Как же прекрасно творить добро, а особенно для детей. Работники центра культуры г. Хойники Л.В. Лобан, А.А. Бутенко, Н.Н. Романенко инициировали проведение развлекательного мероприятия для детей, находящихся в Борисовщанском социальном приюте. Подробнее
К началу третьей декады марта сложилось стойкое убеждение: в нынешнем году кто-то поменял местами февраль и март. Вернее, погоду этих двух месяцев: тёплый и удивительно погожий февраль сменили морозчики и снегопады, совсем не в такой степени интенсивности свойственные первому месяцу весны. Но сельские труженики уже привыкли к любым капризам «небесной канцелярии», и сейчас на полях района всё шире разворачивается фронт весенних полевых работ. Готовится почва под яровой сев, вывозится на поля и вносится органика, минеральные удобрения, всеми хозяйствами района ведётся сев яровых зерновых культур. Подробнее
На І адкрытым абласным конкурсе ансамбляў струнных смычковых інструментаў сярод навучэнцаў школ мастацтваў, які прайшоў у Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага, хайнічане атрымалі Дыплом ІІІ ступені. Удзел у абласным конкурсе ўзялі Аляксандр Цыбульскі, Алена Півавар і Ксенія Базулька. Подробнее
Звычайна майстэрства настаўніка вымяраецца поспехамі яго вучняў. Але не толькі. Штогадова праходзяць конкурсы прафесійнага майстэрства. У адным з іх – абласным конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў дзіцячых школ мастацтваў «Настаўнік года» – сёлета возьме ўдзел настаўнік-харэограф дзіцячай школы мастацтваў Валянціна Георгіеўна Ледзянёва (на здымку). Подробнее
Другі год запар у Мінску праходзіць фестываль харэаграфічнага мастацтва «Dance Academy» («Акадэмія танца»). Сёлета на гэты адкрыты конкурс навучэнкі класа харэаграфіі ДШМ пад кіраўніцтвам настаўніцы В.Г. Ледзянёвай падрыхтавалі ўкраінскі народны танец «Пляскач». Подробнее
Яшчэ не зелянеюць кроны задумённых вольхаў і бяроз, але ўжо адчуваецца вясна. І хаця б’е ў твар бадзёры ветрык, душа ўжо вітае перамены, што нясе прырода. Гэты сакавіцкі тыдзень быў халаднаваты, аднак сярод шэрых дзён адзін выдаўся нязвыкла сонечным – серада. Скарыстаўшыся літасцю надвор’я, едзем у вандроўку. Надышла чарга завітаць у вёску Клівы. Подробнее
У апошні час часцей за ўсё фатаграфую работнікаў сельгаспрадпрыемства «Аравічы». Але гэта зусім не з-за нейкіх прывілеяў з боку рэдакцыі, а дзякуючы актыўнасці галоўнага агранома Аляксандра Максімовіча. Толькі «Раса» выехала на палеткі – Аляксандравіч тут жа запрашае: «Прыязджайце – сфатаграфуйце нашых хлопцаў! Яны – малайцы!» Подробнее
Народнае свята Масленіцы ў нас святкавалі шчодра і шырока. Па традыцыі ў час вялікага канцэрта на пляцоўцы каля гарадскога цэнтра культуры самыя смелыя і спрытныя лазілі на масленічны слуп за «пеўнікам». У якасці прыза за адважнасць мужчынам (прадстаўніц слабага полу сярод смелых не знайшлося) уручалі каштоўныя падарункі – шкляны посуд, коўдру, падушку, электрачайнік і г.д. Подробнее
Напэўна вы ўжо заўважылі, паважаныя чытачы, у мінулым нумары нашай газеты матэрыял пад рубрыкай «Нагадала старая фатаграфія». Мы маем намер зрабіць яе пастаяннай і змяшчаць пад ёй фотаматэрыялы і публікацыі, якія раскажуць аб памятных падзеях і выдатных людзях нашага краю, аб з’явах, якія пакінулі свой след у гісторыі Хойнікшчыны. А таму звяртаемся да вас з просьбай прыносіць і дасылаць у рэдакцыю свае фотаздымкі, якія б маглі многае нагадаць людзям сталага ўзросту і расказаць аб тагачасным жыцці больш маладому пакаленню. Прапануем наступны матэрыял новай рубрыкі. Подробнее
В прошлый четверг прошло выездное заседание районного организационного комитета по подготовке и проведению мероприятий, приуроченных к 30-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС. Тема обсуждения – подготовка нового сквера на площадке за магазином «Евроопт» в микрорайоне «Юбилейный» города Хойники. Подробнее