Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Голас часу

Всего публикаций: 10
  • У тройцы лідараў Ніна Свіцюк, Голас часу 19/2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 11:13 Экономика Беларуская

    Мінулы сельскагаспадарчы год для працаўнікоў СВК “Чарняны” быў спрыяльны. Подробнее

  • Экзаменацыя працягваецца Надзея Яцура, Голас часу 19/2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 10:54 Экономика Беларуская

    На мінулым тыдні пра сучасныя тэхналогіі вырошчвання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы, вытворчасць малака на малочных фермах прамысловага тыпу ўдзельнікам чарговага семінара-вучобы распавядалі спецыялісты СВК “Чарняны” і “Чырвоны партызан” Подробнее

  • За свядомасць вас не пакараюць Ірына Касцевіч, Голас часу 18/2015 от 07 марта 2015 11 марта 2015 10:20 Экономика Беларуская

    Пры ўсім маім асабістым аптымізме, тут я песіміст, бо сумняваюся, што нам так хутка ўдасца перамагчы аматараў выкінуць смецце там, дзе хочацца, назаўсёды выключыць выпадкі, калі тэрыторыя пад балконам дома ператвараецца ў сметнік з суцэльнымі акуркамі, выкінутымі адным і тым жа бескультурным жыльцом. Мы далёкія ад той цывілізаванай культуры, дзе прыроду любяць гэтак жа, як і сябе. Пакуль што мы яе ўсё больш і больш забруджваем, ніколі не задумваемся аб тым, што ж застанецца нашым нашчадкам пасля такіх варварскіх адносін да прыроды.

    Нашы заканадаўцы і ў гэтым выпадку вырашылі “ўзяцца” за нядбайных. Праўда, і на гэты раз мерай уздзеяння на тых, хто няправільна абыходзіцца з адходамі, будзе папярэджанне ці штраф. Прычым немалы. Толькі ці дасць выхаванне кнутом станоўчыя вынікі? Прабачце, але і тут я песіміст.

    А пакуль мы з вамі павінны сартаваць сваё смецце, аб чым просяць нас работнікі камунальнай службы. Інакш кажучы, правільна абыходзіцца з адходамі. А зацікаўленымі нашымі партнёрамі тут павінны быць работнікі камунальнай службы.

    На якім узроўні забяспечваецца цяпер гэтае партнёрства, а таксама пра многае іншае і ішла размова ў інтэрв’ю намесніка дырэктара КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Міхаіла Саўчука карэспандэнту райгазеты. Подробнее

  • Урок прафарыентацыі і выхавання Святлана Максімук, Голас часу 18/2015 от 07 марта 2015 11 марта 2015 10:15 Калейдоскоп Беларуская

    Маладому чалавеку, які толькі пачынае пазнаваць жыццё, вельмі няпроста зарыентавацца ў патоку інфармацыі, прыстасавацца да рэальнасці. А тым, хто з малых гадоў застаўся без апекі бацькоў ці выхоўваецца ў сям’і з неспрыяльнай, а нярэдка і з сацыяльна-небяспечнай атмасферай ці з нараджэння пакутуе ад цяжкай хваробы і з-за абмежаваных магчымасцей не можа знаходзіцца ў калектыве сваіх равеснікаў, адшукаць самога сябе ўвогуле ўдвая больш цяжка.  Подробнее

  • Не расслабляцца! Надзея Яцура, Голас часу 18/2015 от 07 марта 2015 11 марта 2015 10:11 Экономика Беларуская

    Такую задачу перад работнікамі і спецыялістамі СВК “Чырвоны партызан” паставіў на справаздачна-выбарным сходзе калектыву старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. Подробнее

  • Каб былі здаровымі і патрыётамі Ірына Касцевіч, Голас часу 17/2015 от 04 марта 2015 05 марта 2015 09:54 Калейдоскоп Беларуская

    …Гучыць каманда ”Станавіся!”, затым — “Раў­няйся! Смірна!” І начальнік штаба грама­дзянскай абароны, былы воін-інтэрнацыяналіст, удзельнік ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падпалкоўнік у адстаўцы Васіль Шалашоў дакладвае дырэктару дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Станіславу Лешчуку, на базе якога праводзілася мерапрыемства, аб гатоўнасці яго ўдзельнікаў.

    Дырэктар ліцэя, якому даецца слова, яшчэ раз напамінае, што добрая ініцыятыва правядзення мерапрыемства — на рахунку былога дэсантніка Максіма Фадзеева. Подробнее

  • Гандбольныя традыцыі працягваюцца Мікалай Навумчык, Голас часу 17/2015 от 04 марта 2015 05 марта 2015 09:50 Спорт Беларуская

    Дзіцячая спартыўная школа (цяпер дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна) свае дзверы расчыніла ў верасні 1965 г. У 1966 г. на працу ў штат школы залічаны Пётр Камянчук, які да гэтага закончыў Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, адслужыў армію. Дзякуючы Пятру Мікітавічу, у Маларыце ўпершыню было адкрыта аддзяленне “Ручны мяч”. Трэнер адначасова набірае групы хлопчыкаў і дзяўчынак. Працуючы ў ДСШ, Пётр Камянчук паступае і заканчвае Львоўскі інстытут фізічнай культуры. Подробнее

  • Клуб “Падлетак” - месца шчырага дыялогу Таццяна Захарчук, Голас часу 17/2015 от 04 марта 2015 05 марта 2015 09:48 Здоровье Беларуская

    Даследванні пераконваюць, што ў кожнага пятага падлетка час ад часу ўзнікаюць даволі сур’ёзныя думкі аб самазабойстве, прычым суіцыд усё “маладзее”. Юнацкі максімалізм і ў той жа час няздольнасць вырашаць асабістыя праблемы – вось асноўная прычына таго, што падлеткі не могуць справіцца з вялікім патокам пачуццяў і эмоцый. Даволі часта дзеці, не ведаючы, да каго звярнуцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, трымаюць усе нявырашаныя праблемы ў сабе, што ў большасці выпадкаў прыводзіць да суіцыду.  Подробнее

  • Дом ля дарогі Ірына Касцевіч, Голас часу 17/2015 от 04 марта 2015 05 марта 2015 09:46 Общество Беларуская

    Дом №7 па вуліцы Брэсцкай у Макранах, напэўна, — адзін з самых старажытных. Ды і архітэктура яго зусім не тыповая для большасці вясковых дамоў: гатычныя вокны, высокі дах, вытанчаныя каваныя дэталі ганку. Дакладна невядома, калі гэты дом быў пабудаваны, але хутчэй за ўсё ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Паводле кнігі “Памяць” праз Маларытчыну ў гэты час праходзіла Ковельская паштовая дарога. Праз кожныя 17 кіламетраў на ёй будавалі паштовыя станцыі. Яны служылі своеасаблівым прыстанішчам для падарожнікаў. Тут апошнія маглі адпачыць, перакусіць.

    Будаваліся паштовыя станцыі па аднаму і таму ж праекту і настолькі якасна, што захаваліся і маюць добры выгляд яшчэ і сёння.

    Шмат бачылі на сваім доўгім вяку гэтыя дамы са стральчатымі вокнамі. Да прыкладу, у час вайны паштовыя станцыі, па звестках старажылаў, выкарыстоўвалі для сваіх патрэб немцы. Той жа дом №7 па вуліцы Брэсцкай у тых жа Макранах быў заняты пад паліцэйскі ўчастак.Тут немцы і іх прыслужнікі праводзілі карныя аперацыі, учынялі допыты мясцовага насельніцтва. Пазней жыльцы дома будуць знаходзіць у ім рэчы, якія лішні раз стануць пацвярджэннем таго, што тут сапраўды правілі акупанты. Подробнее

  • Ці вернецца былая слава? Надзея Яцура, Голас часу 17/2015 от 04 марта 2015 05 марта 2015 09:40 Экономика Беларуская

    СВК “Хаціслаўскі” — адно з двух сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія ў мінулым годзе спрацавалі са стратамі. Подробнее