Сярод лаўрэатаў другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі, чые імёны былі названы сёлета падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Рагачове, ёсць і прозвішча ваеннага пісьменніка, кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «ВІККРУ» Мікалая Барысенкі. Подробнее
Ён прыехаў з Канады на «Лістапад», каб стаць старшынёй журы конкурсу «Маладосць на маршы». Подробнее
"Міністэрства адукацыі зацікаўлена ў тым, каб як мага хутчэй былі зацверджаны новыя Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы — гэта дазволіць пазбегнуць сацыяльнага напружання, звязанага з падрыхтоўкай да ўступнай кампаніі 2017 года", — падкрэсліў у сваім выступленні на калегіі міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ. Подробнее
Вось ужо амаль год у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуе ўзноўлены Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Яго ўзначальвае прафесар, доктар філалагічных навук, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван САВЕРЧАНКА. Ён выдатны крытык і цікавы празаік. Спачатку нават падаецца дзіўным, як у асобе аднаго чалавека могуць спалучацца акадэмічная строгасць і дысцыплінаванасць, творчая энергія, натхнёнасць, уменне захапляцца і радавацца новым адкрыццям. Пра здабыткі і перспектывы айчыннай літаратуразнаўчай навукі, новае пакаленне аспірантаў, а таксама магчымасць сумяшчаць навуковую і творчую працу мы сёння гутарым з Іванам Саверчанкам. Подробнее
Я паспрабую патлумачыць, што на кінафестывалі «Лістапад» здарылася цэлых адзінаццаць разоў. Увязаць гэтую лічбу з колькасцю карцін асноўнага ігравога конкурсу — занадта трафарэтна. Подробнее
Рашэнне аб правядзенні Мінскага абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2016» у старажытным Лагойску прынялі члены Мінаблвыканкама яшчэ ў верасні. Подробнее
У пачатку ліпеня 1944-га, калі мінчане сустракалі вызваліцеляў, непадалёк ад сталіцы разгарнуліся жорсткія баі. Шматтысячная групоўка нямецкіх войск, якая засталася ў тыле, люта супраціўлялася — вораг не хацеў пакідаць аблюбаваныя ім мясціны. Але савецкія воіны ачысцілі беларускую зямлю. Хоць многія з іх і цаною свайго жыцця... Подробнее
Ёсць у нас сямейны анекдот. Калі кумы ехалі ў касцёл хрысціць маю цётку, па дарозе забыліся, якое імя хацелі даць дзяўчынцы бацькі. Вяртацца не было магчымасці, таму, доўга не думаючы, вырашылі назваць так, як і будучую хросную, — Леангінай. Подробнее
Днямі Facebook памылкова паведаміў пра смерць некалькіх сотняў сваіх карыстальнікаў, апублікаваўшы ў іх акаўнтах адпаведныя банеры. Такое пасланне з'явілася і на старонцы заснавальніка сацыяльнай сеткі Марка Цукерберга. Подробнее
У сферы абавязкаў супрацоўнікаў Аддзела прымусовага выканання — спагнанне даўгоў. Але не варта блытаць іх з калектарамі: тут усё на законнай аснове. Пасля афіцыйных паведамленняў, званкоў па тэлефоне, наступны этап — візіт да неплацельшчыка. Здавалася б, каму, як не групе суровых мужчын, займацца такімі справамі, аднак на сустрэчу з карэспандэнтамі «Звязды» прыходзяць дзве мініяцюрныя дзяўчыны — у такія рэйды яны адпраўляюцца кожны тыдзень. Подробнее