Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Нарачанская зара

Всего публикаций: 10
  • Нам дасталася спадчына... Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, Нарачанская зара 10/2016 от 11 марта 2016 11 марта 2016 15:39 Культура Беларуская

     

    18 САКАВІКА споўнілася б 90 год з дня нараджэння слыннага земляка, здольнага мастака-пейзажыста Барыса Пестуна. Яго добра ведаюць не толькі жыхары аграгарадка Сваткі, але далёка за межамі раёна і вобласці. 

      Подробнее

  • Традыцыйнае мастацтва і сучаснасць Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 9/2016 от 04 марта 2016 04 марта 2016 16:22 Культура Беларуская

    ПАД такой назвай у раёне праводзіўся агляд самадзейных творчых калектываў клубных устаноў. Яго мэта — адраджэнне нацыянальнай культурнай спадчыны і далучэнне да яе шырокіх слаёў насельніцтва, прапаганда і папулярызацыя развіцця традыцыйнага мастацтва, павышэнне ролі самадзейнай народнай творчасці ў развіцці сацыяльна-грамадскай і культурна-забаўляльнай дзейнасці грамадзян. Подробнее

  • На карысць сабе і людзям Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, Нарачанская зара 8/2016 от 26 февраля 2016 26 февраля 2016 09:39 Общество Беларуская

    У ВЁСЦЫ Малая Сырмеж Мікалая Канстанцінавіча і Ніну Міхайлаўну Субачаў ведаюць усе. Ды ці толькі ў Малой Сырмежы? Гэтыя людзі вядомыя далёка за межамі раёна. Чым жа яны вызначыліся? У свой час яны прымалі на адпачынак гасцей нашага азёрнага краю ў аграсядзібе з назвай «У Міколы». Сядзіба Субачаў вызначаецца тым, што ёсць вадзяная горка, якая высіцца над сажалкай. Многія, асабліва ў гарачыя летнія дзянёчкі, з задавальненнем карыстаюцца гэтым збудаваннем. 
    Подробнее

  • Відавочны прагрэс Павел ЖУКАЎ, Нарачанская зара 8/2016 от 26 февраля 2016 26 февраля 2016 08:57 Общество Беларуская
    ЛІТАРАЛЬНА пазаўчора на Мядзельшчыну прыйшла радасная вестка. Педагогі нашага азёрнага краю па выніках работы за мінулы год сталі лаўрэатамі абласнога конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” ў намінацыі “Лідар у стварэнні аптымальнага адукацыйнага асяродку” з уручэннем адпаведнага Дыплома. З улікам таго, што ў аглядным мінулым яны на п’едэстал гонару Міншчыны не траплялі, гэта з’яўляецца вялікім поспехам. Як кажуць, прагрэс відавочны. За кошт чаго ўдалося зрабіць важкі крок уперад? З такога пытання і пачалася наша размова з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццянай ЕФІМАВАЙ:
  • На шляху да зорак Юлія КАЗЛОВА, Нарачанская зара 7/2016 от 19 февраля 2016 19 февраля 2016 12:11 Спорт Беларуская

    Вучань Старагабскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Яўген Фарына марыць стаць астранаўтам. Праўда, да прафесіі васьмікласніку яшчэ не адзін год, а вось да зорак… рукой падаць. У сэнсе, яшчэ пара перамог мясцовага маштабу — і пра Яўгена можа загаварыць рэспубліка. На вобласці пра юнага шашыста з Габаў сёлета ўжо шапталіся…
    Подробнее

  • ...І будзе храм навукі Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, Нарачанская зара 7/2016 от 19 февраля 2016 19 февраля 2016 11:42 Общество Беларуская

    ШМАТ гадоў востра стаяла праблема пашырэння сярэдняй школы ў курортным пасёлку Нарач. Існуючая навучальная ўстанова, якая была пабудавана ў 1978 годзе, разлічана на 200 вучняў. Таму дзеці вымушаны займацца ў дзве змены, што вельмі нязручна для бацькоў, настаўнікаў і саміх вучняў. Шмат абмежаванняў у дзейнасць установы ўносіць наяўнасць толькі адной невялікай залы. Яна і актавая, і спартыўная, і для правядзення масавых мерапрыемстваў… Цесна таксама ў вучнёўскай сталовай, якая разлічана ўсяго на 48 пасадачных месцаў. Зыходзячы з гэтага, планавалася зрабіць да школы прыбудову ці ўзвесці новую.
    Подробнее

  • У лепшых традыцыях Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, Нарачанская зара 6/2016 от 12 февраля 2016 12 февраля 2016 12:11 Общество Беларуская

     НА беразе возера Нарач, непадалёку ад санаторыя «Спадарожнік», размясціўся турыстычны комплекс «Сцепянёва». Сама прырода спрыяе добраму адпачынку і ўмацаванню здароўя ў такім цудоўным месцы. Чыстае гаючае паветра, напоўненае водарам сасновага лесу, ціхі шэпт хваль возера дазваляюць адпачыць ад гарадской мітусні. А тое, што побач знаходзіцца здраўніца, дае магчымасць наведваць басейн, трэнажорную залу, гразелячэбніцу, праходзіць сеансы масажу і СПА-працэдур. Гаспадары комплексу пастараліся зрабіць, бадай, усё магчымае, каб гасцям было камфортна і ўтульна! Подробнее

  • “Пагавары са мной на мове… роднай” Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 6/2016 от 12 февраля 2016 12 февраля 2016 11:56 Культура Беларуская

    Ва ўстановах адукацыі раёна праводзіцца шмат змястоўных і цікавых мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне сацыяльна актыўнай і рознабакова развітой асобы вучняў, фарміраванне ў іх высокадухоўных якасцей і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, развіццё творчага патэнцыялу і самастойнасці. Не выключэнне і гімназія-інтэрнат г. Мядзела. Па сутнасці кожны дзень у сценах гэтай установы адукацыі праходзіць адметна. А ўсё таму, што гімназісты не толькі атрымліваюць трывалыя веды па прадметах, якія вывучаюць у рамках праграмы, на факультатывах, але і замацоўваюць іх на практыцы. Запомніўся многім Тыдзень філалогіі, які быў арганізаваны нядаўна.
    Подробнее

  • У віхуры падзей Юлія КАЗЛОВА, Нарачанская зара 5/2016 от 08 февраля 2016 08 февраля 2016 09:42 Общество Беларуская

    2015-ы шчымліва адышоў у мінулае. Цудаў-бедаў, вядома, натварыў, але ж не больш-не менш за гады астатнія… Не, не хвалюйцеся: аніякіх катаклізмаў вы не прапусцілі. А вось цуды і беды многія пабачылі — у сэнсе, паспыталі радасць ад чалавечага нараджэння ці пачуццё болю ад страты блізкага. Але ж на тое яно і жыццё, каб засмучаць і радаваць, выпрабоўваць і натхняць. І на тое яны супрацоўнікі загса, каб сведчыць усё гэта дакументальна… Подробнее

  • На старце будучых адкрыццяў Іна ЯРЧАК, Нарачанская зара 5/2016 от 08 февраля 2016 08 февраля 2016 09:20 Общество Беларуская

    У МІНУЛУЮ суботу на базе гімназіі-інтэрната г. Мядзела адбыўся VIII раённы конкурс даследчых работ малодшых школьнікаў і VIІ раённы фестываль даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я — даследчык”. Усяго было прадстаўлена 17 работ малодшых школьнікаў з 12-ці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна і 10 работ дзяцей дашкольнага ўзросту з 7-мі ўстаноў дашкольнай адукацыі.
    Подробнее