і здарэнняў. Рэгулярна супрацоўнікі РАНС нам дасылаюць зводку пажараў, якія адбываюцца на тэрыторыі раёна. Вось і ў дзень каталіцкага Ражства ў Колках адбылося ўзгаранне пасцельных прыналежнасцяў унутры жылога дома. На шчасце, ніхто не пацярпеў, агнём была пашкоджана толькі маёмасць. Пажар ліквідавалі да прыбыцця падраздзяленняў МНС члены добраахвотнай пажарнай каманды КСУП імя Ульянава. Подробнее
29 снежня дэлегацыя нашага раёна стала ўдзельніцай навагодняга дабрачыннага свята ў цырку горада Гомеля, праведзенага ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. 27 вучняў устаноў адукацыі горада і раёна, якія сталі ў мінулым годзе пераможцамі конкурсаў, алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, а таксама дзеці з малазабяспечаных сем’яў, выхаванцы школы-інтэрната і дзеці-сіроты былі запрошаны на галоўнае навагодняе свята вобласці. Подробнее
Яшчэ на пачатку лета сям’я Жызнеўскіх з Луганскай вобласці Украіны адправіла бабулю разам з дзецьмі на яе радзіму ў палескую вёску Маісеевічы. Сюды жанчына прыязджала да сваёй састарэлай матулі кожнае лета, каб дапамагчы па гаспадарцы. Подробнее
19 снежня 2014 года, у дзень памяці Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, Свята-Мікалаеўскі храм горада Петрыкава адзначыў сваё 175-гадовае прастольнае свята. Подробнее
Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” трывала ўвайшла ў наша жыццё, стаўшы нязменным лідарам і ініцыятарам там, дзе патрэбна актыўнасць, увага і падтрымка, згуртаванне вакол праблем. Сёння дзейнасць арганізацыі без перабольшвання можна характарызаваць як стабільную, упэўненую і масавую. Подробнее
Звычайнай будзённай раніцай мы спяшаемся на работу ў агульным патоку такіх жа занятых і заклапочаных людзей, не звяртаючы адзін на аднаго асаблівай увагі. І толькі сутыкнуўшыся з чалавекам па службовай неабходнасці, дазнаешся, што ён на самой справе выдатны спецыяліст, адданы сваёй справе. І гэта прыемна асэнсоўваць, тым больш калі чалавек займае адказную пасаду. А што можа быць адказней за фінансавыя пытанні, асабліва для пенсіянераў? Подробнее
Першыя ашчадныя таварыствы ўзніклі не раней 1765 года. Назва “ашчадны банк” упершыню з’явілася ў 1810 годзе, калі святар Генры Дункан з Шатландыі стварыў маленькі банк для сваіх прыхаджан. У першы год ён прыцягнуў прыкладна 750 долараў дэпазітаў. Подробнее
19 снежня папулярны на Петрыкаўшчыне рок-гурт “RISE” стаў удзельнікам XVI абласнога фестывалю афганскай песні “Час выбраў нас”, які праходзіў у Жлобіне. У праграме мерапрыемства прынялі ўдзел 48 конкурсных нумароў, сярод якіх і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў рэспублікі. Подробнее