Сёння нядзеля. Можна паспаць даўжэй. Ды дзе там! Непаўторны водар, які напоўніў увесь дом, разбудзіў мяне. Гэта бабуля пячэ хлеб.
Я на хвіліну заплюшчваю вочы і ўяўляю, як бабуля сваімі пяшчотнымі напрацаванымі рукамі беражліва вымае круглыя боханы, кладзе іх на бялюткі абрус і пры гэтым усміхаецца. Маршчынкі, як праменьчыкі сонейка, асвятляюць яе твар. А хлеб дыхае цяплом, нібы дзякуе за бабуліну стараннасць і руплівасць. Ды і не дзіва!
“Ёсць проста храм, ёсць храм навукі, а ёсць яшчэ прыроды храм…” Менавіта ў апошнім пашчасціла жыць, вучыцца, працаваць, любуючыся яго хараством, жыхарам нацыяльнага парку “Белавежская пушча”.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, маладзёжных брацтваў пры праваслаўных храмах горада, студэнты БрДТУ і іншыя зацікаўленыя. Подробнее
Серыя трохдзённых выстаў, якія плануецца праводзіць раз у квартал, абяцае быць інтрыгуючай: аб’ект усеагульнай увагі першай з іх арганізатары да апошняга трымалі ў сакрэце – за шклом і пад пакрывалам. Подробнее
У адным клімаце расліна расцвіце, у другім – змарнее. Тое ж самае можна сказаць і аб псіхалагічным клімаце: у адных умовах людзі адчуваюць сябе некамфортна, імкнуцца пры першай магчымасці пакінуць калектыў, іх асабісты рост запавольваецца, а ў другіх – калектыў функцыянуе зладжана і яго члены атрымліваюць магчымасць максімальна рэалізаваць свой патэнцыял. Подробнее
Пастаўленыя задачы – стаць чэмпіёнам свету, пабіць рэспубліканскі рэкорд і заваяваць 100 медалёў – Дзмітрый Грачоў паспяхова выканаў. Цяпер у яго новыя мэты – ужо ў якасці трэнера Подробнее
Сустрэча адбылася невыпадкова. У Год моладзі з кім, як не з маладзёжнай студэнцкай элітай, мэру абласнога цэнтра дзяліцца планамі на будучае, абмяркоўваць перспектыўныя справы?! Подробнее
На сцэне 1-й гарадской школы г. Брэста давялося назіраць сапраўдную метамарфозу: удзельнікі тэатральнага фестывалю, вучні брэсцкіх школ, пасля таго, як падала заслона і яны здымалі касцюмы, заставаліся… Грыбаедавым з10-й школы, Тонкім (герой апавядання Чэхава) з 23-й, Папялушкай з 3-й. Подробнее
Паглядзіце на здымак: буйства пер’яў, спадніцы хвалямі, доўгія-доўгія ногі прыгажунь і абаяльныя ўсмешкі танцораў. Ці прызналі б вы ў гэтых маладых лю-дзях, якія, здаецца, толькі што вярнуліся з карнавалу ў Рыа-дэ-Жанэйра, будучых банкіраў, эканамістаў ды тэхнолагаў з Пінска? Подробнее
Замест палатна, акварэлі і пэндзліка – шкляны стол, пясок і чараўніцтва рук. Што гэта за цуд? Ілюзія ці рэальнасць? Пясок сыплецца скрозь умелыя рукі майстра і на празрыстым шкле ажываюць вобразы і сілуэты, пейзажы і моманты з жыцця розных людзей. Колькі радасці і незабыўных эмоцый дорыць недаўгавечнае мастацтва пескаграфіі! Крысціне Канашовай з Баранавіч па сілах ажывіць пясок і стварыць на вачах у гледачоў незабыўны цуд. Подробнее