У суботу на палетку ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” каля вёскі Краснае прайшоў раённы конкурс аратых, які быў арганізаваны ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкамам прафсаюза работнікаў АПК. Удзел у ім прынялі 4 механізатары з розных гаспадарак Бялыніччыны. Подробнее
У аўторак, у Дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла, у аграгарадку Вішоў прайшло традыцыйнае свята, якое ўключала ў сябе вадасвяцкі малебен і святочнае богаслужэнне ў Петрапаўлаўскай царкве, культурна-масавае мерапрыемства з ушанаваннем ветэранаў працы СВК “Калгас “Радзіма” і тых гаспадарак, што былі далучаныя да гэтага сельгаспрадпрыемства. Подробнее
СВК “Калгас “Радзіма” стаў пляцоўкай для правядзення раённага семінара-вучобы па гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў да жніва. Удзел у ім прыняў і старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, які, падводзячы вынікі семінара, адзначыў, што вучыцца, пераймаць вопыт ніколі не позна. Важна пры гэтым пабачанае, пачутае ці падгледжанае ў іншых абавязкова прымяняць у сваёй гаспадарцы. Подробнее
СВК “Калгас “Радзіма” сёлета першым у раёне завяршыў нарыхтоўку шматгадовых траў першага ўкосу. Зараз поўным ходам ідзе касьба аднагадовых кармавых культур. Подробнее
Самую ўрачыстую і незабыўную падзею адсвяткавала 3 ліпеня наша краіна, у тым ліку родная Бялыніччына, – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сёлетняе свята юбілейнае – 25 гадоў споўнілася з таго часу, як Беларусь атрымала суверэнітэт. І 72 гады прамінула з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сталіцы нашай краіны — горада Мінск. Подробнее
Ініцыятарамі патрыятычнай акцыі, прымеркаванай да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, выступілі ветэранскія воінскія арганізацыі расійскага горада Кіславодск. Як расказаў кіраўнік аўтапрабегу Сяргей МЕРЗЯЛІКІН, прыняць удзел у ім выказалі жаданне 26 чалавек – 18 кіславодскіх школьнікаў, сяброў ваенна-патрыятычнага клуба “Цэнтур”, і суправаджаючыя іх ветэраны Узброеных Сіл, удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане. Подробнее
За карону і званне першай прыгажуні змагаліся пяцёра дзяўчат. Іх творчыя здольнасці, узровень інтэлекту, уменне трымацца на сцэне ацэньвала журы Подробнее
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжаны 25 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. Подробнее
У рамках грамадска-патрыятычнай акцыі “Помнім. Шануем” выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера “Факел”, які працуе пры СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага, напярэдадні адной з самых трагічных дат для нашага народа – пачатку Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да помніка загінулым землякам і правялі каля яго ўрачыстую лінейку “З чаго пачынаецца памяць”. Подробнее
У мінулы аўторак прайшоў абласны форум дэлегатаў Магілёўшчыны на пяты Усебеларускі народны сход, які адбудзецца 22-23 чэрвеня ў Мінску. На яго абмеркаванне, нагадаем, выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011 – 2015 гады і аб асноўных палажэннях аналагічнай праграмы развіцця краіны на 2016 – 2020 гады. Подробнее