Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Нарачанская зара

Всего публикаций: 10
  • Что нужно обязательно иметь с собой, если вы собираетесь рыбачить на лодке? Аляксандра Гарачка, Нарачанская зара 72/2078 от 12 сентября 2018 18 сентября 2018 15:02 Общество Беларуская

    У большасці выпадкаў людзі тонуць па ўласнай віне, па прычыне банальнага невыканання правілаў бяспекі паводзін на вадзе. Статыстыка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумная — штогод колькасць людзей, якія загінулі на вадзе, супастаўная з колькасцю ахвяр пажараў і дарожна-транспартных здарэнняў. Упэўнена: калі спыніць выпадковага чалавека на вуліцы і спытаць аб правілах бяспекі на дарозе і дома, ён, не задумваючыся, адкажа, што пераходзіць вуліцу можна толькі на зялёнае святло, а выходзячы з хаты, трэба выключаць тэхніку з разетак.  Подробнее

  • Автор Мядельских муралов Евгений Сосюра: “Тут жесткое современное искусство не подошло бы, нужно было найти что-то оптимальное” Аляксандр Высоцкі, Нарачанская зара 73/2018 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 14:59 Общество Беларуская

    Мядзяльчане і госці горада паспелі ацаніць два вялізныя малюнкі — муралы, якія з’явіліся на сценах дамоў на скрыжаванні вуліц 17 верасня і Юбілейнай. Іх аўтар — Яўген Сасюра. Подробнее

  • "З моладдзю трэба размаўляць на роўных" Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 64/2018 от 15 августа 2018 21 августа 2018 09:57 Общество Беларуская

    Менавіта такое меркаванне неаднаразова выказвалася падчас рэспубліканскага семінара, які 7-8 жніўня бягучага года праходзіў на Гомельшчыне. Актывісты з усіх абласцей нашай краіны і г. Мінска, прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус сабраліся разам, каб абмеркаваць інавацыйныя падыходы ў рабоце з моладдзю. Нарада праводзілася з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай. Аб тым, як праходзіла мерапрыемства, што запомнілася, найбольш спадабалася, — прапанаваная ніжэй гутарка з адной з прадстаўніц Мядзельшчыны на гэтым форуме — галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганнай ПАДГОЛ: Подробнее

  • Зрабіць не толькі прыгожа… Наталля ЛІСІЦКАЯ, Нарачанская зара 57/2018 от 21 июля 2018 24 июля 2018 10:06 Общество Беларуская

    МОЖНА з упэўненасцю сказаць, што гэты год мядзяльчане забудуць няхутка. Прычым захаваюцца ў памяці не толькі маштабнае свята працаўнікоў вёскі ды гарачыя будні падрыхтоўкі да яго. Яшчэ доўга нагадваць пра “Дажынкі-2018” будзе абноўленая гарадская інфраструктура.

    Шматлікія пазітыўныя змены адбываюцца сёлета ва ўстановах адукацыі. Подробнее

  • Як я хадзіла ў пілігрымку Аляксандра Гарачка, Нарачанская зара 56/2018 от 18 июля 2018 20 июля 2018 14:40 Общество Беларуская

    Я вырасла ў сям’і, далёкай ад рэлігіі. Афіцыйна мы — праваслаўныя, але святы адзначаем хутчэй у свецкім фармаце. Не наведваем службы, не прытрымліваеся пастоў, і ўвогуле размовы пра веру ў нашай сям’і рэдка калі заходзяць.

    Таму рэдакцыйнае заданне схадзіць у пешую пілігрымку “Нарач — Будслаў” расцаніла хутчэй як запрашэнне ў падарожжа: прайсці пяцьдзясят кіламетраў за два дні само па сабе можа быць займальна. Праўда, прысутнічаў невялікі страх ад магчымасці пакрыўдзіць кагосьці сваім нявер’ем. Але хутка зразумела, што гэты страх — толькі вынік стэрэатыпнага ўяўлення пра веру. А пілігрымка сама па сабе стала магчымасцю гэтыя стэрэатыпы абвергнуць ці пацвердзіць. Подробнее

  • З чаго пачынаецца дабрачыннасць? Аляксандра Гарачка, Нарачанская зара 46/2018 от 13 июня 2018 15 июня 2018 09:29 Общество Беларуская

    Нехта ў краме кідае рэшту ў скрыні для збору сродкаў хворым дзецям, хтосьці пад уплывам сацыяльнай рэкламы робіць тэлефонны званок, хтосьці мэтанакіравана кожны месяц перадае грошы ў спецыяльныя фонды. Пры гэтым, у свеце даволі распаўсюджана “альтэрнатыўная” дабрачыннасць — напрыклад збор пластыкавых накрывак ад бутэлек, грошы ад перапрацоўкі якіх паступаюць у дабрачынныя фонды. Праект пачынаў дзейнічаць у Мінску, але з кожным месяцам да яго далучаецца ўсё больш гарадоў і населеных пунктаў Беларусі. Збор накрывак арганізаваны і ў нашым раёне. Адна з валанцёраў, якая курыруе праект, Алёна Кос, старшыня ГА “Жаночы клуб” Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. Подробнее

  • У сэрцы — гонар за краіну і народ! Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 36/2018 от 08 мая 2018 11 мая 2018 08:13 Общество Беларуская

    Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мар’яна Аніські Дзень Перамогі — адна з самых адметных дат. Яе ён заўсёды чакае з радасцю і хваляваннем. У сэрцы былога партызана — гонар за нашу свабодную і незалежную краіну, а таксама за яе народ — шчыры, працавіты, гасцінны. Беларусы першымі падчас фашысцкай навалы прынялі на сябе варожыя кулі, паказаўшы свету цвёрдасць духу, стойкасць, мужнасць і гераізм.  Подробнее

  • Каб паменела нешчаслівых сем’яў… Павел ЖУКАЎ, Нарачанская зара 35/2018 от 05 мая 2018 07 мая 2018 09:29 Общество Беларуская

    КОЖНЫ, хто стварае сям’ю, марыць, што яна будзе дружнай і шчаслівай, на добрую зайздрасць многім іншым. Ды, на вялікі жаль, рэчаіснасць куды больш жорсткая і празаічная. Далёка не ўсім удаецца правесці сямейны карабель па жыццёвым акіяне так, каб не наляцець на поўнай хадзе на бытавую трагедыю ці злое гора. А мудрасці не наламаць дроў, наскочыўшы “на падводны рыф”, хапае не ва ўсіх і не заўсёды. Подробнее

  • Кандыдат навук з Уздрыгалавіч Ю. АЎЧЫННІКАВА. Архівіст Занальнага дзяржаўнага, Нарачанская зара 34/2018 от 03 мая 2018 02 мая 2018 08:53 Общество Беларуская

    НЕ памылюся, калі скажу, што пра Франца Світу чулі далёка не ўсе жыхары Мядзельшчыны. Хоць ураджэнец вёсачкі ў цяперашнім Крывіцкім сельсавеце вельмі шмат зрабіў для жыхароў нашай вобласці і нават усяго Савецкага Саюза. І, безумоўна, варты, каб пра яго ведалі і памяталі на малой радзіме. Подробнее

  • Нашы валейбалісткі — чацвёртыя ў вобласці Аляксандр Высоцкі, Нарачанская зара 32/2018 от 25 апреля 2018 25 апреля 2018 16:48 Спорт Беларуская

    НаДОЕЧЫ фізкультурна-аздараўленчы цэнтр прымаў першынство вобласці па валейболе сярод дзяўчат 2002 года нараджэння і маладзейшых. Удзельнічалі ў ім 11 каманд, расказаў галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Сукала. Подробнее