Справаздачны сход мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” прайшоў у Залескім музеі-сядзібе. На мерапрыемстве прысутнічалі члены праўлення фонду, партнёры і валанцёры, актывісты мясцовых грамадскіх лучнасцей. Подробнее
Чарговы традыцыйны раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці, прысвечаны Году культуры, распачаўся ў нашым раёне. А першымі дэманстравалі свае здольнасці сольскія самадзейныя артысты. Пра тое, што не скуднее гэта зямля, а прырастае талентамі, сведчылі выступленні харавога калектыву, дзіцячай і жаночай вакальных груп, салістаў. А напрыканцы мінулага тыдня свае конкурсныя праграмы прадстаўлялі перад гледачамі і раённым журы ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Валэйкавіцкага Дома фальклору і Вішнеўскага Дома культуры. Подробнее
У Старую Рудню я прыехала знянацку напрыканцы рабочага дня. Тым не менш, за тыя паўгадзіны, што дабіралася да гэтай вёсачкі на ўскрайку нашага раёна, гаспадыня Ганна Бароўская паспела па тутэйшай традыцыі накрыць стол. Такая завядзёнка ў сапраўдных беларусаў: усё самае лепшае і смачнае – для гасцей. А свойскі сыр, вяленая паляндвіца, квашаная капуста, іншыя дамашнія стравы, апетытна расстаўленыя на стале, красамоўна сведчылі, што тут жывуць людзі дбайныя, працавітыя, сапраўдныя гаспадары. У такой атмасферы хацелася гаварыць пра мірныя справы, а не згадваць вайну. Але, убачыўшы, як гаспадар Франц Бароўскі асцярожна робіць кожны крок, нібы ідзе па калючках, пацікавілася пра яго паходку. У адказ пачула: “У мяне на ступнях памяць пра Афганістан – шпоры ад спякотлівага клімату нараслі”. А яшчэ знакавы напамінак пра два гады тэрміновай службы Франца Пятровіча ў “гарачым пункце” – медалі на лацкане пінжака. Подробнее
А вы калі-небудзь звярталі ўвагу на тое, што спевы царкоўнага хору нагадваюць калакольны перазвон. Нібы мерныя ўдары благавеста, нізкія мужчынскія галасы паступова злучаюцца з трызвонам жаночага сапрана. Наогул, калакольны звон называюць іконай у гуку і надаюць яму гаючую сілу. А што да царкоўных спеваў, то ў іх душаачышчальнай і гаючай сіле няма падстаў сумнявацца. Таму і традыцыйны калядны фестываль “Слава ў вышніх Богу” сабраў у раённым Цэнтры культуры поўную залу слухачоў. Подробнее
Работнікі “Аксіёмы-сэрвіс” Валерый Канвалюк і Сяргей Занько ішлі па вул. Я. Коласа ў мікрараён Усходні. Каля павільёна “Скарлет” яны ўбачылі на вадаёме двух хлопчыкаў школьнага ўзросту, якія рухаліся па лёдзе. “Нічога з імі не здарыцца, – сказаў адзін мужчына другому, – лёд ужо трывалы”. І ў гэты момант дзеці праваліліся. Подробнее
У мінулы чацвер у раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Ён адроз-ніваўся ад мінулагодняга. Летась канкурсанты спаборнічалі толькі ў вакальным майстэрстве. Сёлета ў прадстаўнікоў працоўных калектываў (членаў прафсаюза) з’явілася магчымасць паказаць іншыя свае таленты: у рамках вакальнага мерапрыемства прайшла яшчэ і выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Подробнее
Амаль кожная краязнаўчая тэма Смаргоншчыны, якую пачынаеш даследаваць, абавязкова перакрыжоўваецца з падзеямі Першай сусветнай вайны. У гады таго ліхалецця быў парушаны не толькі побыт жыхароў краю, самі яны вымушаны былі падацца ў бежанства, у полымі вайны загінулі шмат-лікія каштоўныя здабыткі нашай матэрыяльнай спадчыны. Такі лёс напаткаў старажытныя званы ўсіх хрысціянскіх святыняў Смаргоншчыны, пра лёс некаторых з іх гэты аповед. Подробнее
Першы сёлетні баль у музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага быў прымеркаваны да Калядаў і распачаўся традыцыйным паланэзам. Імпэту дзеі надавалі сябры конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора” на чале са сваім кіраўніком і духоўным натхняльнікам Паўлам Калінковым. Подробнее
Вот уж и в правду, как лодку назовешь, так она и поплывет. По волнам музыки вокальная группа «Радость» (создана на базе центра творчества детей и молодежи) движется, неся с собой только приятные эмоции. Подробнее
18 студзеня 1966 адбылася значная падзея ў жыцці вёскі Крэва і яе жыхароў: адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа са спартыўнай залай, сталовай, майстэрняй, дзясяткам новых абсталяваных кабінетаў. У той дзень прайшлі дзве ўрачыстыя лінейкі. Першая — каля будынка старой школы. Вучні і настаўнікі развіталіся з родным будынкам. Другая лінейка прайшла ўжо ў сценах новай школы. Першым яе дырэктарам быў М. А. Новік. Подробнее