Не паспела, як кажуць, яшчэ высахнуць чарніла ў матэрыяле аб удзеле Вадзіма Галузы ў мінскім паўмарафоне, прысвечаным 950 годдзю сталіцы, дзе ён быў дзявятым на дыстанцыі ў 5,5 кіламетра, як гучна “стрэліў” юнак у мінулыя выхадныя дні. Ён першым фінішаваў у сваёй узроставай групе на дыстанцыі ў 4,2 кіламетра на прэстыжных спаборніцтвах для аматараў бегу і прафесіяналаў па бездарожжы “Капыльскія пагоркі”. Подробнее
Вядома ж, восенню розных спраў хапае: сабраць ураджай, зрабіць «закаткі», збегаць у грыбы… А яшчэ абавязкова падпісацца на “Бярэзінскую панараму” і далей сустракацца з намі ў сераду і суботу, ведаць, чым жыве раён, якія святы прайшлі, а якія толькі плануюцца, знаёміцца з людзьмі, іх захапленнямі… Каб нагадаць вам, паважаныя чытачы, пра падпіску, у аўторак у Бярэзінскім гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў Дзень падпісчыка. Подробнее
Калі дарогі называюць артэрыямі краіны, дык масты ў гэтай сістэме хутчэй за ўсё будуць клапанамі. Клапанамі, якія без парушэнняў і затрымак павінны прапускаць паток, у дадзеным выпадку, аўтатранспарту. Разумеючы гэта, у філіяле ДЭУ №6 РУП “МінскаўтадарЦэнтр”, які абслугоўвае міжнародную аўтамагістраль М4 МінскМагілёў і рэспубліканскія трасы, разам з дарогамі не меншую ўвагу ўдзяляюць мастам. Якраз у гэтыя дні ў ДЭУ6 спяшаюцца хутчэй завяршыць распачаты з вясны рамонт моста цераз раку Паплаўку на аўтадарозе Р67 Барысаў-Беразіно-Бабруйск. Подробнее
Тяжело расставаться с летом, вспоминаются нечастые деньки на берегу озера и плеск прохладных волн… Продлить «пляжный сезон» можно на весь осенне-зимний период, если регулярно посещать физкультурно-оздоровительный комплекс «Бриз». Некоторые чечеряне уже успели оценить все удобства отремонтированного бассейна – сочетание пользы для здоровья и удовольствия для души. А журналисты отправились на объект познакомиться с коллективом и провести традиционный День открытого письма. Подробнее
Усясветны Дзень турызма адзначаецца 27 верасня. Подробнее
Мимолетное и скромное белорусское лето закончилось, и наступил, пожалуй, важнейший период для жителей агрогородков и деревень – сбор и заготовка урожая. Подробнее
Где наркоманы проходят реабилитацию, и зачем их навещает телеведущая, сама наркозависимая, Дана Борисова Подробнее
Сегодня наш путь лежал туда не случайно: на этот раз уже ставшее традиционным мероприятие – масштабное, значимое и важное, проводимое в рамках региона – день селького Совета, пройдет на территории Скрыгаловского сельского Совета. Подробнее
На днях официальная делегация Херсонской области Украины с деловым визитом посетила Гомельскую область. Второй день насыщенной поездки гости из Украины провели на Мозырщине. Подробнее
Хайнічане пабывалі на дзевятым Міжнародным фестывалі дзеруноў ў горадзе Карасцень Жытомірскай вобласці Украіны. Па словах удзельнікаў, гэта было незабыўнае падарожжа ў свет нацыянальнай традыцыйнай кухні, надзвычайнага ўкраінскага каларыту, упрыгожанае карасценскай самабытнасцю і гасціннасцю.Фэст дзеруноў там традыцыйна праходзіць у другую суботу верасня. Ён стартуе святочным шэсцем па цэнтральнай вуліцы горада, пасля чаго ў парку праводзіцца ўрачыстае адкрыццё свята. Сёлета яно прайшло пад дэвізам: «У госці да „дзявятак“, паколькі праводзілася ў дзявяты раз і адбылося 9 верасня (9.09).Туды прыехала некалькі тысяч гасцей з розных краін – турыстычныя фірмы спецыяльна арганізоўваюць паездкі на фестываль, таму першае, што кідаецца ў вочы пры ўездзе ў горад – гэта вялікая колькасць экскурсійных аўтобусаў. Другое, на што звярнулі ўвагу нашы землякі яшчэ да пачатку свята, – гэта патрыятызм мясцовых жыхароў. Амаль кожны карасценец, ад мала да вяліка, шоў на святочныя мерапрыемствы, апрануты ў касцюм з нацыянальнай вышыўкай, многія – з яркімі галаўнымі ўборамі і аксэсуарамі. Вышыванак было тысячы, розных колераў і адценняў, ад звычайных да эксклюзіўных. Наогул дух патрыятызму адчуваўся ва ўсім афармленні фестывалю. Ды і па ўсім відаць, што ў горадзе ганарацца сваёй гісторыяй, шануюць памяць продкаў – на агароджах, сценах будынкаў, банерах шмат малюнкаў з тэматычнымі надпісамі. У склад дэлегацыі нашага раёна ўвайшлі начальнік і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволіна і П.У. Вяргейчык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, былы кіраўнік райвыканкама М.І. Садчанка, дырэктар цэнтра культуры г. Хойнікі Л.В. Лобан, а таксама творчы калектыў з ліку самадзейных артыстаў Судкоўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Барысаўшчанскага СДК і аўтаклуба.Яны перадалі прывітальны адрас ад кіраўніцтва Хойнікшчыны, а пасля на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы хайнічане прадставілі цудоўную канцэртную праграму – выканалі вядомыя беларускія і украінскія песні. Сваёй шчырасцю і душэўнасцю нашы выканаўцы пакарылі ўкраінскую публіку. Да слова, у краіне-суседцы вельмі любяць беларусаў. Апазнаць нашых палешукоў было нескладана – па першае, яны былі ў нацыянальных касцюмах, а па-другое, размаўлялі на фестывалі выключна на беларускай мове. Сотні гасцей з Польшчы, Германіі, Англіі, Македоніі і іншых куткоў свету жадалі зрабіць здымак з хайнічанамі – фотасесіі доўжыліся доўга – але не адмовілі нікому. Многія ўкраінцы проста падыходзілі пагутарыць, спытаць пра справы, расказаць пра сваё добрае стаўленне да Беларусі і прыязныя адносіны з яе жыхарамі.На фестывалі дзеруноў карасценскія гаспадыні, прадстаўнікі суседніх раёнаў, кухары з розных рэгіёнаў і іншых краін дэманстравалі сваё мастацтва гатавання дзеруноў, а дэгустатары і наведвальнікі вызначалі лепшыя стравы.Якіх іх толькі ні было: украінскія, заморскія і з выкрутасамі, дзеруны дэпутацкія, казацкія, англійскія, польскія, нямецкія, сацыяльныя, пенсійныя і дармовыя, сушы-дзеруны, бургер-дзеруны і г.д.Як і кожны год, у цэнтры ўвагі быў гарадскі галава Уладзімір Маскаленка са сваім майстар-класам. Мэр Карасценя ўвёў цікавую традыцыю – выпяканне дзеруноў уласнаручна і частаванне гасцей, і гэта ўжо стала своеасаблівай разыначкай фестывалю, што стварае добры настрой усім наведвальнікам.Было мноства розных конкурсаў і забаў, выставак і выступленняў. Па вуліцах разліліся „рэкі“ людзей. Канца гандлёвых і рамесных радоў не было відаць – усё выглядала весьмі маштабна і ўражваюча. Пабываўшыя там хайнічане ў адзін голас кажуць, што падзея феерычная – вельмі вясёлае і смачнае свята. Да таго ж, сам горад прыгожы, з вялікай колькасцю славутых мясцін. Гарадскі парк размешчаны па абодвух берагах жывапіснага каньёна, у глыбіні якога цячэ рака Уж. Захапілі ўсіх гіганцкі помнік князю Малу, помнік дзеруну, Дабрыню Нікіцічу, Уладзіміру Вялікаму, Вольгіны купальні. Вуліцы горада цалкам перадаюць атмасферу мінулага часу. Альтанкі, фантан, лавачкі і драўляныя дарожкі – усё гэта прынесла велічэзную візуальную асалоду.Але ездзілі туды нашы землякі не толькі дзеля гэтага, а яшчэ каб наладзіць супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі. Яны перанялі вопыт арганізацыі і правядзення незвычайнага свята і дамовіліся аб зваротным візіце артыстаў з Карасценя ў Хойнікі. Подробнее