Цікавай прэм’ерай адкрыўся 131 тэатральны сезон Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. На малой сцэне рэжысёр Каміля ХУСАІНАВА паставіла свой дэбютны спектакль “Жоўты пясочак” па аднайменным творы Васіля Быкава. Подробнее
У мінулую суботу прайшло свята – Дзень аграгарадка Ланькаў. Ініцыятарамі яго правядзення сталі мясцовы сельвыканкам і ААТ “Аграсэрвіс”. Подробнее
На мэтавай пляцоўцы Бялыніцкага раёна па развіцці вопыту работы па выхаванні патрыятызму і любові да малой радзімы ў насельніцтва прайшоў семінар з удзелам ідэалагічных работнікаў шасці раёнаў Магілёўскай вобласці. Подробнее
Жніво ў раёне завяршылася 23 жніўня, але гэта не значыць, што работа аграрыяў скончылася. На чарзе – уборка бульбы. Карэспандэнт “Зары над Друццю” выехала ў поле непадалёку ад вёскі Забавы, дзе размешчана бульбяная плантацыя ААТ “Новая Друць”. Подробнее
У пятніцу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрыўся новы выставачны праект “Кропка адліку” нашага земляка, вядомага беларускага мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесара Віктара Альшэўскага. Подробнее
У рамках абласнога месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, што праходзіць з 20 жніўня па 19 верасня, чысціню на Бялыніччыненаводзяць не толькі на вуліцах, мемарыяльных комплексах, у скверах і іншых аб’ектах сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, але і ў сферысельскай гаспадаркі. Подробнее
Свята Дзень ведаў, якое адзначаецца 1 верасня, адкрывае новы навучальны год.
У суботу ў Бялынічах і сельскіх населеных пунктах, дзе маюцца ўстановы адукацыі, панавала асабліва ўрачыстая атмасфера. Прыгожа апранутыя, з вялікімі букетамі яркіх кветак у руках ішлі ў школы шчаслівыя вучні, радасныя іх бацькі, сваякі і знаёмыя. Адкрылі Дзень ведаў і далі старт чарговаму навучальнаму году ўрачыстыя лінейкі, удзел у якіх па добрай традыцыі прынялі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, шэфскіх арганізацый, дэпутаты, знакамітыя выпускнікі. А першы ўрок новага навучальнага года ў школах усёй Беларусі быў прысвечаны Году малой радзімы і прайшоў на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”. Подробнее
У аўторак у Бялынічах адбылася штогадовая канферэнцыя працаўнікоў сферы адукацыі. Подробнее
З 20 жніўня па 19 верасня на Магілёўшчыне праходзіць абласны месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый прыдарожных, населеных пунктаў, двароў, плошчаў, паркаў, вуліц, зон адпачынку, прамыслова-вытворчых і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, будаўнічых пляцовак… Подробнее
Маладыя настаўнікі, работнікі культуры і бібліятэчнай сеткі – за гэтымі людзьмі стаіць будучыня раёна, бо менавіта яны будуць узаемадзейнічаць з дзецьмі і падлеткамі, вучыць і выхоўваць у іх найлепшыя пачуцці да роднага краю. Днямі маладыя спецыялісты сустрэліся з кіраўніцтвам раёна. Подробнее