– Когда увидел дым в районе завода «Автопровод», сразу бросился смотреть, что случилось, – рассказывает свидетель пожара Владислав Кахнович. – С обратной стороны цехов, вдоль речки уже бушевало пламя. Набрал 101 и, не дожидаясь коллег, бросился тушить пожар при помощи подручных средств. Подробнее
“Кампетэнтны, адказны, сур’ёзны”, – так капітана міліцыі Віталія Віктаравіча Бурдзея характарызуе намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дз.Дз. Кірылаў. І дадае: “Райаддзел ганарыцца, што наш калега па выніках аператыўна-службовай дзейнасці ў мінулым годзе прызнаны “Лепшым па прафесіі” сярод супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчых інспекцый УУС Гродзенскага аблвыканкама. Афіцэр узнагароджаны граматай, а яго фота змешчана на Дошку гонару абласнога ўпраўлення”. Подробнее
Калі мы разам з ляснічым Шчучынскага лясніцтва Дзмітрыем Аляксандравічам Жлаба прыехалі ў 139-ты лясны квартал, пасадка елачак практычна завяршалася. Леснікі Іван Генрыхавіч Макара, Андрэй Янавіч Шкода, Іван Станіслававіч Паўловіч і Сяргей Іванавіч Сядзельнік дасаджвалі апошнія дрэўцы. Спрактыкавана рабілі лункі, акуратна змяшчалі туды карэнні саджанца і прыціскалі зямлёй. Подробнее
У ААТ “Шчучынаграпрадукт” завяршыўся другі этап будаўніцтва МТФ “Скоржыкі-777”, падчас якога было асвоена звыш 50 мільярдаў рублёў. Уведзены ў эксплуатацыю даільна-малочны блок, пабудаваны кароўнік на 386 галоў і цэх сухастою. Подробнее
– Летась мы зрабілі нямала для павышэння камфорту жыцця шчучынцаў і жыхароў раёна, – падкрэсліў дырэктар РУП ЖКГ Д.В. Казаноўскі. – Сапраўдным экзаменам для нас стаў Дзень беларускага пісьменства, які мінулай восенню прайшоў у Шчучыне. Акурат да свята звыш плана капітальна адрамантавалі 10 жылых дамоў, выдаткаваўшы на гэта 8,4 млрд. рублёў. Усталявалі 1,4 км новых жалезабетонных агароджаў, пафарбавалі 2,7 тысячы кв. м. плоту. Абапал возера ўстанавілі прыгожыя ліхтары. Гэта асвятленне каштавала 479 млн. рублёў. А колькі кветак было высаджана ў цэнтры горада! Подробнее
Нядаўна на базе СШ №1 г. Шчучына прайшлі інтэлектуальныя гульні сярод працоўнай моладзі. За Кубак Шчупака-2016 змагаліся 18 каманд. Паспрабаваць свае сілы з’ехаліся эрудыты з розных куточкаў Шчучыншчыны: Васілішак, Жалудка, Астрыны, Вялікага Мажэйкава і іншых населеных пунктаў. Подробнее
На суботнюю “прамую лінію”, якую 2 красавіка праводзіў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Генадзій Баляслававіч Хоміч, паступіла каля дзесяці званкоў. Жыхары раёна звярталіся да кіраўніка райсельгасхарчу з рознымі жыццёвымі праблемамі, і ні адна з іх не засталася па-за ўвагай. Подробнее
Гэтай народнай мудрасці прытрымліваюцца аграрыі СВК “Дэмбрава”, якія першымі ў раёне прыступілі да пасяўной кампаніі. Подробнее
Прыйшла вясна, а з ёю і адвечны хлебаробскі клопат пра будучы ўраджай. Класічная задача вясновага дня – арганізавана правесці пасяўную кампанію. Гатоўнасць усіх яе ўдзельнікаў ацанілі нядаўна на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Подробнее
Прадукцыя Шчучынскага масласырзавода вядома далёка за межамі нашай краіны. Сыры, масла, цэльнамалочную і кісламалочную прадукцыю не толькі высока ацанілі, але і палюбілі расійскія спажыўцы. Яно нядзіўна: у прадуктаў непаўторны смак, вырабляюцца яны з натуральнага высакаякаснага малака на аснове беражлівага захавання даўніх традыцый, сучасных тэхналогій, таленту і любові майстроў сваёй справы. Подробнее