Набліжаецца самая адказная сельскагаспадарчая кампанія – жніво. Ці гатовы шчучынскія хлебаробы да прадстаячага экзамену? У якім стане знаходзіцца зернеўборачная тэхніка? Подробнее
У нядзелю, 3 ліпеня, наша Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) – галоўнае дзяржаўнае свята, якое ўвасабляе гераічнае мінулае і мірны дзень, з’яўляецца сімвалам адзінства грамадства, міру і стабільнасці, надзеі на шчаслівую будучыню. А яшчэ – напамінам аб тым, што ўсе мы адзіны народ, з агульнымі лёсам, традыцыямі і гісторыяй. Разам з усёй краінай славіла Беларусі светлае імя і наша Шчучыншчына. Подробнее
На аўтадроме па вуліцы Куйбышава ў Шчучыне ў Дзень моладзі з самага ранку кіпела жыццё. Гулі маторы, клубіўся пыл пад коламі аўтамашын. Упэўнена стартавалі “Фольксвагены” і «Аўдзі», “БМВ” і “Мэрсэдэсы”. Гэта аўтааматары з усіх куточкаў Шчучыншчыны вырашылі паспытаць свае сілы і прыняць удзел у “Аўтафэсце”. Подробнее
“22 чэрвеня ў чатыры гадзіны раніцы без аб’яўлення вайны германскія войскі напалі на нашу краіну”, – гнеўна і трагічна гучыць у запісе голас Левітана. І сёння, праз 75 год з дня пачатку вайны, ён кранае за жывое і нібы вяртае ў далёкі 41-ы… Подробнее
У Васілішкаўскім сельсавеце пытанню бяспекі людзей надаецца асаблівая ўвага. Пастаянна праводзяцца рэйды па абследаванні жылля вяскоўцаў, устанаўліваюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, на кантролі знаходзяцца асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Подробнее
У Шчучыне адкрыўся фірменны магазін СААТ “Камунарка”. Подробнее
Пяты Усебеларускі народны сход закончыў сваю работу, а дэлегаты, дый і ўвогуле ўся краіна, застаюцца пад уражаннем гэтай лёсавызначальнай для дзяржавы падзеі. Подробнее
Раённы маладзёжны турыстычны злёт, які прайшоў ва ўрочышчы Шчанец і быў прысвечаны Году культуры, сабраў больш за 200 аматараў актыўнага адпачынку з розных арганізацый і прадпрыемстваў Шчучыншчыны. Подробнее
«Прокуратура – это прежде всего правозащитный, а не карающий орган, – делает акцент на особенностях деятельности родного ведомства заместитель прокурора Щучинского района Александр Николаевич Гончаров. – Основной её задачей остаётся надзор за единообразным соблюдением законодательства, защита прав и свобод граждан». Подробнее
На суботнюю прамую лінію да старшыні райвыканкама С.В. Ложэчніка пазванілі 10 чалавек. Пасля таго, як вечарам 17 чэрвеня па рэгіёне пранёсся штармавы вецер, чакалася, што званкі ад насельніцтва будуць тычыцца менавіта гэтай тэмы. Аднак, як ні дзіўна, суботняя прамая лінія праходзіла ў звычайным рэжыме.– Гэта сведчыць аб тым, што нашы службы спрацавалі на належным узроўні, – зрабіў вывады кіраўнік раёна, якому з самай раніцы 18 чэрвеня далажылі, што 11 брыгад энергетыкаў Шчучынскага РЭС працуюць па 40 заяўках. Подробнее