Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Сельская праўда

Всего публикаций: 10
  • Газ прыйшоў. А з ім і свята! Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 70/2015 от 09 сентября 2015 16 октября 2015 14:17 Экономика Беларуская

    У шматвекавой гісторыі вёскі Сакалова 3 верасня 2015 года стане запамінальным днём, калі блакітнае паліва прыйшло нарэшце ў дамы вяскоўцаў. Подробнее

  • З газам і цяплом — у кожны дом Запісала Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 69/2015 от 05 сентября 2015 08 сентября 2015 15:36 Калейдоскоп Беларуская

    1 верасня, калі ва ўсіх установах адукацыі краіны пачаўся новы навучальны год, Жабінкаўскі цэх газазабеспячэння адзначаў пачатак сваёй дзейнасці пад новай назвай — Жабінкаўскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Брэстгаз”. Яго начальнік Яўген Мікалаевіч Кукашук падзяліўся напярэдадні прафесійнага свята здабыткамі арганізацыі за апошнія пяць гадоў і планамі на будучае Подробнее

  • Мікітаў — трэк, Яўгенаў — рэп Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 68/2015 от 02 сентября 2015 08 сентября 2015 15:31 Калейдоскоп Беларуская

    У сярэдзіне жніўня ў Кобрыне адбыўся V Міжнародны марафон моладзевай творчасці “Лета-2015”. Маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года спаборнічалі ў розных намінацыях на дзевяці пляцоўках горада. Свае таленты і майстэрства прадэманстравалі вакалісты і інструменталісты, цыркачы і ілюзіяністы, аматары актыўнага і экстрэмальнага відаў спорту, трэйсеры (паркуршчыкі), рэперы, бітбоксеры, вулічныя танцоры з Беларусі, Польшчы і Украіны — усяго больш за 200 удзельнікаў. Творчыя калектывы прыехалі ў Кобрын з Брэста, Пінска, Бярозы, з украінскага Ковеля, з польскіх Мендзыжаца-Падляскага і Бельска-Падляскага, іншых гарадоў. Подробнее

  • “Рамонак” ззяе колерамі вясёлкі Святлана БЯЛЯК, Сельская праўда 67/2015 от 29 августа 2015 08 сентября 2015 15:27 Калейдоскоп Беларуская

    Калі я ў пачатку жніўня зазірнула ў дзіцячы сад-яслі №1 г.Жабінка, тут было нязвыкла ціха: з груп не чуваць вясёлага шчэбету малечы, з музычнай залы не даносяцца пералівістыя акорды піяніна, а з кухні — пах славутай садаўскай запяканкі. Подробнее

  • Еўрапейскае “серабро” наблізіла да мэты Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 65/2015 от 22 августа 2015 08 сентября 2015 15:06 Спорт Беларуская

    На мінулым тыдні ў балгарскім Самокаве завяршыўся чэмпіянат Еўропы па боксе. З яго 24-гадовы жабінкавец Павел Кастрамін, які выступаў у вагавай катэгорыі да 69 кілаграмаў, вярнуўся з сярэбраным медалём. Два гады таму Павел ужо станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у Мінску. І вось новы поспех — наш зямляк пераўзышоў свой вынік і падняўся сёлета на п’едэстале на адну прыступку вышэй. Подробнее

  • З клопатамі пра жанчын Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 64/2015 от 19 августа 2015 08 сентября 2015 14:52 Здоровье Беларуская

    Пасля рэканструкцыі ў гінекалагічным аддзяленні райбальніцы і жаночай кансультацыі паліклінікі прасторна, светла і ўтульна. Са снежня мінулага года звыклая назва аддзялення — гінекалагічнае — мае дапаўненне: з палатамі паталогіі цяжарнасці. Месціцца яно на другім паверсе. Тут 25 месцаў, у складзе якіх 10 — для жанчын з паталогіяй цяжарнасці і адно ложка-месца — для экстраных родаў. Пасля завяршэння ўсіх работ напаўняльнасць аддзялення павялічылася.

    На першым паверсе, на месцы старой гінекалогіі, знаходзіцца жаночая кансультацыя. Тут працуюць два кабінеты, дзе ўрачы вядуць прыём гінекалагічных хворых і цяжарных. Подробнее

  • Сноп зажыналі, песнямі радавалі Людміла КОСЦІНА, Сельская праўда 63/2015 от 15 августа 2015 28 августа 2015 13:28 Калейдоскоп Беларуская

    Кожны куточак жабінкаўскай зямлі адметны, непаўторны, дзе жывуць людзі, надзеленыя своеасаблівымі талентамі, здольнасцямі. Адны славяць малую радзіму вытворчымі рэкордамі, іншыя трапным гумарам, шанаваннем традыцый продкаў, каларытнымі галасістымі спевамі, заліхвацкімі скокамі… Подробнее

  • І на нашай вуліцы свята! Святлана БЯЛЯК, Сельская праўда 62/2015 от 12 августа 2015 28 августа 2015 13:18 Калейдоскоп Беларуская

    — Мамачка, мне сумна, — паскардзілася аднойчы Соф’я Гуріна бацькам. — Вы ўвесь час на будоўлі. Толькі і чуеш ад вас: апалубку ставіць трэба, перфаратар некуды знік, ламінат не той маркі… Подробнее

  • Чым жа шчасце вымяраецца? Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 60/2015 от 05 августа 2015 06 августа 2015 14:21 Калейдоскоп Беларуская

    На ўсё ў жыцці ёсць свая мера. Каб вызначыць яе, даўно ўжо існуюць надзейныя прыборы, якія без усялякае памылкі адлічваюць і хуткасць, і адлегласць, і вагу… Але ж ці дастаткова іх (хоць і дакладных, ды бяздушных), каб расказаць аб простым чалавечым шчасці, што складаецца са шчырасці пачуццяў і прыцягальнасці паміж людзьмі, аздобленых павагай добразычлівых слоў?..

    Відаць, для шчасця патрабуецца не просты “вымяральнік”. Мо — гэта дзеці, што клопатам і радасцю напоўняць сэрца, думкі маці? Як гэта адбываецца амаль штодня з Аксанаю Ляўковіч. Калі ўсё так, і мы не памыліліся ў “прыборы”, дык шчасця ў жанчыны “больш, чым пальцаў на адной руцэ!” Подробнее

  • Медалісту сніцца вучоба ў сталіцы Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 59/2015 от 01 августа 2015 06 августа 2015 14:09 Калейдоскоп Беларуская

    Пра паступленне ў прэстыжную вышэйшую навучальную ўстанову марыць, бадай, кожны выпускнік. Але для гэтага трэба мець высокія балы ў атэстаце і паказаць выдатныя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні. Ёсць школьнікі, якія дасягаюць іх самастойна, сваім розумам, стараннем, настойлівасцю, без дапамогі рэпе-тытараў. Знайшлі чым здзівіць, падумаюць многія, раней усе так паступалі ў ВНУ. Аднак сёння конкурсы на прэстыжныя факультэты такія высокія, пераможцаў алімпіяд так многа, што бацькі выпускнікоў перастрахоўваюцца і не шкадуюць грошай на платных настаўнікаў. Подробнее