У апошнюю нядзелю жніўня, па традыцыі, у в.Боркі Кіраўскага раёна адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці яе жыхароў, зажыва спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее
На працягу ўсяго адыходзячага лета не змаўкалі звонкія дзіцячыя галасы на вучэбна-спартыўнай базе “Барсукі” на Кіраўшчыне. Змена за зменай тут працаваў аздараўленчы лагер для выхаванцаў СДЮШАР, праходзілі разнастайныя спаборніцтвы, у тым ліку абласныя алімпійскія дні моладзі, спартакіяда ДЮСШ. За час лагерных змен у Барсуках аздаравілася каля 100 школьнікаў. А ў гэтыя дні тут працуе маладзёжны патрыятычны лагер “Пакаленне NEXT” імя першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата. Пра тое, як арганізавана работа лагера, чым займаюцца яго ўдзельнікі, мы папрасілі расказаць яго начальніка — в.а. старшыні райкама ГА “БРСМ” Алега Бойку: Подробнее
Отзвенела детскими голосами заключительная смена православного поселения «Отрада». Гостеприимная Чигиринская земля, на которой силами православной общины во главе с протоиереем Дмитрием Первием возводится храм Рождества Пресвятой Богородицы, приняла на отдых этим летом 36 ребят. Подробнее
Вчерашний день был отмечен солидными юбилеями — 95 лет! — ветеранов Великой Отечественной войны Ивана Егоровича Косолапова из аг.Жиличи и Зинаиды Кузьминичны Акушевич из Кировска. Эти заслуженные и уважаемые в районе люди не раз становились героями наших публикаций, в которых мы описывали их ратный и трудовой путь, заслуги перед Родиной, работу по патриотическому воспитанию молодого поколения. Подробнее
На Кіраўшчыне разам з вопытнымі хлебаробамі ўдарна працуюць на жніве маладыя камбайнеры і вадзіцелі. У раённым спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў лідарства захапіў дуэт з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — Юрый Асташоў і Аляксандр Краўцоў. Па стане на ўчарашнюю раніцу хлопцы намалацілі 879 тон збожжа. З гэтым рэзультатам рассветаўцы зараз уваходзяць у тройку перадавых маладзёжных экіпажаў Магілёўшчыны! Юрый і Аляксандр упэўнена рухаюцца да запаветнай хлебаробскай мэты — намалоту ў тысячу тон, і на гэтым спыняцца не збіраюцца.
Учора прама ў полі маладых працаўнікоў павіншаваў выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Олег Бойка. У гэты момант і быў зроблены здымак.
Фота Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее
Так шчыра сказала пра Мемарыял К.П.Арлоўскага старшыня Беларускай федэрацыі веласпорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 2004 года, васьміразовая чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская, якая ў мінулую суботу прыехала ў Мышкавічы на 50-ты, юбілейны Мемарыял. Подробнее
Имя кировчанина Кирилла Дрозда не раз появлялось на страницах районной и республиканской прессы. Молодой человек – выпускник гимназии г.Кировска, а ныне – курсант Университета гражданской защиты МЧС Беларуси еще со школьной парты начал заниматься поисковой работой. Благодаря оцифрованным архивам и электронным базам данных Кирилл собирает информацию о земляках – солдатах и офицерах, пропавших без вести в годы Великой Отечественной войны.
За время своей исследовательской деятельности юноша обработал 1024 фамилии жителей Кировщины, которые в книге «Память» Кировского района записаны с пометкой «пропавший без вести», восстановил судьбы 112 человек, нашел 62 награды. Благодаря его стараниям в 2016 году в Посольстве России в Беларуси состоялось вручение удостоверения Ордена Красной Звезды Н.В.Пархамович — дочери героя.
«Я считаю эту работу самой важной за всю свою жизнь. На нее ушло огромное количество времени, это титанический труд, но он того стоит, так как речь идет о судьбах погибших земляков, которые отдали жизни за наше будущее! Освободить из беспамятства — самая малость, что мы, потомки, можем сейчас сделать для них. Очень приятно, когда пишут или звонят благодарные родственники отысканных мною людей», — говорит Кирилл.
За время войны многим родным воинов приходили повестки с пометкой «пропал без вести». В сознании людей это означало, в том числе, — сдался в плен, перешел на сторону врага… Говорить, что сын, отец, брат пропал без вести было не принято и даже позорно. Жив или нет, где захоронен — годами оставалось неизвестно.
«Я решил сделать что-нибудь, чтобы восстановить историческую справедливость и установить судьбы этих людей, — продолжает свой рассказ молодой человек. — Взял книгу «Память» и произвожу на каждого по три поисковых запроса через сайты Министерства обороны Российской Федерации (Мемориал, Подвиг народа) и немецкой базы данных военнопленных».
Кирилл во время учебы в университете также восстановил судьбы некоторых курсантов первого выпуска 1934 года пожарно-технической школы по подготовке командного состава пожарной охраны, с которого берет свое начало история учебного заведения.
Поисковая деятельность юноши нашла оценку и в научных кругах. Работа Кирилла «Восстановление памяти о погибших в годы войны как основа патриотического воспитания курсантов» стала лауреатом XXIV Республиканского конкурса научных работ студентов, организатором которого является Министерство образования Республики Беларусь. В этом году на конкурс было предоставлено почти 4 тысячи работ студентов, магистрантов, выпускников. Среди лучших авторов — и наш земляк Кирилл Дрозд.
«Моя работа впечатлила комиссию апробацией, практическим значением, пользой для тех, кому не безразлична судьба героев, — делится впечатлениями Кирилл. — В секции, где я защищал работу, не было студентов или курсантов, а только выпускники магистратур из различных учреждений высшего образования. Тем более почетно было стать лауретом».
В копилке достижений Кирилла также две научные статьи в сборниках Высшей аттестационной комиссии, 12 публикаций в сборниках тезисов республиканских и международных конференций, 5 актов внедрения. Его научную работу курирует кандидат исторических наук, доцент В.А.Карпиевич.
Отрадно, что школьное увлечение нужным делом, благодаря настойчивости и целеустремленности, переросло в серьезную научную и общественно-патриотическую деятельность. Совмещать учебу с поисковой работой Кириллу помогает собранность и навык правильно планировать свое время, а также привычка доводить начатое дело до конца. А также осознание того, что затраченные усилия — не зря: восстановленные им из забытья имена павших героев помогает восстановить в отношении них историческую справедливость.
Евгения БЕЛЬКО. Подробнее
Удала і з размахам дэбютаваўшы летась, раённы фестываль “Сенафэст” атрымаў свой працяг — у мінулую суботу на гасціннай чыгірынскай зямлі зноў сабраў шмат удзельнікаў і гасцей. І хаця надвор’е з раніцы было пахмурным, гэта нікога не засмучала: вакол панаваў цудоўны настрой, якому спрыяў і навакольны антураж: разнастайныя фігуры з сена, над якімі ўзвышаўся трохмятровы Палявік, выставы, майстар-класы. Асаблівыя душэўнасць і шчырасць фестывалю, які ўвасобіў даўнія традыцыі сенакосу, надавала тое, што ён праходзіў у Год малой радзімы.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Усіх прысутных віталі член раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Глекава і старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг.
Нагадваючы адметнасці старажытнага абраду — сенакосу, вядучыя адзначылі, што ён аб’ядноўваў усіх жыхароў вёскі. Гэта быў не проста важны этап жыцця сяльчан, але і самая прыемная праца, напоўненая ўрачыстасцю і весялосцю: нездарма сенакос распачыналі і суправаджалі народнымі песнямі, бласлаўляючы касцоў на плённую працу.
На фестывалі быў увасоблены абрад “Сянны пояс”. Ён у даўнейшыя часіны азнамяноўваў першы дзень выхаду на сенакос. Лічылася: ён нясе абнаўленне для душы і цела, а пакосныя травы, сплеценыя ў сянныя паясы, выконвалі функцыю абярэга.
Менавіта такія сімвалічныя паясы былі павязаны дырэктару СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігару Кузняцову і Міхаілу Фрэйбергу.
Жаданне паспрачацца на “Сенафэсце” на гэты раз выказалі восем каманд — па тры чалавекі (дарэчы, шэраг удзельнікаў быў з ліку тых, хто паспытаў свае сілы ў мінулым годзе): “Вясковыя хлопцы” з райаграпрамтэхзабеспячэння, “Асілкі” — прадстаўнікі Стайкаўскага сельскага Савета, “Малайцы-ўдальцы” — з аграгарадкоў Добасна і Паўлавічы, “Мы из тех, кто профтех” з філіяла «Кіраўскі прафесійны ліцэй» Жыліцкага сельгаскаледжа, “Рассвет” — з ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”, “Экстрым” — з Баравіцкага СДК, “Вясёлыя хлопцы” прадстаўлялі Скрыпліцкі і Мышкавіцкі сельскія дамы культуры, “Волаты” — аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Як бачна, самі назвы сведчылі аб мэтанакіраванасці каманд і іх упэўненасці ў сваіх сілах. У саставе былі як сталыя, вопытныя касцы, так і моладзь: маўляў, на сяле каса — матэрыял падручны, як, напрыклад, малаток, у любы момант можа спатрэбіцца, а ўменні з ёю абыходзіцца перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Каманды, узброеныя неабходным інвентаром — косамі, граблямі, віламі — накіраваліся на месца спаборніцтваў — луг па правым беразе ракі Друць, дзе былі вызначаны ўчасткі для касьбы.
Журы ўважліва сачыла за ўсімі этапамі конкурсу, на рахунак каманд залічваліся ачкі. Першы з іх прадугледжваў касьбу на хуткасць і якасць і праводзіўся ў выглядзе эстафеты. Падтрымліваемыя балельшчыкамі, удзельнікі ўмела выконвалі работу, пакідаючы за сабой духмяныя пракосы…
Далей ішла “ювелірная касьба”: адзін з членаў каманды павінен быў вельмі акуратна абкасіць устаноўленую ў цэнтры невялікага ўчастка драўляную фігуру, не закрануўшы яе. Пэўныя касцы паказалі тут сябе сапраўднымі віртуозамі…
І вось — чарговы этап і, трэба адзначыць, не вельмі просты — стагаванне сена. Разабраўшы па два рулоны, прадастаўленыя кожнай камандзе, мужчыны дружна прыняліся “чараваць” над тым, каб хутчэй зрабіць стог, але ўлічваўся не толькі час: стог трэба было добра ўтрамбаваць, і выглядаць ён павінен быў ледзь не як “твор мастацтва”. На жаль, у адной з каманд гэты “твор” разваліўся ў самым разгары работ, і цярплівыя хлопцы прыклалі ўсе намаганні, каб выправіць сітуацыю.
Пасля конкурсаў у касцоў быў час для адпачынку, дэгустацыі страў, асабліва знакамітай чыгірынскай юшкі, знаёмства з выставамі.
А потым настаў кульмінацыйны момант — абвяшчэнне вынікаў і ўшанаванне пераможцаў. Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы фестывалю Таццяна Бяляўская ад усёй душы падзякавала ўдзельнікам за нацэленасць на перамогу, працавітасць, жаданне падтрымліваць традыцыі продкаў.
Пераможцам былі ўручаны дыпломы райвыканкама і каштоўныя падарункі.
У намінацыі “Стагаванне сена” лепшай стала каманда “Волаты” (Міхаіл Чырычэнка, Пётр Бабіцкі, Андрэй Зямель). Другое месца — на рахунку “Рассвета” (Мікалай Бяляўскі, Іван Аксючэнка, Сяргей Валодзькін), трэцяе — “Вясёлыя хлопцы” (Аляксандр Коўтун, Яўген Катлінскі, Васіль Сухараў).
У намінацыі “Ювелірная касьба”, на думку журы, лепш іншых паказаў сябе Валерый Паўлоўскі з каманды “Асілкі”.
У намінацыі “Касьба сена на хуткасць і якасць” “золата” заваявалі “Малайцы-ўдальцы” (Мікалай Шчур, Руслан Доўгі, Дзмітрый Пыцель), “срэбра” і “бронзу” — адпаведна каманды “Асілкі” (Валерый Паўлоўскі, Артур Маслаў, Дзмітрый Фірагін) і “Мы из тех, кто профтех” (Мікалай Антановіч, Аляксандр Рубцоў, Юрый Старавойтаў).
Міхаіл Фрэйберг адзначыў, што барацьба на ўсіх этапах была вельмі ўпартая, усе касцы прадэманстравалі дысціплінаванасць, стараннасць, за імі прыемна было назіраць!..
У межах фестывалю прайшлі іншыя конкурсы. Так, цудоўная палова ўдзельнікаў змагла праявіць сваю фантазію і здольнасці ў конкурсе касцюмаў з прыродных матэрыялаў “Карнавал лясных фей”. У самадзейных дызайнераў у ход пайшлі кветкі, галінкі, бяроста, каласы… Узнагароды лепшым уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Першае месца заняла юная ўдзельніца Злата Маслава з аг.Жылічы, паказаўшы сябе яшчэ і выдатнай вакалісткай і гімнасткай, на другім месцы — Марыя Голікава з аг.Паўлавічы, трэцім — Ксенія Чорная з аг.Стайкі.
Па выніках конкурсу пляцення вянкоў месцы размеркаваліся наступным чынам: Марыя Голікава з аг.Паўлавічы, Ганна Зямлянская з г.Кіраўска, Марыя Іванова з аг.Баравіца.
І, нарэшце, самы смачны конкурс — страў беларускай кухні: лепшай была прызнана страва “Залатая рыбка” гаспадароў фестывалю — Чыгірынскага СДК, за імі — “Куўшынкі-чыгірынкі” — Барчыцкі СДК, далей — “Паплывем на “Сенафэст” — Паўлавіцкага СЦК. Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі.
У праграме фестывалю былі таксама забаўляльная праграма “У гасцях у саламяных чалавечкаў”, выступленні фальклорных калектываў і асобных выканаўцаў, а ўвечары — дыскатэка.
Па водгуках як непасрэдных удзельнікаў, так і балельшчыкаў, гасцей, “Сенафэст-2018” пакінуў самыя дбрыя ўражанні і спадзяванні на чарговую сустрэчу на гасціннай чыгірынскай зямлі ў наступным годзе…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее
Талант — ценный дар, а каждый ребенок — это особенный мир. Кто-то любит петь, танцевать, кто-то — мастерить, рисовать, конструировать. И каждый талантлив по-своему. Нужно лишь найти в маленьком человечке ту самую искорку, которая когда-нибудь превратится в настоящую большую звезду — талантливую личность. Этим и занимаются педагоги Центра дополнительного образования детей и молодежи. А убедиться в том, насколько успешно справляются они с этой задачей, смогли все кто пришел на отчетный концерт воспитанников ЦДОДиМ.
Еще до начала мероприятия на площадке перед Центром культуры и досуга начались зрелищные районные соревнования по картингу. Воспитанники Сергея Маркевича, который возглавляет объединение мотолюбителей, боролись за звание лучших с бобруйскими картингистами из Центра творчества детей и молодежи Бобруйска. Зрители наблюдали, как юноши, выписывая виражи и проявляя сноровку, мастерски управляли гоночными машинами. Удача в этот раз оказалась на стороне бобруйчан — ребята одержали победу в младшей и старшей возрастных категориях, быстрее преодолели дистанцию кировчане из средней возрастной категории.
В Центре культуры и досуга тем временем собралось немало желающих увидеть предстоящий концерт, в фойе их вниманию была представлена выставка работ воспитанников художественного направления ЦДОДиМ.
Участники студии эстрадно-популярной музыки «Калейдоскоп», где вокальное мастерство преподают Александр Ходаков и Светлана Шакарова, а также вокальной студии «Любоничи» под руководством Сергея Солоновича исполнили для зрителей немало песен, показав все, чему научили их наставники.
Удивляли своими танцевальными номерами и ребята из хореографического профиля, который в ЦДОДиМ представлен объединением по интересам «Импульс» (руководитель Анита Шербич). Номера самых разных стилей, быстрые и зажигательные, динамичные и красочные заставляли зрителей каждый раз отзываться аплодисментами. Показали свой талант и умение двигаться не только подростки, но и взрослая группа, и даже самые маленькие — дошколята достойно выступили перед аудиторией.
Красивые и интересные коллекции одежды представили воспитанники Эльвиры Передни и Татьяны Рудак из образцовой студии юного модельера «Жемчужина», успех и талант которых неоднократно был отмечен победами на конкурсах областного, республиканского и международного масштабов.
В военно-патриотическом клубе «Щит» его руководитель Анатолий Степанович обучает своих воспитанников не только приемам рукопашного боя, которые они, к слову и продемонстрировали на сцене. Мальчишки закаляют свое тело и дух, развивают силу и выносливость, а также учатся любить и уважать свою родину, быть достойными ее защитниками.
Ребятам легче реализовать свои способности, если они чувствуют заинтересованность и поддержку самых близких людей – своих родителей. А еще лучше, когда сами родители, показывая пример детям, развивают свой талант. Мама одной из учащихся студии «Жемчужина» Юлия Лебедева увлекается вязанием и создает потрясающие наряды, в чем могли убедиться все зрители. Маленькие модели продемонстрировали модные образы для самых разных выходов. Вязаные аксессуары и предметы одежды никого не оставили равнодушным.
Еще один профиль — досуговый, был представлен ребятами из интеллектуального клуба «Эрудит», который уже более 20 лет возглавляет Игорь Лукашов. Команда показала, как играть в «Свою игру», затем в качестве соперников юных интеллектуалов были приглашены зрители.
Завершающим аккордом концертной программы стала песня «Звездопад» в исполнении солисток «Калейдоскопа», во время которой на сцене собрались все ее участники. За это время они все добились немалых успехов и стали одной дружной семьей. Зрители, среди которых были родители, бабушки и дедушки, братья, сестры и друзья участников, получили море ярких впечатлений, за что благодарили выступающих несмолкающими аплодисментами.
Юлия ЗАВИШЕВА.
Фото автора. Подробнее
Амаль у кожнай беларускай сям’і нашай краіны ёсць сваякі, якія загінулі ці прапалі без вестак падчас Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее