Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Хойникские новости

Всего публикаций: 10
  • О летней занятости детей и молодёжи Ольга Белаш, Хойникские новости 23 сентября 2017 8 стр от 23 сентября 2017 28 сентября 2017 11:00 Общество Русский

    Состоялось заседание очередной тридцать девятой сессии районного Совета депутатов. Участие в нём принял депутат областного Совета депутатов Д.Н. Старостенко. Подробнее

  • На первом плане – психология Виктор Назаренко, Хойникские новости 23 сентября 2017 7 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 10:02 КалейдоскопОбщество Русский

    В сознании большинства людей профессия следователя окружена ореолом таинственности и романтики. Распутывание загадочных преступлений, выезд на место преступления, опросы свидетелей и потерпевших – всё это будоражит воображение и привлекает внимание многих людей. Насколько верно это представление о профессии? Чего больше в ней: риска, творчества или бумажной работы? Об этом и не только беседуем со старшим следователем районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь Ю.А. Гулько. Подробнее

  • Международная выставка Алеся Ячиченко, Хойникские новости 23 сентября 2017 4 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 10:00 КалейдоскопКультураОбщество Русский

    В преддверии Дня библиотек группа хойникских библиотекарей побывала на международном выставочном проекте «Франциск Скорина и его эпоха». В экспозицию вошли книги Ф. Скорины и его последователей из собрания Национальной библиотеки Беларуси, библиотек Германии, Латвии, Польши, России, Словакии, Словении. Демонстрировалась и первая европейская книга – «Библия» Гутенберга. Это огромная редкость, таких изданий сохранилось немного и в Германии, откуда «Библия» прибыла в Беларусь. Подробнее

  • Как привлечь гостей в наш край? Алеся Ячиченко, Хойникские новости 23 сентября 2017 3 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 09:57 КалейдоскопОбществоПрирода и экологияЭкономика Русский

    Этот вопрос помогают решить Хойникщине белорусские туроператоры. На этой неделе наш район встретил участников выездного образовательного семинара «До и после Чернобыля: открываем дороги Гомельщины». В состав группы вошли сотрудники Департамента по туризму, Национального агентства по туризму и другие заинтересованные специалисты.Совместить так называемый «уютный» туризм и острые ощущения от знакомства с территориями, подвергшимися влиянию техногенной катастрофы, – перспективная задача отечественных туроператоров.Первым объектом для ознакомления стала старинная усадьба Авраамовых в Хойниках, где с 2010 года расположен районный краеведческий музей. Там гости осмотрели экспозиции музея, а также обсудили развитие туризма в районе. Заинтересовало делегацию знакомство со Свято-Покровским женским монастырём.Уютный туризм – в первую очередь комфортное посещение и нахождение в городе. Это обустроенная гостиница, близость пунктов общественного питания, да и само благоустройство райцентра, его чистота. В целом именно эти факторы создают уют. Второе важное направление – организация самой экскурсии в заповедник.Важным продолжением программы стало посещение Полесского радиационно-экологического заповедника при сопровождении заместителя председателя райисполкома Ж.Н. Чернявской. Жанна Николаевна на протяжении многих лет сотрудничает с делегациями разных стран, поэтому отлично знает о том, что именно способно привлечь туристов в район.Да и сами участники семинара не пожалели о своём визите. Тем более после экскурсии в Полесский государственный радиационно-экологический заповедник. Там они с интересом, подробно и даже придирчиво осматривали музей организации, увлечённо оглядывались на конеферме и пасеке, узнали, как действует и над какими проблемами трудится состав научной части.Главной мыслью начатой работы стала формула: сегодня на первом плане стоят не только финансы, а, скорее, идеи и старания местных жителей. Реализовав креативные решения, можно уверенно ждать значительный результат в развитии нашего района. Подробнее

  • На прыём да старшыні Вольга Белаш, Хойникские новости 23 сентября 2017 3 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 09:53 КалейдоскопОбщество Беларуская

    На гэтым тыдні старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар сумесна з дэпутатамі і службамі жыццезабеспячэння правяла асабісты прыём грамадзян. Кола ўзнятых праблем значнае.Так, былі звароты наконт працаўладкавання і непрацягнення кантракту. Удзел у вырашэнні гэтых пытанняў прыняў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С.М. Кушнер. Аднаму са звярнуўшыхся пасадзейнічана з працаўладкаваннем у дзяржаўным прафесійным ліцэі, і зарэкамендаваць сябе на новай рабоце патрэбна толькі са станоўчага боку. Другі зварот узяты на кантроль. Таксама звярнуўшымся растлумачана наконт атрымання субсідый для адкрыцця прыватнай справы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Сумы выдзяляюць на гэта неблагія, таму ёсць сэнс абдумаць прапанову.Жыхары н.п. Глінішча скардзіліся на парывы водаправода. Камунальная служба праінфармавана аб неабходнасці аператыўнага вырашэння пытання і якасным правядзенні работ.Адразу з трыма пытаннямі звярнулася ўпаўнаважаная горада, і дбала яна не аб уласных пажаданнях, а аб праблемах, з якімі сутыкаюцца жыхары яе ўчастка. У прыватнасці, неабходны рамонт дарожнага пакрыцця ад чыгуначнага вакзала да вул. Чапаева і абкоска тэрыторыі побач з дарожкай, рамонт даху і ганка дома № 20 па вул. Мікалаева. На выкананне гэтых зваротаў камунальнай службе дадзены вызначаны тэрмін. Подробнее

  • Спакой толькі сніцца Віктар Назаранка, Хойникские новости 23 сентября 2017 2 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 09:52 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Восень – самы гарачы і напружаны час для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Здавалася б, толькі-толькі можна перавесці дух, уздыхнуць з палёгкай пасля завяршэння жніва, але восеньскае поле ўжо прыспешвае: не спі, хлебароб, час сеяць азімы рапс і азімыя збожжавыя! А там і кукуруза паспела: спачатку на сілас і зялёны корм, потым – на зерне, у самым разгары вывазка саломы і лусканне іржышча. Нават ад аднаго толькі пераліку сельгасработ у чалавека недасведчанага можа пайсці кругам галава…Але ў нашых сельгаспрадпрыемствах працуюць людзі спрактыкаваныя і вопытныя. І таму гаспадаркі раёна паспяхова спраўляюцца з усім комплексам восеньскіх сельскагаспадарчых работ. Аб іх ходзе расказвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жанна Яўгеньеўна Бажок.– Так, восень і сапраўды вельмі важны і адказны перыяд года – менавіта ў гэтыя вераснёўскія і кастрычніцкія дні закладваецца трывалая кармавая база для будучай зімоўкі грамадскага пагалоўя, а таксама падмурак ураджаю будучага года – маю на ўвазе сяўбу азімага рапсу і азімых збожжавых. Усё гэта патрабуе ад кожнага працаўніка сельскай гаспадаркі – ад кіраўнікоў і спецыялістаў да механізатараў і рамонтнікаў максімальнай канцэнтрацыі сіл, аддачы і эфектыўнасці намаганняў.Яшчэ ў час жніва сельгаспрадпрыемствы раёна пачалі ўборку саломы, праводзячы яе на вызваленых ад збожжавых культур палях. Потым надыйшла чарга лушчэння іржышча – эфектыўнага і вельмі карыснага агратэхнічнага прыёму, які дазваляе не толькі ачысціць землі ад пустазелля, але і спрыяе далейшай падрыхтоўцы глебы пад азімую сяўбу. Тут наперадзе ўсіх механізатары сельгаспрадпрыемства «Судкова», у якім лушчэнне іржышча выканана ўжо на 67% плошчаў.Не дзіўна, што менавіта ў гэтай гаспадарцы (яна, дарэчы, мае і самую вялікую плошчу пад сяўбу азімых збожжавых культур – 3760 га) больш за астатніх пасеяна (у працэнтах – 43, у гектарах – 1550) і падрыхтавана глебы. Слоў пахвалы за актыўнасць і разваротлівасць заслугоўваюць таксама працаўнікі эксбазы «Стралічава». Паскорыць тэмпы работ на азімай сяўбе неабходна ў сельгаспрадпрыемствах «Аравічы» і «Веляцін», ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». У кожнай з названых гаспадарак свае праблемы: у адных – неналежная падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі, з-за чаго яна часта ламаецца і выходзіць са строю (КСУП «Веляцін»), у іншых зладжанаму рытму работ перашкаджае дрэнная якасць падрыхтоўкі глебы. Важна, каб гэтыя недахопы не засталіся простым успамінам, а каб з іх былі зроблены належныя вывады на будучае.Усяго ж па раёну, па стану на 22 верасня, пасеяна 4622 гектара з 17560 га па плану (26%). Адзначу, што сяўба вядзецца ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі тэхналогій: насенне кладзецца ў запраўленую мінеральнымі тукамі і арганічнымі ўгнаеннямі глебу, сеем пратручаным насеннем эліты і суперэліты (сельгаспрадпрыемствы імя Мележа і «Судкова»), а таксама першай і другой рэпрадукцый.Яшчэ адзін важны напрамак восеньскіх палявых работ – уборка кукурузы і нарыхтоўка кармоў. Гэты год парадаваў нас добрым ураджаем самай каштоўнай кармавой культуры нашых палёў. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на сілас па раёну пакуль што складае 229 цэнтнераў з гектара. Параўнайце гэтую лічбу з леташняй – 143 ц/га – і вы адчуеце вялікую розніцу. Гэта – не толькі вынік спрыяльных умоў надвор’я, але і таго, што вясной і летам намі ўсё была зроблена правільна: якасная сяўба, аптымальныя яе тэрміны, належны догляд за пасевамі. Таму сёння мы маем рэальны шанц закласці выдатную кармавую базу для будучай зімоўкі жывёлы. Як таго і патрабуе тэхналогія, нават ноччу не сціхаюць магутныя трактары і пагрузчыкі на сіласных траншэях, безупынна вядучы трамбоўку зялёнай масы. Таму кожны дзень тут і там закрываюцца ёмістасці з багатым на пратэіны кукурузным сіласам.Па стану на 22 верасня ўбрана 34% плошчаў кукурузы на сілас, усяго нарыхтавана 66687 тон кукурузнага сіласу (план – 123924 т). Адзначу, што і тут наперадзе механізатары «Стралічава» і «Судкова», як на ўборцы кукурузы, так і па тэмпах нарыхтоўкі кукурузнага сіласу. Па-ранейшаму працягваюцца работы па нарыхтоўцы травянога сенажу і сена.Словы ўдзячнасці хацелася б сказаць работнікам раённага выканаўчага камітэта, а таксама арганізацый і служб (у тым ліку – і рэдакцыі «Хойніцкіх навін») за дапамогу ў нарыхтоўцы кармоў, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама      № 187-Р ад 29 жніўня 2017 года. Свой несумненны плён яно прынесла, дапамога гараджан стала эфектыўнай.Прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне і насенне, рыхтуемся да пачатку работ па ўздыму зябліва. Адным словам, напружанне на восеньскіх палях не спадае, і пакой нам сёння толькі сніцца. Подробнее

  • Трымае рытм у прафесіі і жыцці Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 23 сентября 2017 1 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 09:34 КалейдоскопКультураЭкономика Беларуская

    Адным з тых, хто прысвяціў машынабудаванню большую частку свайго жыцця, варта назваць хайнічаніна Уладзіміра Рыгоравіча Баласа. На завод гідраапаратуры ён прыйшоў адразу пасля заканчэння Мінскага вучылішча бытавікоў, дзе атрымаў спецыяльнасць «электраманцёр». Гэтаму папярэднічала служба ў арміі, а яшчэ раней юнак захапляўся музыкай і ўдзельнічаў у якасці барабаншчыка ў вакальна-інструментальным ансамблі, як самі сябе называлі музыкі, «Дварышчанскія браты свабоды». Не адно мерапрыемства ў Хойніках прайшло пад акампанемент ВІА «ДБС». Гэтыя моманты юнацтва Уладзімір Рыгоравіч успамінае з добрай усмешкай. Кажа, што і сёння можа задаць рытм – рукі, маўляў, памятаюць. Дарэчы, уменне трымаць рытм дапамагае ў прафесіі і нават жыцці.  Першы год работы, 1981-ы, Уладзімір правёў на будаўніцтве – якраз у той час узводзілі другую чаргу вытворчых магутнасцяў на базе пляцоўкі «Хвойная Паляна». Для асваення новай прафесіі – станочніка – ездзіў на курсы ў Маскву, а пасля рэалізаваўся ў новай спецыяльнасці на малой радзіме. Дзесяць гадоў Уладзімір Рыгоравіч адпрацаваў каля заводскага станка ў якасці аператара металарэжучых станкоў-аўтаматаў. За гэты час змяніўся і сямейны стан мужчыны.Праз год пасля прафесійнага замацавання на заводзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай – Ганнай Іванаўнай. З ёй у хуткасці ажаніліся, а летась адзначылі каралавае вяселле – 35 год сумеснага жыцця. У пары за гэты час нарадзіліся і выраслі двое дзяцей – сын Аляксандр і дачка Алена. Працоўны досвед Уладзіміра Рыгоравіча ўсё ж крыху больш за сямейны стаж.Не ў яго правілах зменьваць курс. Як сам прызнаецца, хаця і былі на заводзе не самыя ўдалыя часы, але ж не шукаў іншай працоўнай долі. Так і ў шлюбе. Гэта, дадае мой субяседнік, у яго захавалася бацькоўская рыса: тата, Рыгор Іванавіч, таксама ўсё жыццё прысвяціў адной жанчыне і прафесіі.Зарэкамендаваўшаму сябе правераным спецыялістам, пасля 10 гадоў работы кіраўніцтва завода прапанавала У.Р. Баласу кар’ернае павышэнне. Пасля шасцімесячных курсаў на Цюменскім машынабудаўнічым заводзе прыняў абавязкі майстра вытворчага цэха. На кантролі ва Уладзіміра Рыгоравіча больш за 20 работнікаў, іх вытворчыя паказчыкі і дысцыпліна. І так на працягу 25 гадоў. Неаднаразова за прафесійныя поспехі прозвішча Балас красавалася на заводскай Дошцы гонару. Сёлета заслугі мужчыны ацэнены на ўзроўні раёна і блізкі час, калі фотаздымак майстра вытворчага цэха займе годнае месца сярод перадавікоў Хойнікшчыны. Подробнее

  • Беларусь турыстычная. Нясвіж Вольга Белаш, Хойникские новости 16 сентября 2017 16 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 12:33 КалейдоскопКультураОбществоЭкономика Беларуская

    Расказвае Жанна Сушчанка:

    –  Гэтым летам з мужам і дочкамі ўпершыню наведалі г. Нясвіж. Паездка запланаванай не была, але атрымалася цікавай і багатай на ўражанні. Подробнее

  • Ведаеце, у якім горадзе мэр гатуе дзеруны і частуе імі ўсіх жадаючых? Наталля Чэкан, Хойникские новости 16 сентября 2017 9 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 11:56 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Хайнічане пабывалі на дзевятым Міжнародным фестывалі дзеруноў ў горадзе Карасцень Жытомірскай вобласці Украіны. Па словах удзельнікаў, гэта было незабыўнае падарожжа ў свет нацыянальнай традыцыйнай кухні, надзвычайнага ўкраінскага каларыту, упрыгожанае карасценскай самабытнасцю і гасціннасцю.Фэст дзеруноў там традыцыйна праходзіць у другую суботу верасня. Ён стартуе святочным шэсцем па цэнтральнай вуліцы горада, пасля чаго ў парку праводзіцца ўрачыстае адкрыццё свята. Сёлета яно прайшло пад дэвізам: «У госці да „дзявятак“, паколькі праводзілася ў дзявяты раз і адбылося 9 верасня (9.09).Туды прыехала некалькі тысяч гасцей з розных краін – турыстычныя фірмы спецыяльна арганізоўваюць паездкі на фестываль, таму першае, што кідаецца ў вочы пры ўездзе ў горад – гэта вялікая колькасць экскурсійных аўтобусаў. Другое, на што звярнулі ўвагу нашы землякі яшчэ да пачатку свята, – гэта патрыятызм мясцовых жыхароў. Амаль кожны карасценец, ад мала да вяліка, шоў на святочныя мерапрыемствы, апрануты ў касцюм з нацыянальнай вышыўкай, многія – з яркімі галаўнымі ўборамі і аксэсуарамі. Вышыванак было тысячы, розных колераў і адценняў, ад звычайных да эксклюзіўных. Наогул дух патрыятызму адчуваўся ва ўсім афармленні фестывалю. Ды і па ўсім відаць, што ў горадзе ганарацца сваёй гісторыяй, шануюць памяць продкаў – на агароджах, сценах будынкаў, банерах шмат малюнкаў з тэматычнымі надпісамі.  У склад дэлегацыі нашага раёна ўвайшлі начальнік і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволіна і П.У. Вяргейчык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, былы кіраўнік райвыканкама М.І. Садчанка, дырэктар цэнтра культуры г. Хойнікі Л.В. Лобан, а таксама творчы калектыў з ліку самадзейных артыстаў Судкоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Барысаўшчанскага СДК і аўтаклуба.Яны перадалі прывітальны адрас ад кіраўніцтва Хойнікшчыны, а пасля на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы хайнічане прадставілі цудоўную канцэртную праграму – выканалі вядомыя беларускія і украінскія песні. Сваёй шчырасцю і душэўнасцю нашы выканаўцы пакарылі ўкраінскую публіку. Да слова, у краіне-суседцы вельмі любяць беларусаў. Апазнаць нашых палешукоў было нескладана – па першае, яны былі ў нацыянальных касцюмах, а па-другое, размаўлялі на фестывалі выключна на беларускай мове. Сотні гасцей з Польшчы, Германіі, Англіі, Македоніі і іншых куткоў свету жадалі зрабіць здымак з хайнічанамі – фотасесіі доўжыліся доўга – але не адмовілі нікому. Многія ўкраінцы проста падыходзілі пагутарыць, спытаць пра справы, расказаць пра сваё добрае стаўленне да Беларусі і прыязныя адносіны з яе жыхарамі.На фестывалі дзеруноў карасценскія гаспадыні, прадстаўнікі суседніх раёнаў, кухары з розных рэгіёнаў і іншых краін дэманстравалі сваё мастацтва гатавання дзеруноў, а дэгустатары і наведвальнікі вызначалі лепшыя стравы.Якіх іх толькі ні было: украінскія, заморскія і з выкрутасамі, дзеруны дэпутацкія, казацкія, англійскія, польскія, нямецкія, сацыяльныя, пенсійныя і дармовыя, сушы-дзеруны, бургер-дзеруны і г.д.Як і кожны год, у цэнтры ўвагі быў гарадскі галава Уладзімір Маскаленка са сваім майстар-класам. Мэр Карасценя ўвёў цікавую традыцыю – выпяканне дзеруноў уласнаручна і частаванне гасцей, і гэта ўжо стала своеасаблівай разыначкай фестывалю, што стварае добры настрой усім наведвальнікам.Было мноства розных конкурсаў і забаў, выставак і выступленняў. Па вуліцах разліліся „рэкі“ людзей. Канца гандлёвых і рамесных радоў не было відаць – усё выглядала весьмі маштабна і ўражваюча. Пабываўшыя там хайнічане ў адзін голас кажуць, што падзея феерычная – вельмі вясёлае і смачнае свята. Да таго ж, сам горад прыгожы, з вялікай колькасцю славутых мясцін. Гарадскі парк размешчаны па абодвух берагах жывапіснага каньёна, у глыбіні якога цячэ рака Уж. Захапілі ўсіх гіганцкі помнік князю Малу, помнік дзеруну, Дабрыню Нікіцічу, Уладзіміру Вялікаму, Вольгіны купальні. Вуліцы горада цалкам перадаюць атмасферу мінулага часу. Альтанкі, фантан, лавачкі і драўляныя дарожкі – усё гэта прынесла велічэзную візуальную асалоду.Але ездзілі туды нашы землякі не толькі дзеля гэтага, а яшчэ каб наладзіць супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі. Яны перанялі вопыт арганізацыі і правядзення незвычайнага свята і дамовіліся аб зваротным візіце артыстаў з Карасценя ў Хойнікі. Подробнее

  • Найкаштоўнейшы рэсурс – людзі Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 16 сентября 2017 8 стр от 16 сентября 2017 21 сентября 2017 11:20 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Лясная гаспадарка, развіваючыся і павялічваючы асабістую магутнасць, таксама станоўча ўплывае на змены ў сумежных галінах эканомікі. За высокімі вытворчымі паказчыкамі, бесперабойнай працай і новымі поспехамі, вядома, стаяць людзі – бадай, самы каштоўны рэсурс лясной прамысловасці. Таму справядліва будзе пазнаёміць чытачоў, як гэта робім традыцыйна да прафесійнага свята, з дастойнымі прадстаўнікамі калектыву ДЛГУ «Хойніцкі лясгас». Арганізацыя работы па нарыхтоўцы і рэалізацыі леса- і піламатэрыялаў на экспарт і ўнутраны рынак – асноўныя задачы, якія знаходзяццца пад кантролем галоўнага інжынера Наталлі Анатольеўны Рэва. Адказны работнік і адукаваны аналітык, яна руйнуе ўсе стэрэатыпы, звязаныя з вобразам інжынера ў сур’ёзнай прамысловасці. За абаяльным поглядам гэтага прафесіянала крыецца неверагодная моц і жалезная хватка. Як прызнаецца Наталля Анатольеўна, прафесія накладвае адбітак на лад жыцця. Кругласутачна побач трымаць тэлефон і вырашаць справы нават у выхадныя і святы даўно стала звычкай. Інакш проста немагчыма: хойніцкая драўніна сыравіной адпраўляецца на экспарт у Польшчу, а піламатэрыяламі – у Германію і Бельгію. За гэтым працэсам пільна сочыць галоўны інжынер.Як і на ўсякім прадпрыемстве, збіральнікам і захавальнікам эканамічнай і фінансавай хронікі з’яўляецца бухгалтар. Без дэталёвых ведаў і аналізу немагчыма прыняць важныя вытворчыя рашэнні. Руку на пульсе гэтай дзейнасці ўпэўнена трымае галоўны бухгалтар лясгаса Дзмітрый Фёдаравіч Гвоздзеў. У жыцці сціплы і ветлівы чалавек, на рабочым месцы ён выводзіць на першы план зусім іншыя жыццёвыя якасці – рашучасць, прынцыповасць, скрупулёзнасць. Так, пацвярджае мой субяседнік, у гэтай прафесіі і пры такой вытворчасці варта кіравацца не эмоцыямі, а халодным розумам. Гэта стратэгія, відавочна, прыносіць заўважныя поспехі.Работа кіпіць не толькі ў кабінетах адміністрацыі «Хойніцкага лясгаса», а яшчэ і на непасрэдных рабочых прасторах – лясных масівах. За кожным з сямі лясніцтваў замацаваны тысячы гектараў лесу, які штодзённа інспектуюць ляснікі. Першым у рэйтынгу лясгаса стаіць Паселіцкае лясніцтва. Работу гэтага лакальнага калектыву каардынуе выконваючы абавязкі ляснічага Мікалай Мікалаевіч Літвінка. Ён прысвяціў лясной прамысловасці 20 гадоў і па сёння не зварочвае з выбранай калісьці прафесіі. Кар’ера мужчыны расла з набыццём вопыту: у маладосці пачынаў з абрубшчыка, затым памочніка вальшчыка лесу, вальшчыка, а пасля заканчэння Полацкага ляснога тэхнікума працаваў лесніком, майстрам лесу. За гэты час вывучыў на практыцы ўсе вытворчыя працэсы апрацоўкі лесу, з веданнем справы кіруе і падначаленымі. Высокай ацэнкай прадуктыўнай работы Мікалая Мікалаевіча служыць нагрудны знак «10 гадоў бездакорнай працы ў дзяржаўнай лясной гаспадарцы».З сыравіной па-майстэрску зладжана і хутка працуюць у дрэваапрацоўчым цэху лясгаса. Тут работу каардынуе на працягу пяці гадоў Андрэй Мікалаевіч Снігір. Заспець яго на рабочым месцы не так лёгка, як і любога зацятага, азартнага кіраўніка і фаната сваёй справы. Прасцей сутыкнуцца з ім на тэрыторыі цэха. Да высокага кар’ернага назначэння акрамя работы заставаўся час на захапленне спортам. У прыватнасці, валейболам. Цяпер такой раскошы начальнік цэха, на жаль, не мае. На памяць  пра поспехі на валейбольнай пляцоўцы засталіся толькі ўзнагароды. На іх фоне Андрэй Мікалаевіч з задавальненнем пазіруе, хаця яму, па шчырым прызнанні, і няёмка.З такой сціпласцю адносіцца да фотасесіі і адна з падначаленых – станочнік цэха «Палескі» Наталля Фёдараўна Чэкан. Яе рабочы працэс не церпіць адхілення ўвагі. Гэта проста небяспечна. Стоячы каля хутка працуючых станкоў, якія абразаюць і прасуюць для лепшага склейвання дряўляныя дэталі, не мае часу на іншае. Да такой работы жанчына звыклася, а лес быў і застаецца фонам для яе жыцця. Пражыўшы доўгі час ў Віцебскай вобласці, славутай сваімі густымі лясамі, вярнулася на малую радзіму, дзе працягнула працаваць у лясной прамысловасці. «Лес – мой лёс», – паэтычна апісвае жыццё Наталля Фёдараўна. Пад гэтамі словамі могуць падпісацца і яе калегі. Подробнее