Урачысты сход актыву па падвядзенні вынікаў работы народнай гаспадаркі раёна за 2014 год прайшоў 21 лютага ў раённым Палацы культуры. У зале сабраліся людзі, якіх аб’ядноўвае прафесійнае майстэрства, адданасць і любоў да сваёй справы. Мінулы ж год стаў паспяховым для Уздзеншчыны ва ўсіх сферах дзейнасці. Подробнее
Франтавыя будні, няпростыя ўспаміны пра іх не пакідаюць кожнага, хто прайшоў па дарогах вайны, хто адчуў і смак перамог, і горыч страты сяброў, аднапалчан. Усё гэта давялося зведаць і Міхаілу Канстанцінавічу Федарынчыку. Подробнее
Яшчэ на палях бялее снег, а балельшчыкі ўжо ў прадчуванні футбольных баталій, сустрэчы на родным стадыёне з ігракамі, якіх палюбілі ў мінулым сезоне. Летась наша “Беліта-Вітэкс” з гонарам вытрымала экзамен другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе, апынулася ў верхняй частцы выніковай табліцы. Не здаць узятых пазіцый і ў сёлетнім сезоне, зрабіць упэўнены крок да больш значных вяршынь — такая асноўная задача, што акрэслена балельшчыкамі, грамадскасцю раёна перад уздзенскімі футбалістамі. Подробнее
На хвалі людской удзячнасці ўзнялася перапоўненая зала нашага Палаца культуры, узарвалася апладысментамі, калі пачалося ўручэнне ветэранам юбілейных медалёў. Апынуўшыся 20 лютага не на сцэне, а ў цэнтры глядзельнай залы, яны згубіліся ў акружэнні ўзбуджаных урачыстасцю мерапрыемства землякоў, у парыве патрыятызму гатовых на руках узняць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, расцалаваць кожнага. На тварах многіх, прытым не толькі людзей пажылога ўзросту, з’явіліся слёзы. Подробнее
На базе аздараўленчага лагера “Чайка” Стаўбцоўскага раёна прайшла зімовая спартакіяда сярод філіялаў прадпрыемства УП “Мінскаблгаз”. 13-14 лютага на спартыўнай пляцоўцы сабраліся 16 каманд Мінскай вобласці. Праграма спартакіяды была насычанай. Каманды спаборнічалі ў лыжных гонках, эстафетах, дартсе, шашках, шахматах, стральбе. А вечарам удзельнікаў мерапрыемства натхняла папулярная музыка, сяброўскія зносіны з калегамі і новымі сябрамі.
Упершыню з Дзмітрыем Лазюком пазнаёмілася тры гады таму, калі рыхтавала матэрыял да дня меліяратара. Малады чалавек уразіў адказнымі адносінамі да працы. Толькі на некалькі хвілін ён пагадзіўся пакінуць кабіну экскаватара, каб сфатаграфавацца ў газету, а потым зноў прыняўся ачышчаць меліярацыйны канал.
І вось зноў сустрэліся з Дзмітрыем. Нагода для гэтага важная – па выніках работы за мінулы год ён трапіў у дваццатку лепшых працаўнікоў раёна. Подробнее
Не адну сотню і нават тысячу аматараў актыўнага ладу жыцця сабрала “Мінская лыжня-2015”, якая 14 лютага прайшла на базе ТАА “Сэрвісны цэнтр “Веста” ў Дзяржынскім раёне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з усіх раёнаў Мінскай вобласці, а таксама структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных ведамасных арганізацый. Подробнее