Транспарт паштальёна – яго ўласныя ногі. Таму яны павінны быць абавязкова здаровымі, ды і ўвесь арганізм прадстаўніка гэтай прафесіі вынослівым, бо на замацаваным участку штодня прыходзіцца наматваць нямала кіламетраў – ад двара да двара, ад пад’езда да пад’езда, а ў сельскай мясцовасці – ад вёскі да вёскі. І калі адлегласць паміж імі 3-5 кіламетраў, то не абысціся без веласіпеда. А яшчэ лепш, каб паштальён меў скутар: і едзе хутчэй, і ногі не трэба напружваць. А зімою дарэчы быў бы снегаход. Але аб гэтых сучасных і больш хуткасных транспартных сродках паштальён можа толькі марыць. Хаця ёсць прыемныя выключэнні. Так, у Смаргоні паштальёну даверылі руль аўтамабіля. Подробнее
Надвор’е пакуль дазваляе вяскоўцам працягваць восеньскае ворыва, якое забяспечыць павышэнне ўраджайнасці яравых збожжавых культур і аблегчыць правільную арганізацыю палявых работ у веснавы перыяд. Подробнее
Пакравы – менавіта так і ніяк інакш называлі мае бабулькі гэта свята. Пазней пачула іншыя назвы: Пакроў, Пакровы. У гады савецкага ваяўнічага атэізму мала хто пра яго згадваў. Толькі па старажытнай традыцыі праваслаўныя людзі сталага веку, якія яго памяталі, ад Пакравоў пачыналі адлічваць зімовы час. Подробнее
На базе аўтапарка №17 у Смаргоні другі год запар праходзіў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў аўтапрадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад ААТ “Гроднааблаўтатранс”. Для правядзення спаборніцтваў сярод аўтатранспартнікаў наш горад выбраны не выпадкова. Подробнее
Ларысу Каржакову ведала раней як выдатнага настаўніка матэматыкі. І раптам Ларыса Андрэеўна раскрылася ў новай якасці, прадэманстраваўшы свой яскравы артыстычны талент. Ды і ні адна яна вызначылася іскрыстым аптымізмам, жыццярадаснасцю і пазітывам на нядаўняй імпрэзе, прысвечанай Міжнароднаму дню пажылых людзей. Ладзіўся канцэрт сіламі пастаянных наведвальнікаў разнастайных клубаў і гурткоў, што створаны пры “Цёплым доме”. Подробнее
Пунктам А стала вуліца Гагарына, а пунктам В – Кутузава. Прамая (дый і не адна, а дзве, бо прадаўцы размясціліся на два бакі) прайшла па вуліцы Якуба Коласа. Вось такая геаметрыя сёлетняга восеньскага кірмашу. Тут прадаваліся тавары сельскагаспадарчага прызначэння, прадукты з калгасных палёў і прысядзібных участкаў, мэбля і прылады працы для дома і дачы, саджанцы дрэў, кустоў, ягад, кветак, мёд, дзіцячыя цацкі… Подробнее
Здаровая амбіцыйнасць – не загана. Яна падстава для асабістага развіцця, бо спрыяе прафесійнаму росту і захаванню прэстыжнасці абранай прафесіі. Подробнее
Нашчадак Міхала Клеафаса Агінскага ў пятым пакаленні Зыгмунд Зяленскі меў вялікую асалоду і гонар некалькі дзён жыць у палацы, пабудаваным дзвесце гадоў таму яго славутым продкам. Разам з ім на святкаванне юбілею ў Залессе прыехалі жонка Лідзія і дачка Ганна. Абедзве, як і Зыгмунд, музыканты Подробнее
Чуть больше десяти лет назад у нас в городе построили новый загс, и на Сморгонь хлынула волна брачующихся не только из нашего района. Минчане, гродненцы, молодечненцы, чьи родители живут в Сморгони, тоже регистрировали браки здесь. Подробнее
Нарэшце смаргонцы перастануць зайздросціць жыхарам Маладзечна, якія не адзін дзясятак гадоў карыстаюцца зручным чыгуначным транспартам — электрычкамі. Справа ў тым, што на мінулым тыдні на станцыі Пруды адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды пачатку будаўнічых работ па электрыфікацыі ўчастка чыгункі Маладзечна — Гудагай — Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь з Літоўскай Рэспублікай. Подробнее