Общество

Всего публикаций: 61259 Всего СМИ: 152
  • Жанна Вярэніч: “Не бачу сябе без музыкі” Настасся НАРЭЙКА, Навіны Камянеччыны № 13 от 26 марта 2016 17 сентября 2017 10:56 Общество Беларуская

    Ці бывае голас глыбокім, як вір? Безумоўна! І гэта – не прыгожыя словы, паверце. Менавіта такім валодае маладая, але таленавітая спявачка Жанна Вярэніч… Подробнее

  • ВЛАСТЕЛИН СЕЛА-2017: СЕМЬЯ ЦАРАНКОВЫХ – ВМЕСТЕ ВСЕГДА И ВЕЗДЕ Анна Радюк, Бераставіцкая газета №72 от 13 сентября 2017 15 сентября 2017 16:35 Общество Русский

    – После победы еще сутки приходили в себя. Что мы будем делать, как себя проявим в дальнейшем, чем удивим? – вспоминают Василий и Оксана ЦАРАНКОВЫ из аг.Пограничный Берестовицкого района свою начальную реакцию на первенство в районном этапе республиканского сельскохозяйственного проекта «Властелин села-2017». Но, вопреки всем тревогам, опасениям и страхам, выступление супругов на области 30 августа стало красивым продолжением успешного регионального старта.  Подробнее

  • Плённая праца —важкі ўраджай Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 71|2017 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 16:11 Общество Беларуская

    Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2017 год першае месца, дарэчы, як і летась, — у калектыву ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Нямала сярод пераможцаў і прадстаўнікоў сельгаставарыства, у тым ліку сярод галоўных аграномаў першае месца (як і ў мінулым годзе) прысуджана Аляксандру Жылінскаму. Адразу тры прызавыя месцы сярод звёнаў (брыгад) аператараў зернесушыльных установак таксама на рахунку рассветаўцаў.

    Са сваёй асноўнай задачай — убраць хлеб своечасова, якасна і без страт — самая буйная гаспадарка раёна справілася выдатна. Для атрымання важкага хлебнага караваю былі задзейнічаны ўсе рэзервы: і чалавечыя, і тэхнічныя. І вынік не прымусіў сябе чакаць: валавы збор збожжа і рапсу склаў 19700 т (129,4% да ўзроўню мінулага года) з агульных 4234 га плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы на зерне), пры бале пашы 38.

    Дасягнуць такіх вынікаў дапамагло строгае захаванне тэхналагічных патрабаванняў і агратэхнічных прыёмаў, свое­часовае правядзенне пасяўных работ, належны догляд і апрацоўка раслін, гаспадарскае стаўленне да вырашчанага ўраджаю, а, галоўнае, — адказнасць і добрасумленнасць кожнага рассветаўца да даручанай справы. У адной звязцы працавалі ўсе ўдзельнікі жніва. Штодня на палеткі выходзіла 12 камбайнаў, за штурваламі якіх былі аддадзеныя сваёй справе людзі. На рахунку многіх з іх — дзясяткі збожжаўборачных кампаній, сотні тысяч тон намалочанага збожжа, і як вынік, шматлікія падзякі і ўзнагароды за старанную працу.

    Вось і сёлета, не паспела ўборачная кампанія разгарнуцца на поўную моц, як рассветаўскі экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе двух Іванаў — Салановіча і Багеля, першым у вобласці дасягнуў тысячнага рубяжу па намалоце збожжавых, а крыху пазней руплівым хлебаробам скарыўся рубеж і ў 2 тыс.т. Услед за перадавымі камбайнерамі па тысячы тон намалацілі экіпажы ў саставе Мікалая і Андрэя Драздоў, Валерыя Піскунова і Віталя Руднева, Аляксандра Бяляўскага і Кірыла Бокача, Мікалая Белакурскага і Сяргея Свірко, Івана Кавалеўскага і Аляксандра Іваніцкага.

    Хутка дастаўлялі збожжа на ачышчальна-сушыльныя комп­лексы 10 адзінак тэхнікі. І зноў жа прадстаўнікі “Рассвета” Аляксандр Бабіч, а ўслед за ім і Генадзь Гукаў першымі на Магілёўшчыне перавезлі ад камбайнаў да сушыльнай гаспадаркі па 1 тыс. т збожжа. 2918 т збожжа даставіў на сушылкі Валерый Шчэрбіч, больш за 2700 т — Генадзь Гукаў і Арцём Глазоўскі. Двухтысячны рубеж на адвозцы перакрочылі Аляксандр Бабіч і Віталь Бабіч, тысячны — Іван Рудак, Алег Клачкоў, Анатоль Сураўёў.

    Трэба адзначыць, што на працягу ўсёй уборачнай кампаніі раённую Дошку гонару лідараў працоўнага спаборніцтва на жніве ўзначальвалі менавіта рассветаўцы.

    Сельгаставарыства з года ў год становіцца лідарам у раёне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. Не выключэнне і сёлетні: з кожнага гектара тут атрымана па 48,4 ц, найбольш парадавала азімая пшаніца, якая месцамі дала на круг па 65-70 ц.

    — У тым, што мы дабіліся такіх вынікаў, значная заслуга ўсіх працаўнікоў: хто рыхтаваў глебу, сеяў, апрацоўваў пасевы, убіраў, перавозіў і даводзіў да неабходных кандыцый збожжа, — адзначыў у размове першы намеснік дырэктара сельгаставарыства Аляксандр Жылінскі. — Самаадданых людзей не

    адзін дзясятак — гэта сапраўдныя майстры сваёй справы, якія, не шкадуючы сіл, працавалі на ўраджай-2017.

    Па словах Аляксандра Жылінскага, падчас жніва калектыў “Рассвета” — гэта адзіная каманда, нацэленая на дасягненне важкіх намалотаў. Калі б нешта не дагледзеў інжынер, аграном на полі не пацікавіўся, ці правільна адрэгулявана тая ж жняярка, камбайнер не праверыў спраўнасць сваёй тэхнікі, а вадзіцель — шчыльнасць кузава — выніка, на якія разлічвалі і атрымалі, не было б, адзначыў ён.

    Як вядома, аснова будучага ўраджаю закладваецца падчас пасяўной: нейкія пралікі і недапрацоўкі абавязкова потым адаб’юцца на ўраджаі. Добры падмурак пад сёлетні ўраджай заклалі ў гаспадарцы яшчэ з восені, не ўпусцілі спрыяльныя тэрміны і вясной.

    Немалаважны аспект, які патрабуе пастаяннай увагі — хімапрацоўка і падкормка раслін. Прамаруджванне тут недаравальнае — можна страціць львіную долю ўраджаю, калі не правордзіць работы своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Гэты працэс быў поўнасцю пад кантролем агранома па абароне раслін Андрэя Скраблевіча.

    Сярод фактараў, паспрыяў­шых атрыманню важкага ўра­джаю, — своечасова і якасна падрыхтаваная сельгастэхніка, што дазволіла правесці жніво без значных прастояў. Тут добра спрацавала інжынерная служба пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Аляксея Пятрушы, якая адказвала за наяўнасць ГСМ, забяспечанасць запаснымі часткамі, тэрміновае ўхіленне паломак выйшаўшай са строю тэхнікі.

    Ні днём, ні ноччу падчас жніва не прыпыняліся работы на чатырох маючыхся ў “Рассвеце” ачышчальна-сушыльных комплексах, аператары якіх дасушвалі, ачышчалі і дапрацоўвалі збожжа.

    Добрым стымулам для руплівай і стараннай працы сталі ўважлівае стаўленне да працаўнікоў з боку кіраўніцтва сельгаставарыства. Механізатары своечасова забяспеч­валіся спецвопраткай, сродкамі аховы, гарачыя і смачныя абеды дастаўляліся прама на палеткі. Засталіся задаволены хлебаробы мерамі маральнага і матэрыяльнага стымулявання пры якасным правядзенні работ.

    У поўнай меры выканалі рассветаўцы дзяржзаказ: на прыёмныя пункты было адпраўлена 3320 т. Прычым усё збожжа было прынята хлебакамбінатам 3-м класам па масавай долі клейкавіны, што дазволіла “Рассвету” атрымаць дадатковую выручку.

    Адзвінела жніво, але клопатаў у механізатараў не зменшылася — зараз усе іх намаганні і старанная праца нацэлены на ўраджай-2018.

    Людміла СЯМЁНАВА.

    На здымку: Вадзіцель ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Аляксандр Бабіч першым на Магілёўшчыне перавёз ад камбайнаў 1 тысячу тон збожжа новага ўра­джаю. Далей яго калега Генадзь Гукаў дасягнуў такога ж рубяжу.

    Лідары прама ў полі прымалі віншаванні, падарункі падзячныя лісты і грашовыя прэміі: ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера, дырэктара “Рассвета” Аляксандра Багеля, яго намеснікаў Аляксандра Жылінскага і Наталлі Шапавалавай.

    Подробнее

  • Жыхарка Брагіна Іна Гардзіенка шчыра ўдзячна лёсу, што даў ёй магчымасць праявіць себе менавіта ў прафесіі бібліятэкара Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №37 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 16:10 КультураОбщество Беларуская

    У свой час калектыў Чамярыскай школы, дзе ўраджэнка Хракавіч Іна Гардзіенка пачала працоўную дзейнасць у якасці бібліятэкара, бачыў у маладой асобе будучую настаўніцу. Прыкмеціўшы яе склад розуму, прагу да ведаў і інтэлігентнасць, кіраўніцтва спадзявалася, што завочна атрымае педагагічную адукацыю і звяжа сваё жыццё з навучаннем дзяцей. Ды бібліятэчная справа настолькі захапіла, што ў іншай прафесіі сябе яна ўжо не ўяўляла.  Подробнее

  • У Паставах адбыўся адкрыты дыялог, прымеркаваны да 15-годдзя з дня ўтварэння БРСМ Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 74/2017 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 15:58 Общество Беларуская

    “15 гадоў разам”  — пад такой назвай 6 верасня ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся адкрыты дыялог, прымеркаваны да 15-годдзя з дня ўтварэння самай масавай і ўплывовай маладзёжнай арганізацыі краіны — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Подробнее

  • Ёсць патрэба — першакурснікі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа рупяцца Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 74/2017 от 16 сентября 2017 15 сентября 2017 15:54 ОбществоСад и огород Беларуская

    “Хаця і першакурс­нікі, але згуртаваныя”, — так ахарактарызавала навучэнцаў групы № 65 (на здымку) Пастаўскага дзяржаўнага каледжа аграном ААТ “Навасёлкі-Лучай” Алена Іосіфаўна Касцюк. Подробнее

  • ДЛГУ “Камарынскі лясгас”: каб вырасціць і захаваць лес патрэбны і клапатлівыя рукі, і гаспадарскі падыход Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №37 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 15:49 Общество Беларуская

    Стройныя велічныя сосны выстраіліся паўз дарогу. Усё шумяць, аб чымсьці перашэптваюцца, ціхенька вядуць размову. Нібы запрашаюць: зайдзі, адпачні ад доўгага шляху пад пышнымі кронамі, паблукай па лясных сцяжынках і ўдосталь надыхайся гаючым водарам хваёвых дрэў. А калі пашчасціць назбіраць пачастункаў – ягад і грыбоў ці лекавых раслін – прымі іх з удзячнасцю.  Подробнее

  • За заслугі перад прафесіяй Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 47/2017 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 15:43 Общество Беларуская

    Наўрад ці знойдуцца ў нашым азёрным краі людзі, якія б ніколі не чулі пра існаванне НДЦ “Зубраня”, не хацелі б адправіць туды на адпачынак сваіх сыноў, дачок  альбо ўнукаў. Поспехі і дасягненні ўстановы, якую з любоўю называюць у народзе беларускім “Артэкам”, сапраўды многім вядомы. І заслуга ў гэтым калектыву, які мудра вось ужо пятнаццаць год накіроўвае Надзея Ануфрыева. Подробнее

  • По Полоцким лесным тропинкам Оксана Шуйская, Полацкі веснік 14427/Полоцкий вестник от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 15:41 Общество Русский

    Атласные шляпки, упругие ножки и ни с чем не сравнимый лесной аромат… У заядлых грибников сейчас самая горячая пора! Подробнее

  • Для памочніка ляснічага Савіцкага лясніцтва Пятра Ветчанкі лес - не толькі месца працы, але і прастора, дзе ён знаходзіць душэўны спакой Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №37 от 15 сентября 2017 15 сентября 2017 15:22 Общество Беларуская

    Восень славіць лесаводаў. Ды любая пара года для кожнага з іх працавітая і клапатлівая, з адметнай прыгажосцю і назіраннямі, напоўненая таямніцамі жывога свету. У сваіх уладаннях яны з любоўю заўважаюць кожную краску і сцежку, прыкмячаюць след асцярожнага звера. І з дня ў дзень імкнуцца да таго, каб гэтае багацце засталося наступным пакаленням. Подробнее