Днямі з’явілася навіна, што Міністэрства гандлю збіраецца абмежаваць час продажу спіртнога. Набываць выпіўку ў перспектыве можна будзе з 9.00 да 22.00. Подробнее
Яна з тых жанчын, якія спалучаюць у сабе сілу характару, мудрасць і прыгажосць. У педагогіку прыйшла, можна сказаць, па волі лёсу. Бо мара стаць выкладчыкам спачатку ўзнікла ад жадання быць справядлівай, а з часам гэты шлях стаў свядомым і неабходным выбарам любячай жанчыны і маці. Подробнее
Карэспандэнт «Звязды» паспрабаваў пры жыцці заказаць сабе помнік, праўда, надмагільны. Аказваецца, у наш час зрабіць такое магчыма. Нават прапаноўваюць сезонныя зніжкі і дысконтныя праграмы. Подробнее
Часы мяняюцца — «Радыёфакт» застаецца
Праграма «Радыёфакт» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё — гэта для многіх добрая традыцыя пачынаць новы дзень. Пачуць самыя свежыя навіны, каментарыі і кампетэнтныя меркаванні па актуальных тэмах, а таксама дакладны прагноз надвор’я заўсёды можна ў эфіры любімай праграмы. Мяняюцца часы, а «Радыёфакт» застаецца сімвалам вірлівага жыцця, падзеі якога вось ужо амаль чвэрць века фіксуюць вядучыя перадачы. Напярэдадні дня яе нараджэння пра мінулае і сённяшняе мы пагаварылі з прадстаўнікамі розных пакаленняў вядучых: галоўным дырэктарам вытворчасці радыёпраграм на Беларускім радыё Валерыем РАДУЦКІМ (з плеяды першых стваральнікаў праграмы) і намеснікам дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Беларускага радыё Максімам УГЛЯНІЦАМ, які працуе над праектам цяпер. Подробнее
На маляўнічым востраве пасярод Цнянскага вадасховішча ў сталіцы размясціўся невялічкі будынак з шыльдай «МНС», у якім месціцца Цэнтр вадалазна-ратавальнай службы. Менавіта там вучаць сакрэтам нялёгкай прафесіі падводных плыўцоў. Карэспандэнт «Звязды», завітаўшы туды, даведаўся аб тым, як жа працуюць беларускія вадалазы і якія «сюрпрызы» яны знаходзяць на дне. Подробнее
Цяпер спецыялістамі рыхтуецца праект дакумента, па якім часткова здымаецца забарона на продаж прыватных дамоў на працягу 8 гадоў пасля іх дзяржаўнай рэгістрацыі. Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў. Подробнее
Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў афіцыйна стартаваў. У «Раўбічах» учора ўжо адбыліся першыя гонкі (пра гэта чытайце асобна на нашых старонках), а напярэдадні на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прайшла святочная цырымонія адкрыцця спаборніцтваў. Подробнее
Пасля выхаду аднаго з матэрыялаў рубрыкі патэлефанаваў Георгій Васільевіч Марчук. Апроч прыемных слоў пра мае асабістыя згадкі пра мінулае (успрымаю іх выключна як аванс), прапанаваў некалькі тэм. Ён, напрыклад, параіў прыгадаць, як раней святкавалі вяселлі, адзначалі провады ў армію хлопцаў у вёсцы. Подробнее