Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Нарачанская зара

Всего публикаций: 10
  • Каханне не згасла з гадамі Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 97/2018 от 12 декабря 2018 13 декабря 2018 08:25 Общество Беларуская

    Напісаць пра сям’ю Вайткевічаў параілі жыхары аграгарадка Нарач. Ад многіх давялося шмат добрага пачуць пра гэту дружную пару, якая годна без малога пяцьдзясят год ідзе поплеч па жыцці. Подробнее

  • Санаторий “Журавушка”: лучшая реклама — отзывы отдыхающих Аляксандра Гарачка, Нарачанская зара 93/2018 от 28 ноября 2018 03 декабря 2018 09:44 Здоровье Беларуская

    Санаторий “Журавушка” — ведомственный. Он входит в состав крупнейшего коммунального унитарного предприятия г. Минска “Минскхлебпром”, но это не значит, что здесь отдыхают только работники этого предприятия, нет. Ежегодно “Журавушка” привлекает огромное количество людей из всех уголков Беларуси, России и даже мира. В здравнице отдыхают жители и Франции, и Канады. Согласитесь, должно быть что-то особенное в месте, куда многие готовы лететь двенадцать часов через океан? Подробнее

  • Дарога з Будслава — у вялікі спорт Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 92/2018 от 24 ноября 2018 26 ноября 2018 08:35 Спорт Беларуская

    Шчодрая на таленты Будслаўская зямля. Яе праслаўлялі вядомыя выхадцы з тамтэйшых мясцін: дзяржаўны дзеяч БССР Іван Васілевіч, спявак, арганіст і кампазітар Іахім Глінскі, грамадска-палітычны дзеяч, літаратар Эдвард Будзька… Ураджэнкай Будслава з’яўляецца таксама адна з першых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы Паўліна Мядзёлка. Звязала свой лёс з тэатрам і дзяўчына з суседняга Палесся — Галіна Бальчэўская. А яшчэ гэты цудоўны край з’яўляецца малой радзімай маладых спартсменаў, якія дзякуючы сваім дасягненням на прэстыжных спаборніцтвах ужо ў наш час сталі гонарам Мядзельшчыны і Міншчыны. У ліку іх — Кацярына Хацяновіч, пра якую не так даўно пісала раённая газета, і Яўген Януковіч. Подробнее

  • На сцэне — юныя і знаходлівыя Аляксандр Высоцкі, Нарачанская зара 89/2018 от 14 ноября 2018 19 ноября 2018 09:03 Культура Беларуская

    У актавай зале Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі не было свабодных месцаў: тут праходзіў трэці раённы фестываль КВЗ. У ім прынялі ўдзел 16 камандаў з 15 устаноў адукацыі. Яны не толькі паказвалі свае жарты і сцэнічнае майстэрства, а і змагаліся за выхад у паўфінал. Подробнее

  • І на Мядзельшчыне след застаўся Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 87/2018 от 06 ноября 2018 12 ноября 2018 08:38 Общество Беларуская

    Напрыканцы кастрычніка самая масавая маладзёжная арганізацыя савецкага перыяду — ВЛКСМ —

    адзначыла стагоддзе з дня заснавання. Мне прыемна, што да гэтай даты самае непасрэднае дачыненне маю і я. Бо мне пашчасціла быць не толькі актыўным членам Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі падчас вучобы ў школе, інстытуце, але і папрацаваць сакратаром тады самай шматлікай у раёне пярвічнай камсамольскай арганізацыі — Свірскага СПТВ-207. Тыя гады як самыя лепшыя, незабыўныя — і сёння ў маім сэрцы. Ды і як можна выкінуць з яго часцінку жыцця, напоўненага цікавымі фактамі і падзеямі, новымі сустрэчамі і знаёмствамі?! І дагэтуль памятаю, як на пасяджэнні бюро райкама камсамола мяне разам з іншымі школьнікамі-аднагодкамі прымалі ў ВЛКСМ, як уручалі білет. Прычым гэту прыемную місію выконваў тады Віктар Парфянцоў, які быў першым сакратаром Мядзельскага РК ВЛКСМ. Подробнее

  • Урачыстая рэгістрацыя нованароджаных Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 80/2018 от 13 октября 2018 15 октября 2018 09:35 Общество Беларуская

    З’яўленне на свет маленькага чалавека — радасная і хвалюючая падзея для яго бацькоў, дзядуляў і бабуль. Яе з нецярпеннем чакаюць, да яе рыхтуюцца. Не ўсе ўсведамляюць, што гэта вялікі Божы дар, цуд, пасланы як узнагарода за нашы старанні, выпрабаванні, а часам і авансам. Бо выхаванне дзяцей — гэта адначасова і сапраўднае шчасце, і высакародная праца — карпатлівая, штодзённая, якая з гадамі спорна акупіцца. Вядома, пры ўмове, калі выконваць свае бацькоўскія абавязкі добрасумленна, з душой. Калі з першых дзён атуліць сваіх родных крывінак пяшчотай і любоўю, засцерагчы ад бед і трывог.Глыбока сімвалічна, што ў Тыдзень маці, які шырока адзначаецца ў нашай краіне, у актавай зале Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нованароджаных падчас выпіскі іх з матулямі дадому. Урачыстасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і правялі супрацоўнікі аддзела загс райвыканкама Галіна Калмук і Аксана Жук. Подробнее

  • 79 лет Мядельскому районному отделу внутренних дел Аляксандр Высоцкі, Нарачанская зара 78/2018 от 06 октября 2018 09 октября 2018 08:40 Общество Беларуская

    У раённым аддзеле ўнутраных спраў 19 верасня сабраліся супрацоўнікі і грамадзянскі персанал. Тут прайшоў урачысты сход з нагоды 79-годдзя райаддзела. Найперш павіншаваў калег са святам і падзякаваў за службу начальнік аддзела Андрэй Мініч. Подробнее

  • Конкурс “Властелин села” на “Дожинках-2018″ Аляксандра Гарачка, Нарачанская зара 77/2018 от 03 октября 2018 08 октября 2018 08:24 Общество Беларуская

    На абласным свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” было прадстаўлена мноства розных вытворчасцей, але яшчэ здалёк кідаліся ў вочы некалькі палатак: замест латкоў — багата накрытыя сталы, замест прадаўцоў — людзі ў нацыянальных строях. Ды і афармленне нестандартнае — стваралася адчуванне, што ідзеш не каля гандлёвых радоў, а міма вясковых падворкаў. Так яно і было. Бо тое, што здалёку здавалася палаткамі, аказалася сапраўднымі падворкамі, якія прадстаўлялі сем’і-фіналісты абласнога этапа конкурсу “Уладар сяла”. Подробнее

  • Старшыня Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій ВАЙНІЛКА: Да новых здзяйсненняў і здабыткаў Павел ЖУКАЎ, Нарачанская зара 76/2018 от 29 сентября 2018 02 октября 2018 08:19 Общество Беларуская

    Безумоўна, прымаць хлебаробскі форум такога маштабу — вялікі гонар і адказнасць. Скажу шчыра, калі мінулай восенню ўпершыню пачуў пра тое, што сталіцай урачыстасці мяркуецца зрабіць Мядзельшчыну, затурбавала пытанне: “Ці здолеем усё зрабіць як след, не ўдарыць, як людзі кажуць, тварам у гразь?” А з іншага боку — не святыя ж гаршкі лепяць!  Подробнее

  • Кадэты спаборнічалі ў кулявой стральбе Аляксандр Высоцкі, Нарачанская зара 75/2018 от 22 сентября 2018 24 сентября 2018 08:46 Спорт Беларуская

    Ізноў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» праходзіць змена «За гонар Айчыны». Цэнтр прымае яе ўжо дванаццаты раз.  Подробнее