Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Сельская праўда

Всего публикаций: 10
  • “Бег змяніў маё жыццё” Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 26/2016 от 06 апреля 2016 11 апреля 2016 13:54 Спорт Беларуская

    “Хочаш быць моцным – бегай, хочаш быць прыгожым – бегай, хочаш быць разумным – бегай!” – так гаварылі старажытныя грэкі, тым самым падкрэслівалі вялікае значэнне бегу ва ўмацаванні здароўя, у дасягненні гарманічнага целаскладу, у развіцці разумовых здольнасцяў. На сённяшні дзень гэта самы даступны з усіх відаў заняткаў фізкультурай. Подробнее

  • “У краі сінявокіх азёр адчуваю сябе шчаслівай” Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 25/2016 от 02 апреля 2016 05 апреля 2016 10:36 Союз. Беларусь - Россия Беларуская

    Беларусь і Расію здавён яднаюць добрыя суседскія адносіны, моцныя гандлёва-эканамічныя і сацыяльна-культурныя сувязі. Гэтай повязі не перарвацца, бо рускія і беларусы ездзяць адзін да аднаго ў госці, шчыра сябруюць, ствараюць сем’і. Адна з такіх жыве ў нашым райцэнтры, у якой гаспадар сям’і электраманцёр вузла электрасувязі Мікалай Якавук – карэнны жабінкавец, беларус, ягоная жонка – Хрысціна Драй – руская, з горада Краснаслабодска (Рэспубліка Мардовія). Подробнее

  • У гасцях у Дзюймовачкі Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 24/2016 от 30 марта 2016 05 апреля 2016 10:17 Калейдоскоп Беларуская

    Нават у казках героям даводзіцца праходзіць праз церні, каб толькі ўзняцца да зорак. У жыцці выпрабаванняў бывае яшчэ больш, і, каб іх пераадолець, даводзіцца дружна трымацца адзін за аднаго, правяраючы, наколькі моцным бывае сямейны саюз. Назву для гэтай журналісцкай замалёўкі падказала матуля галоўнай гераіні, якая так і сказала: “Сёння вы ў гасцях у Дзюймовачкі”. Подробнее

  • Майстры шырокага профілю Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 23/2016 от 26 марта 2016 28 марта 2016 11:31 Калейдоскоп Беларуская

    З надыходам вясны і цяпла хочацца скінуць з сябе пухавікі і шапкі, што ўжо парадкам надакучылі, і зазірнуць у цырульню, каб стварыць на галаве вясновы “шэдэўр”. Жадаеце стыльна пастрыгчыся або зрабіць завіўку, пафарбаваць валасы і кардынальна змяніць свой вобраз? Зазірніце ў цырульню Жабінкаўскага РКБА, якая месціцца ў Доме быту на вуліцы Кірава, 75. Подробнее

  • Калі камп’ютар – лепшы сябар Хрысціна МАСЛЕНІКАВА, Сельская праўда 22/2016 от 23 марта 2016 24 марта 2016 08:27 Калейдоскоп Беларуская

    У ХХІ стагоддзі свет імкліва змяняецца і развіваецца. Яшчэ 20 гадоў назад камп’ютар лічыўся недапушчальнай раскошай, а сёння ніводнае прадпрыемства не абыходзіцца без сучасных тэхналогій. Камп’ютары дапамагаюць істотна паскорыць і лагічна арганізаваць любую працу. Тэхналогіі, хоць і імкнуцца развівацца ў бок выгады карыстальнікаў, часта тэхнічна складаныя ў працы і рамонце. Таму сёння незаменныя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Пра спецыфіку сваёй нялёгкай працы расказаў вядучы інжынер-праграміст ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” Віталь Ігнатовіч. Подробнее

  • Каб лес сустракаў парадкам і ўтульнасцю Запісала Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 21/2016 от 19 марта 2016 21 марта 2016 16:16 Природа и экология Беларуская

    Любіць лес, разумець і адчуваць яго мой суразмоўнік навучыўся ад свайго дзядулі Мікалая Іванавіча і таты Адама Мікалаевіча, якія працавалі ляснічымі. Мікалай Палуянаў прадоўжыў справу дзеда і бацькі – як некалі яны, звязаў свой лёс з зялёнай красой. Працаваў абрубшчыкам, лесніком, майстрам лесу, і вось пайшоў другі год, як ён на пасадзе ляснічага. Напярэдадні Міжнароднага дня лесу, які адзначаецца 21 сакавіка, Мікалай Адамавіч расказаў пра надзённыя справы і клопаты калектыву Пятровіцкага лясніцтва, планы на будучае. Подробнее

  • Тым, хто дае жыццё і зберагае сямейны агмень Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 19/2016 от 12 марта 2016 14 марта 2016 15:13 Калейдоскоп Беларуская

    Ва ўсе часы жанчына была неразгаданай таямніцай, бермудскім трохкутнікам, восьмым цудам свету. Менавіта апошні выраз даў сімвалічную назву святочнаму канцэрту, прысвечанаму Дню жанчын, што ладзіўся ў ГДК 4 сакавіка. Да яго пачатку можна было атрымаць прыемныя ўражанні ад выставы карцін жабінкаўскай мастачкі Вольгі Данілюк, прагаласаваць за фотаздымак, што захаваў пачуцці і перажыванні жанчын нашага раёна, набыць салодкія пачастункі, сувеніры і кветкі, каб павіншаваць матуль, бабуль, сябровак. Рознакаляровыя цюльпаны ў фае ГДК нагадвалі ўсім, хто спяшаўся на канцэрт – хутка 8 Сакавіка. Подробнее

  • Ад Аляксея да Елісея Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 18/2016 от 05 марта 2016 09 марта 2016 16:06 Калейдоскоп Беларуская

    “Кім бы вы былі, калі б не настаўніцай?” – спыталі аднойчы ў Ларысы Ясінскай яе вучні. “Мамай, я была б проста мамай…” – адказала яна. Як ні дзіўна, жанчына выдатна рэалізавала сябе і ў адным прызванні, і ў другім. Ларыса Мікалаеўна ў свае 45 не толькі сімпатычная жанчына-“ягадка”, добры педагог, але й клапатлівая жонка і маці пяцярых дзяцей. Подробнее

  • Людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй Анатоль РОСТАЎ, Сельская праўда 17/2016 от 02 марта 2016 02 марта 2016 15:32 Общество Беларуская

    Нярэдка з высокіх трыбун, медыясродкаў, са старонак перыядычных выданняў можна пачуць або прачытаць выраз: “чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй”. Сярод тых, хто займае менавіта такую пазіцыю, а значыцца, не бывае абыякавым да праблем іншых людзей, стараецца рабіць, каб у родных населеных пунктах быў парадак і дыхалася вальней, – добраахвотныя дружыннікі. Так, яны не носяць міліцэйскіх пагонаў і ўсё ж з поўным правам могуць адзначаць 4 сакавіка прафесійнае свята. Подробнее

  • Спытае поле, ці сейбіт гатовы Святлана КІСЛАЯ, Сельская праўда 16/2016 от 27 февраля 2016 02 марта 2016 10:41 Экономика Беларуская

    На календары апошнія дні адлічвае люты, дбайныя гаспадары правяраюць, ці ўсё гатова да выхаду ў поле.

    Не выключэнне – мехдвор ПУАП “Азяты”. Асілак “Джон Дзір” не стаіць, як астатнія “калегі”-трактары, пад павеццю, а размясціўся на асфальтаванай пляцоўцы. На яго тут асноўная надзея пры сяўбе яравых і азімых культур. Подробнее