Надвор’е вясной зменлівае. Таму час правядзення садовых работ цяжка прымеркаваць да вызначанай даты. Ён залежыць, перш за ўсё, ад умоў надвор’я. Подробнее
Нядаўна прайшоў пленум абласнога савета ТВВОД, на якім былі акрэслены накірункі работы на бягучы год і абмеркаваны гаспадарчыя задачы. Подробнее
У рамках рэалізацыі ініцыятывы “Прыродны сімвал раёна (птушка) як каталізатар развіцця экатурызму на Валожыншчыне” пры фінансавай падтрымцы ЕС/ПРААН пачалося галасаванне за выбар будынка ў райцэнтры, а таксама ў Івянцы, на якім лепш за ўсё размясціць графіці з птушкай – будучай экалагічнай эмблемай. Кожны можа выказваць свае прапановы. Подробнее
Сяргей Уладзіміравіч Очтаў – ураджэнец Крычава, што на Магілёўшчыне. У наш раён ён прыехаў па размеркаванні пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Подробнее
У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый зацверджаны план мерапрыемстваў на сакавік-красавік бягучага года. Подробнее
Яшчэ ў далёкія гады станаўлення Івянецкай кандытарскай фабрыкі вытворчым брэндам прадпрыемства заслужана лічыліся цукеркі “Кароўка”. Сёлета спаўняецца паўвека, як гэты папулярны сярод пакупнікоў ласунак папоўніў асартымент кандытарскіх вырабаў івянецкай фабрыкі. “Кароўка” і сёння пераможна вытрымлівае вялікую канкурэнцыю на спажывецкім рынку, гэта салодкая прадукцыя па-ранейшаму запатрабавана.
Самае любімае свята сям’і Яблонскіх з Гародзькаў – Вялікдзень. Святкуюць яго і па праваслаўным, і па каталіцкім календары. Так у нашай мясцовасці паступаюць многія, але далёка не ў кожным доме стол сервіруецца, калі не чакаецца гасцей, на восем персон. Побач з мамай Таццянай і татам Генадзем – дзеці: Насця, Мікіта, Лёша, Коля, Ілля, Дар’я. Подробнее
Кацярына Радзівілава жыла ва ўрбаністычным сталічным асяроддзі. Яе дзяцінства прайшло ў бясконцай гарадской мітусні. Шчаслівая дзяўчынка хадзіла паўз асфальтаваных шумных вуліц, заціснутых гмахамі будынкаў, і тады нават не падазравала, што ў гады сталай маладосці яна, карэнная мінчанка, перабярэцца жыць у вёску пад Івянцом. Музыка стала яе пуцяводнай зоркай… Подробнее
З 17 сакавіка па 10 красавіка на Валожыншчыне выбіраюць птушку раёна. Подробнее
Кіёск “Мінаблсаюздрук”, размешчаны на цэнтральнай плошчы Валожына, – адзіны ў раёне. Тут можна купіць газету ці часопіс з 8 гадзін раніцы да 7 вечара. Подробнее