У сераду адбылося афіцыйнае адкрыццё кінатэатра “Зорка”. Чырвоную стужку ў новы свет кіно, па якім бялынічане ўжо паспелі засумаваць, перарэзалі (на здымку справа налева) старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi аблвыканкама Анатоль Сiнкавец і дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Ірына Белякова. Подробнее
Па выніках рэспубліканскага спаборніцтва жывёлаводаў у мінулым годзе ў ліку пераможцаў быў названы аператар па доглядзе цялят да шасцімесячнага ўзросту ААТ “Новая Друць” Сяргей Васкоўскі. Подробнее
На Х сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання старшыня райсавета Аляксандр Асіпёнак заклікаў дэпутатаў актыўна ісці ў народ, вырашаць праблемы насельніцтва яшчэ на стадыі іх нараджэння, праводзіць інфармацыйна-растлумачальную работу, узаемадзейнічаць са старастамі, сельвыканкамамі, кіраўніцтвам арганізацый і самім насельніцтвам. Подробнее
15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. З гэтае нагоды старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка правёў традыцыйную сустрэчу з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія жывуць і працуюць на Бялыніччыне. Подробнее
Падчас нядаўняй сустрэчы старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Асіпёнка з жыхарамі вёскі Голубаўка прагучала шмат пытанняў адносна добраўпарадкавання паселішча, навядзення і падтрымання парадку і чысціні ў месцах агульнага выкарыстання, на прысядзібных тэрыторыях і асабістых зямельных участках. Подробнее
Так павялося, што прафесія аператара машыннага даення, звычайна, лічыцца жаночай. Аднак апошнім часам усё часцей яе асвойваюць і мужчыны, чым у значнай ступені павялічваюць прэстыж прафесіі.
70 гадоў прайшло з таго часу, калі закончылася Вялікая Айчынная вайна. Але падзеі засталіся ў памяці людзей, урэзаліся ў яе так глыбока, што ні час, ні людзі не могуць сцерці іх. Вайна не шкадуе нікога, не глядзіць на ўзрост, не лічыцца са становішчам у грамадстве. Вельмі мала засталося сведкаў нямецка-фашысцкай акупацыі і іх словы – жывы напамін наступным пакаленням аб недапушчэнні новай трагедыі. Подробнее
Аптымізацыя, якая закранула многія сферы жыцця, не абышла і пошту. У невялікіх населеных пунктах стацыянарныя аддзяленні паштовай сувязі з-за іх нерэнтабельнасці зачынілі. Іх замянілі перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі. Подробнее
Маладая жыхарка вёскі Восліўка Бялыніцкага раёна Наталля Дзмітрыева напісала цыкл партрэтаў расійскіх знакамітасцяў. Подробнее